Ірыда — у грэчаскай міфалогіі крылатая пасланка багоў, сяміколерная перавязь якой атаясамліваецца з вясёлкай.
Коранэр — у Англіі следчы, што вядзе справы аб гвалтоўнай ці раптоўнай смерці.
Начальнік наваколля — такі тытул узяў сабе Тэадор Полі.
Сястрычка Каломба (карс.).
Плошча ў Бастыі, дзе адбываюцца пакаранні (аўт.).
Ух, гэтыя сарды!
Гэтую крытычную заўвагу пра Сардынію я запазычыў У аднаго майго прыяцеля, былога бандыта, і ўся адказнасць спадае на яго. Ён хацеў сказаць, што толькі дурань не здолее ўцячы ад конніка і што міліцыі, якая ловіць бандытаў конна, рэдка шанцуе (аўт.).
Эльзевір.— Кнігі, надрукаваныя галандскімі выдаўцамі Эльзевірамі (XVI—XVII стст.), вызначаюцца дробным друкарскім шрыфтам.
Снеданне.
Сорт віна.
Кожная жанчына — горкая жоўць, але (у жыцці яе) ёсць дзве добрыя часіны — адна, калі яна кахае, і другая, калі памірае. Палад (ст.-гр.).
Эпіграф да навелы ўзяты з «Грэчаскай анталогіі» познегрэчаскага граматыста і паэта з Александрыі Палада (V ст. н. э.).
Мунда — горад у старажытнай Іспаніі, колішняя сталіца пуніцкіх бастулаў, паўднёваіспанскага племя карфагенскага паходжання. У 45 г. да н. э. Юлій Цэзар разбіў тут войскі Лабіена і двух сыноў Пампея — Гнея і Сэкста. Гэтая цяжкая перамога паклала канец грамадзянскім войнам.
Іспанская вайна (лац.).
Герцаг Асунскі (1579—1624) — іспанскі грамадскі дзеяч і калекцыянер.
...благія Гедэонавы ваяўнікі — Ізраільскі ваявода Гедэон перад бітваю з суседнім племем мадыяніцянаў выпрабаваў сваіх воінаў, прымусіўшы іх напіцца з ракі. Тых, хто, стаўшы на калені, піў проста з ракі, ён адаслаў дадому як «благіх ваяўнікоў» (Кніга Суддзяў, VII, 5—7).
Андалусцы вымаўляюць «s» з прыдыханнем, гэтак жа, як «c» і «z», якія іспанцы вымаўляюць як англійскае «th». Па адным толькі слове «Seῆor» можна пазнаць андалусца (аўт.).
Прывілеяваныя правінцыі, што маюць права на асаблівыя fueros, правы, гэта значыць Алава, Біская, Гіпускоа і частка Навары. Там гавораць па-басконску (аўт.).
...Мілтанавага Сатану...— Гаворка ідзе пра аднаго з персанажаў паэмы Джона Мілтана (1608—1674) «Страчаны рай».
Алькальд — камендант горада, крэпасці, замка.
...купанне Дыяны і німфаў...— Паводле антычнай міфалогіі, паляўнічы Актэон падгледзеў аднойчы, як багіня Дыяна купалася з німфамі. За гэта ён быў ператвораны раззлаванай багіняй у аленя і разадраны сваімі паляўнічымі сабакамі.
Па-французску (ісп.).
«...пад свеценню прыцемненай, што падае ад зорак...» — цытата з трагедыі Карнэля «Сід» (дзея IV, з’ява 3).
Папяросы (ісп.).
Неверыя — кавярня з лядоўняй, ці, хутчэй, з запасам снегу. У Іспаніі няма мястэчка, дзе б не было неверыі (аўт.).
У Іспаніі кожнага падарожніка, што не возіць з сабою ўзоры паркалю і шоўку, лічаць англічанінам, Inglesito. Тое самае на Ўсходзе. У Халкідзе я меў гонар быць адрэкамендаваным як Μιλόρδος Φραντσέσος (аўт.).
Цыганка (ісп.).
Падрабязнасці можна знайсці ў Брантома.— Мерымэ мае на ўвазе кнігу П’ера Брантома (1540—1614) «Галантныя дамы».
...у гэтай старадаўняй сталіцы мусульманскіх князёў.— У Сярэднявеччы Кордава была сталіцай арабскага халіфата ў Іспаніі.
Яшчэ ў 1830 годзе дваране мелі гэты прывілей. Сёння ж, пад канстытуцыйным рэжымам, права на гароту маюць і вольныя сяляне (аўт.).
Канстытуцыйная манархія пасля доўгага змагання дэмакратычных сіл іспанскага грамадства была ўсталявана ў краіне ў 1836 годзе.
...корошы маленкі повьешэне»...— цытата з камедыі Мальера «Пан дэ Пурсаньяк» (дзея III, з’ява 3). Гэта гаворыць швейцарскі жаўнер, які перакрыўляе французскую мову.
Абабітыя жалезам кіі ў басконцаў (аўт.).
Службовец, які ажыццяўляе ахову парадку і гарадское кіраванне (аўт.).
Звычайны строй сялянак Навары і басконскіх правінцый (аўт.).
Іголка — затраўнік у стрэльбе.
...калі пан карэхідор павядзе яе на прагулку...— Даўней у Іспаніі існавала гэткае пакаранне для жанчын лёгкіх паводзінаў і западозраных у вядзьмарстве: іх садзілі на асла і вазілі па горадзе, паперадзе ішоў карэхідор, а ззаду — стражнікі, што секлі караную дубцамі.
Читать дальше