Ваноццы — Мерымэ дае гаспадару дома прозвішча Ваноццы, якое нагадвае імя каханкі папы Аляксандра VI і маці Лукрэцыі і Чэзарэ Борджа — Ваноццы Катанэі.
Марэмы — мясцовасць недалёка ад Рыма.
Аляксандр VІ Борджа (1431—1503) — папа рымскі з 1492 года. Пра яго сквапнасць, падступнасць і распуснасць хадзіла шмат паданняў яшчэ пры яго жыцці. Не хаваючы гэтага, ён меў некалькі каханак, але хадзілі пагалоскі, што ён жыў са сваёй дачкой Лукрэцыяй. Як кажа легенда, ён памёр, выпадкова выпіўшы атруту, што прызначалася ім для іншага.
Чэзарэ Борджа (1475—1507) — герцаг Валентынуа, сын папы Аляксандра VI і Ваноццы Катанэі. Як і ягоны бацька, ён імкнуўся аб’яднаць пад уладаю сваёй сям’і ўсю Сярэднюю Італію. У гэтай барацьбе ён выкарыстоўваў любыя сродкі, не грэбуючы подкупам, забойствамі і атручаннямі.
...гісторыя крывавай манашкі.— Адзін з эпізодаў рамана англійскага пісьменніка Мэцью-Грэгары Льюіса (1775—1818) «Манах» (1795). Дон Алонса — персанаж гэтага рамана.
Amica — сяброўка, каханка (італ.).
Вітэмбах.— Як мяркуюць даследчыкі, пад гэтым імем у навеле паказаны вядомы нямецкі лінгвіст Аўгуст Шляйхер (1821—1868), аўтар граматыкі літоўскай мовы (1856) і яе слоўніка (1857). Ён выдаў таксама зборнік літоўскага фальклору (1857) і творы паэта К. Данелайціса (1865).
Мішка з мядзведзем — абодва тое самае (літ.).
Эпіграф да рукапісу — прыдуманая самім Мерымэ літоўская прыказка.
«Навукова-літаратурная газета». — Такога выдання ніколі не існавала.
Жамойцкі катэхізіс (лац.).
«Санкт-Пецярбургскі медыцынскі часопіс».— Такога выдання ніколі не існавала.
Гумбальт, Аляксандр Фрыдрых Вільгельм (1769—1859) — нямецкі натураліст і вандроўнік; у 1799—1804 гадах ён адбыў доўгае падарожжа па Паўднёвай Амерыцы.
Пераклад Я. Купалы.
Цырцэя — чараўніца, што ператварыла спадарожнікаў Адысея ў свіней, даўшы ім выпіць зачараванага зелля.
Кнаўс, Людвіг — нямецкі мастак-жанрыст, з 1852 да 1860 года жыў і працаваў у Парыжы.
«Русалка».— Гэты танец выдуманы Мерымэ.
Рывэра — генерал, адзін з правадыроў барацьбы за незалежнасць Уругвая, першы прэзідэнт Уругвайскай рэспублікі (1830—1835).
...як у Гарацыя...— Далей падаецца цытата з другой «Сатыры» Гарацыя (VII, 51 — 61).
Пані дэ ля Рун.— Так Мерымэ ў лістах да сяброў называў імператрыцу Яўгенію, жонку Напалеона III. Лярун — назва невялікай гары ў Пірэнеях, якую добра відаць з Біярыца, дзе месцілася імператарская віла. Гасцюючы там, Мерымэ не раз прагульваўся да гэтай гары з насельнікамі вілы.
Дзядзька! (англ.)
Адчапіся ад мяне, нягоднік! (англ.)
Не даводзьце мяне да роспачы! (англ.)
Пірам і Тысба — маладыя закаханыя, героі аднаго са старажытных міфаў. Калі на Тысбу напала львіца, ёй удалося ўратавацца, але яна згубіла сваю накідку. Пірам, знайшоўшы накідку і думаючы, што яго каханка загінула, канчае самагубствам. Тысба, знайшоўшы нежывога Пірама, забівае сябе.
Жулі і Сэн-Прэ — героі рамана Жан-Жака Русо «Юлія, або Новая Элаіза» (1761).
Дзюбюф, Эдуард (1820—1883) — модны ў тыя часы французскі мастак акадэмічна-салоннага напрамку.
Джонсан, Сэмюэль (1709—1784) — англійскі крытык і пісьменнік-мараліст, адзін з выдатных дзеячаў англійскага Асветніцтва.