Дон Хуан дэ Маранья — маецца на ўвазе севільскі арыстакрат дон Мігель дэ Маньяра (1626—1679), які, прабавіўшы маладыя гады ў распусце, пасля пакаяўся, стаў на шлях дабрачыннасці і пайшоў у манастыр. Мерымэ выкарыстоўвае ў навеле рысы абодвух персанажаў.
Дзюсі Жан-Франсуа (1733—1816) — французскі драматург, аўтар сентыментальных меладрам і перапрацовак п’ес Шэкспіра.
Тут спачывае найгоршы з людзей, што толькі жыў на свеце (ісп.).
Рамансы пра Сіда — кароткія эпічныя песні, што ўзніклі ў Іспаніі ў XIV — XV стст. і апавядалі пра нацыянальнага героя Руі Дыяса, празванага Сідам.
Бернарда дэль Карпіо — нацыянальны герой Іспаніі.
Маралес Луіс (каля 1509—1586) — іспанскі мастак, аўтар карцін на рэлігійныя тэмы.
...падчас аблогі Альмерыі...— Гэты іспанскі горад і порт на Міжземным моры быў адваяваны ў маўраў у 1489 годзе.
Вехерскі кадзі — суддзя ў мусульманаў (тут — з андалусійскага горада Вехер).
Альфакі — тут: мула, што стаіць на чале збройнага атрада.
Аўдытар — член суда або кароннай рады.
Карэхідор — гарадскі начальнік, прызначаны каралём.
Хай Бог пашле (нам свой спакой) (лац.) — пачатак каталіцкай малітвы.
Пра справы сумлення (лац.).
Верны Ахат (лац.).
...пачынаючы хоць бы з Сіда.— У паданнях пра Сіда апавядаецца пра тое, як ён, баронячы бацькоўскі гонар, забіў бацьку сваёй каханай Хімены.
Пакіньце Мінерву і паспрабуйце паслужыць Марсу.— У антычнай міфалогіі Мінерва лічылася багіняю навук і мастацтваў, Марс — богам вайны.
Умоўна, пад абавязкам (лац.).
Сціплы (ісп.).
Тое самае Хімена казала Радрыгу.— У рамансах пра Сіда гаворыцца пра тое, што пасля слёз і папрокаў Хімена ўсё ж згаджаецца выйсці замуж за Радрыга, забойцу свайго бацькі.
«З глыбіняў (я азваўся да цябе)» — першыя словы каталіцкае малітвы, якая спяваецца пры пахаванні (лац.).
«Дзень гневу» (лац.).
«Будзь прывітаная, Марыя» — першыя словы каталіцкай малітвы (лац.).
Мурыльё Барталамеа Эстэбан (1617—1682) — славуты іспанскі мастак.
Сульт Нікаля-Жан (1769—1851) — французскі маршал, удзельнік напалеонаўскіх войнаў; камандаваў французскімі войскамі ў Іспаніі, адкуль вывез мноства выдатных твораў мастацтва.
«Дык хай жа,— сказаў я,— статуя будзе да нас спагадная і прыхільная, калі яна ўжо так падобная да чалавека».
Лукіян. Аматар хлусні (ст.-гр.).
...часоў Карла Вялікага...— Кароль франкаў Карл Вялікі (742—814) быў абвешчаны імператарам у 800 годзе.
Русільён — даўняя французская правінцыя з галоўным горадам Перпіньянам.
Тэрмін — рымскае боства, ахоўнік межаў; меў выгляд слупа з чалавечаю галавой.
Кусту — прозвішча трох вядомых французскіх скульптараў: Нікаля (1658—1733), яго брата Гіёма-бацькі (1677—1746) і Гіёма-сына (1716—1777). Тут, відаць, гаворка ідзе пра Нікаля Кусту.
Мірон — грэчаскі скульптар (V ст. да н. э.).
I ты не спазнаеш дарункаў Венеры (лац.).
Мора — старажытная народная гульня: гульцы адначасова паказваюць пальцы і называюць лічбу. Перамагае той, хто ўгадаў колькасць усіх пальцаў. Статуя «Гулец у мору» знаходзіцца ў Луўры, яе аўтарам лічыцца старажытнагрэчаскі скульптар Клеамен (I ст. да н. э.).
Германік (15 г. да н. э.— 19 г. н. э.) — рымскі ваявода, празваны Германікам за перамогі над германскімі плямёнамі.
«Вось Венера звязала ахвяру сілкамі!» — радок з трагедыі Расіна «Федра» (дзея 1, з’ява 3).
Бойся таго, хто кахае (лац.).
Што скажаш, найвучонейшы? (лац.).
Тэтрык — прызначаны Рымам прэфект Аквітаніі (паўднёва-заходняя Францыя), у 268 г. н. э. ён захапіў уладу і абвесціў сябе імператарам Галіі. Яму ўдалося трымаць уладу да 273 г.
Грутэр, Ян (1560—1627) — галандскі філолаг-класік, аўтар капітальнай працы пра старажытнарымскія надпісы.
Орэлі, Ёган-Каспар (1787—1849) — швейцарскі філолаг, аўтар каментаваных выданняў твораў Гарацыя, Цыцэрона і Тацыта, а таксама зводу старажытных лацінскіх надпісаў.
Читать дальше