Так, пане (аўт.).
Агарод, сад (аўт.).
Уся іспанская кавалерыя, узброеная пікамі (аўт.).
Лонга, Франсіска (1783—1831) — іспанскі ваявода, што праславіўся падчас вайны з Напалеонам (1808—1813).
Міна, Франсіска (1784—1836) — іспанскі генерал, адзін з правадыроў ліберальнай апазіцыі абсалютысцкаму рэжыму Фердынанда VII.
Чапалангара, Хоакін дэ Пабла Антон (памёр 1830) — іспанскі ваявода-рэспубліканец, быў вымушаны эміграваць у 1823 годзе пасля задушэння іспанскай рэвалюцыі, у 1830 годзе вярнуўся на радзіму, паспрабаваў узняць паўстанне, быў схоплены і расстраляны.
«Чорны».— Так у Іспаніі называлі прыхільнікаў картэсаў (народнага парламента) у перыяд рэвалюцыі 1820 года.
Алкала дэ лос Панадэрас, мястэчка за два лье ад Севільі, дзе пякуць маленькі смачны хлеб. Лічыцца, што асаблівы смак гэтаму хлебу надае вада. Штодня вялікая яго колькасць прывозіцца на продаж у Севілью (аўт.).
Добры дзень, таварыш (аўт.).
Большасць дамоў у Севільі мае ўнутраны дворык, акружаны галерэяй. Там звычайна бавяць час улетку. Гэты дворык накрываецца палатном, якое паліваюць вадою ўдзень і здымаюць увечары. Брама, што вядзе на вуліцу, амаль заўсёды расчыненая, а праход у дворык канчаецца жалезнымі весніцамі вельмі дыхтоўнай работы (аўт.).
Maῆana sera otro dia — іспанская прыказка (аўт.).
Chuquel sos pirela.
Cocal terela.
Сабака, які ходзіць, костку знойдзе.
— цыганская прыказка (аўт.).
Зацукрованыя яечныя жаўткі (аўт.).
Гатунак нугі (аўт.).
Кароль дон Пэдра, якога мы называем Люты і якога каралева Ізабэла Каталічка называла заўсёды няйначай як Справядлівы, любіў вечарамі гуляць па вуліцах Севільі, шукаючы прыгодаў, як халіф Гарун-ар-Рашыд. Аднае ночы на ўскрайнай вуліцы ён пасварыўся з чалавекам, які спяваў сваёй даме серэнаду. Яны біліся, і кароль забіў закаханага кавалера. На звон шабляў з акна выглянула старая кабета і асвятліла відовішча маленькім ліхтаром, candilejo, які яна трымала ў руцэ. Трэба зазначыць, што кароль дон Пэдра, зрэшты, спрытны і дужы, меў адну надта прыкметную хібу: калі ён ішоў, у яго вельмі моцна хрусцелі каленныя суставы. I старая па гэтым хробусце яго пазнала. Наступнага дня дзяжурны вейнтыкуатра склаў каралю рапарт. «Сір, гэтае ночы на такой а такой вуліцы быў шабельны двубой. Адзін з задзіракаў забіты.— Ці знайшлі вы забойцу? — Так, сір.— Чаму ён яшчэ не пакараны? — Сір, я чакаю вашага загаду.— Выконвайце закон». А незадоўга перад тым кароль абвясціў дэкрэт, згодна з якім кожнаму двубойцу мусіць быць сцятая галава, і галава гэтая мусіць быць выстаўлена на месцы бойкі. Вейнтыкуатра выкруціўся вельмі дасціпна. Было загадана адпілаваць галаву адной са статуй караля і выставіць яе ў нішы пасярэдзіне вуліцы, дзе адбылося забойства. Каралю і ўсім севільцам гэтае рашэнне вельмі спадабалася. Вуліца ўзяла назву ад ліхтара старой кабеты, адзінае сведкі здарэння.— Так кажа народнае паданне. Суніга расказвае гэтую гісторыю трохі іначай (Гл. Anales de Sevilla, t. II, p. 136). Што б там ні было, але ў Севільі дагэтуль ёсць вуліца Кандылеха, а на гэтай вуліцы ёсць каменны бюст, які лічыцца партрэтам дона Пэдра. На жаль, гэты бюст новы. Стары ў XVII стагоддзі пачаў ужо рассыпацца, і тагачасныя гарадскія ўлады вырашылі замяніць яго на той, які можна ўбачыць сёння (аўт.).
Ром — муж, ромі — жонка (аўт.).
Кало, ж. р. калі, мн. л. калэс. Даслоўна — чорны. Так называюць самі сябе цыганы (аўт).
Іспанскія драгуны апрануты ў жоўтае (аўт.).
Me dicas vriardὰ de jorpoy, bus ne sino braco — цыган ская прыказка (аўт.).
Святая — Прасвятая Дзева (аўт.).
Шыбеніца — удава апошняга павешанага (аўт.).
Чырвоная (зямля) (аўт.).
Flamenca de Roma — жаргонны зварот, так называюць цыганак. Roma тут значыць не Вечны Горад, а народ ромі, або жанатыя людзі, як завуць сябе цыганы. Першыя цыганы, відаць, прыйшлі ў Іспанію з Нідэрландаў, таму іх называюць фламандцамі (аўт.).
Корань у выглядзе цыбулін, з якога робяць даволі прыемны напой (аўт.).
Звычайны харч іспанскага салдата (аўт.).
Ustilar ὰ pastesas — красці спрытна, рабаваць без гвалту (аўт.).
Читать дальше