Дыямед — адзін з герояў старажытнагрэчаскай міфалогіі, падчас Траянскай вайны ў разгар бою параніў Афрадыту. Пасля гэтага разлютаваная багіня доўга перашкаджала яму вярнуцца на радзіму. У «Метамарфозах» Авідзія ёсць апавяданне пра тое, як Венера (Афрадыта) ператварыла спадарожнікаў Дыямеда ў белых птушак.
Раздавайце лілеі шчодрай рукою (лац.).
Ты мне за гэта заплаціш (ісп.).
Выкраданне сабінянак — эпізод з легендарнай гісторыі Старажытнага Рыма: некалі Рым быў заселены аднымі мужчынамі, суседняе племя сабінянаў адмаўлялася аддаваць сваіх жанчын замуж за рымлянаў. Тады падчас наладжанага ў горадзе раскошнага свята рымляне нечакана напалі на бяззбройных гасцей і выкралі найпрыгажэйшых сабінянак.
...пра якія гавораць Мантэнь... — Мерымэ мае на ўвазе адну з даволі фрывольных мясцін «Вопытаў» французскага пісьменніка і філосафа Мішэля дэ Мантэня (1533—1592).
Пані дэ Сэвінье, Марыя дэ Рабютэн-Шанталь (1626—1696) — французская пісьменніца, аўтар «Лістоў» — цікавага і таленавітага літаратурнага твора.
Але можаш быць спакойны, яна здолее адпомсціць(карсік.).
Ні з чаго не дзівіся (лац.).
Пан Журдэн — персанаж камедыі Мальера «Мешчанін-шляхціц».
Помста, што спадае на сваяка крыўдзіцеля (аўт.).
Буй-абэс — правансальскі суп з рыбаю, варанай у вадзе або белым віне з вострымі прыправамі.
Канэб'ер — вуліца ў Марсэлі.
«Калі б я трапіў у рай святы і не знайшоў там цябе, я б пайшоў адтуль» (серэнада з Дзыкава) (аўт.).
Разумею (італ.).
...у бойцы пры Вікторыі...— У гэтай бітве ў Паўночнай Іспаніі аб’яднаныя англа-іспанскія войскі, узначаленыя Велінгтонам, разбілі французаў (1813).
Белы капялюш (італ.).
Кампа-Санта (даслоўна: Святое поле).— Так у Італіі і Іспаніі называюцца аздобленыя надгробкамі і помнікамі гарадскія могілкі.
Арканья, Андрэа ды Чыёнэ Арканьёла (каля 1308—1368) — мастак і скульптар з Фларэнцыі.
Велінгтан, Артур (1769—1852), герцаг — англійскі ваявода, удзельнік войнаў з Напалеонам, камандаваў войскамі саюзнікаў у бітве пры Ватэрлоа (1815).
Блюхер, Гетгард (1742—1819) — нямецкі генерал; падыход яго корпуса падчас бітвы пры Ватэрлоа канчаткова вырашыў зыход яе на карысць союзнікаў.
Філіпіні, кніга XI — імя Вітола карсіканцы і зараз вымаўляюць з пагардаю. Гэта сінонім здрадніка (аўт.).
Філіпіні, Антоніо-П’етро (каля 1529—1594) — французскі гістарыёграф карсіканскага паходжання; аўтар пяцітамовай «Гісторыі Корсікі», якою ў якасці крыніцы карыстаўся Мерымэ.
Самп'ера Корса д’Арнана (1498—1567) — карсіканскі ваявода і патрыёт, праслаўлены сваёю барацьбой з Генуяй.
Калі чалавек памірае, асабліва не сваёю смерцю, яго цела кладуць на стол, і жанчыны з ягонага роду, а калі іх няма, то сяброўкі альбо і чужыя, слынныя праз свой паэтычны талент, імправізуюць перад шматлікімі слухачамі вершаваныя скаргі на мясцовай гаворцы. Гэтыя жанчыны завуцца voceratrici, ці ў карсіканскім вымаўленні buceratrici, а скаргі завуцца vocero, bucero, buceratu на ўсходнім узбярэжжы і ballata на заходнім. Слова vocero, таксама як і вытворныя ад яго vocerar, voceratrice паходзяць ад лацінскага vociferare. Часам некалькі жанчын імправізуюць па чарзе, а часам жонка ці дачка памерлага сама спявае жалобную скаргу (аўт.).
Rimbeccare на італьянскай азначае: «адаслаць, адбіць, адкінуць». На карсіканскім дыялекце гэта азначае: зрабіць абразлівы папрок пры людзях. Rimbecco робяць сыну забітага, гаворачы, што ён яшчэ не адпомсціў за бацьку. Rimbecco — гэта свайго роду патрабаванне да чалавека, які не змыў крывёю абразы. Генуэзскі закон сурова караў тых, што рабілі rimbecco (аўт.).
Нацыянальны выраз, гэта значыць — выбіраць паміж schioppetto, stiletto, strada — стрэльба, стылет, уцёкі (аўт.).
Ф'еска, Джан Луіджы, граф Лаванья (1522—1547) — завадатар змовы супраць генуэзскага кандацьера Андрэа Дорыя.
Маркіз дэ Маскарый.— Гэтае імя і тытул прысвоіў сабе слуга ў камедыі Мальера «Цырымонлівыя паненкі», які на загад свайго пана выстаўляў сябе арыстакратам і гаварыў блытана і мудрагеліста.
Читать дальше