Андрэ Маруа - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэ Маруа - Навелы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_prose, literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі лепшыя навелы з багатай творчай спадчыны вядомага французскага пісьменніка Андрэ Маруа (1885–1967), наследніка лепшых традыцый французскіх рэалістаў у перакладзе Ю. Гаўрука.

Навелы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Я ўзгадваю той час, калі Дэніза вадзіла вас на вуліцу Даміет, і маёй беднай маме было так прыемна слухаць, як вы двое дружна шчабечаце. Дэніза цяпер цудоўная дзяўчына. Вы… Не збіраюся казаць кампліментаў, а толькі спашлюся на тое, як высока цаніла вас мая бедная мама і не рабіла з гэтага сакрэту… Перада мной цяпер усё спустошана. Больш як трыццаць гадоў я кожны тыдзень прыязджала ў Руан, каб яе пабачыць. Яна такая старэнькая, але мела светлы розум і магла даць добрую параду. Я, мабыць, не перанесла б свайго болю, каб не падтрымка майго вернага Жоржа і не любоў маіх мілых дзетак… Калі выпадкова вам давядзецца быць у нашай Нармандыі і вас не палохае балбатня пажылой жанчыны, заходзьце да мяне, калі ласка, і я вам пакажу некаторыя сувеніры, пакінутыя маёй беднай мамай…»

– Вы яе ведалі, гэтую баранесу Дакенвіль? – запытала Ізабэла.

– Бадай-што не… Помню, нейк раз ці два ў Руане заходзіў туды з Дэнізай. Непрытульны, страшэнна запушчаны дом…

– Тады чаму яе дачка вам піша, і ў такім сентыментальным тоне?

– Каб ёй паспачувалі. Яна адна з тых істот, што нават няшчасце выкарыстоўваюць для самарэкламы… І тым больш камічна, што пры жыцці яна гэту «бедную маму» адно што не біла, так люта з ёю абыходзілася.

– Чаму люта?

– Дакенвілі разарыліся; у мадам Герэн, якая, раз за разам, двойчы выходзіла замуж, было шмат грошай… Яна падкідвала сёе-тое сваёй маці, але скупа, толькі на пражыццё, і за гэтую сваю падачку крыўдзіла яе і зневажала, як хацела… Жахлівая рэч!..

Крыху падумаўшы, Бертран дадаў:

– І не толькі зневажала, а нахабна выкарыстоўвала ў сваіх інтарэсах.

– Як гэта?

– Даўняя гісторыя… Першы раз мадам Герэн выйшла замуж за нейкага беднага хлопца, па прозвішчу Герпэн, бацьку Дэнізы… Яна яго абдурвала спачатку з афіцэрам, потым з Герэнам, тады халасцяком… А каб спатканні не кідаліся ў вочы, трэба было напусціць туману… Бедная мама, выдрэсіраваная як мае быць, прыкрывала грахі сваёй дачушкі і, я амаль упэўнены, наладжвала любоўныя гульні ў сваім доме. Карацей кажучы, стала зводніцай.

– Жанчынам падабаецца зводзіць, разводзіць, – летуценна прамовіла Ізабэла. – Не адна яна.

– Але ў баранесы Дакенвіль такое патуранне было ў характары. Яшчэ ў маладосці яе празвалі «Падатлівыя ножкі»… Мой дзед, чалавек строгіх звычаяў, пляваўся, гаворачы аб ёй. Ну, гэта ўжо занадта. Проста яна была дурная, як бот.

– Але ж, Бертран, трэба напісаць нейкае слова спачування.

– Вы думаеце? І што мне сказаць?.. Мне гэтая смерць, як пазалеташні снег…

– Ну так, я разумею, але ж нельга адступаць ад формы.

Бертран уздыхнуў, сеў за стол і ўзяў аркуш паперы:

«Шаноўная пані, – напісаў ён, – ваш ліст крануў мяне да глыбіні душы. Як гэта далікатна з вашага боку падумаць пра мяне ў вашым бязмежным горы і самой паведаміць аб гэтай сумнай падзеі! О так, я са смуткам узгадваю мае нячастыя візіты на вуліцу Даміет. Хараство навакольных мясцін, грацыёзная, зусім яшчэ юная жвавасць вашай беднай мамы, яе дабрата да мяне, тады яшчэ дзіцяці, – усё гэта пакінула ў маёй памяці цудоўныя, незабыўныя вобразы. Я ведаю, як самаахвярна вы былі прывязаны да сваёй маці, і спадзяюся, што сардэчная прыхільнасць вашага мужа і дочак паможа вам ізноў прывыкнуць да жыцця. Калі мне давядзецца праязджаць цераз Пон-дэ-Лёр, абавязкова зайду да вас, і мы пагаворым аб нашым мінулым. Застаюся, шаноўная пані, з самымі пачцівымі і найлепшымі да вас пачуццямі…»

Ён працягнуў аркуш Ізабэле:

– Чытайце. Па-мойму, гэта чысты здзек.

Ізабэла шпарка прагледзела ліст і, вяртаючы яго Бертрану, сказала з здавальненнем і зусім сур'ёзна:

– Гэта якраз тое, што трэба.

Біяграфія

Вялізная сталовая была слаба асветлена завешанымі лямпамі. У гэтым годзе ў Лондане ўсталяваўся звычай абедаць у паўзмроку. Эрвэ Марсена, адшукаўшы сваё месца, убачыў, што ён сядзіць каля вельмі старой жанчыны, убранай у жэмчуг, лэдзі Хемптан. Ён не выявіў нездавальнення. Пажылыя жанчыны бываюць паблажлівыя і часам расказваюць цікавыя гісторыі. Ну, а гэта, калі меркаваць па яе косым насмешлівым позірку, не была пазбаўлена жвавасці і гумару.

– На якой мове вы жадаецце размаўляць, пан Марсена?.. Па-французску ці па-ангельску?

– Калі вам усё роўна, лэдзі Хемптан, мне лепш па-французску.

– А пішаце вы больш на ангельскія тэмы. Я чытала вашу кнігу пра Джозэфа Чэмберлена. Вельмі мяне забавіла, бо ўсіх гэтых людзей я ведала… А цяпер што вы мяркуеце рабіць?

Малады француз уздыхнуў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x