Леон, уздзеўшы сінія акуляры, спусціўся аплаціць рахунак. Гаспадар папрасіў у яго прабачэння за вэрхал, які нарабілі афіцэры і які ён не мог ніяк растлумачыць, бо паны афіцэры былі заўсёды такія спакойныя! Леон запэўніў яго, што нічога не чуў і што ён цудоўна выспаўся.
— Але ж, напрыклад, ваш сусед з другога боку,— працягваў гаспадар,— ніяк не мог вас патурбаваць. Ён заўсёды ціхі. Магу закласціся, што ён яшчэ спіць як забіты.
Леон аблёгся на стойку, каб не ўпасці, ажанчына, якая спусцілася разам з ім, учапілася за яго руку, засланіўшы твар вуаллю.
— Ён мілорд,— працягваў бязлітасны гаспадар.— Яму заўсёды нясі ўсё лепшае. Зусім прыстойны чалавек! Але ж не ўсе англічане такія, як ён. Быў тут яшчэ адзін — во ўжо скнара. Усё яму занадта дарагое — пакой, вячэра. Ён захацеў сто дваццаць пяць франкаў за адзін англійскі банкаўскі білет у пяць фунтаў стэрлінгаў... Хоць бы не быў фальшывы!.. Дарэчы, пане, вы, пэўна, у іх разбіраецеся, бо я чуў, як вы гаварылі з пані па-англійску... Ці не фальшывы?
Сказаўшы гэта, ён паказаў яму банкноту ў пяць фунтаў стэрлінгаў. На адным ражку была маленькая чырвоная плямка, якую Леон зараз жа сабе растлумачыў.
— Думаю, што ён сапраўдны,— сказаў ён здушаным голасам.
— О, у вас яшчэ багата часу,— працягваў гаспадар.—
Цягнік ідзе толькі а восьмай, да гаго ж ён заўсёды спазняецца. Калі ласка, сядайце, пані, здаецца, вы стаміліся...
У гэты момант увайшла тоўстая пакаёўка.
— Хуценька гарачай вады,— сказала яна,— на гарбату для мілорда! Прынясіце яшчэ анучу! Ён разбіў бутэльку з віном і заліў увесь пакой.
Пачуўшы гэта, Леон упаў у крэсла, за ім — яго сяброўка. Ім раптам стала вельмі смешна, і яны ледзь стрымаліся, каб не зарагатаць. Жанчына радасна сціснула яму руку.
— Значыць, так,— сказаў ён гаспадару,— мы едзем не раней чым а другой гадзіне. Падрыхтуйце нам добры абед.
Капралы былі калісьці правадыры, якіх абіралі сабе карсіканскія камуны падчас паўстанняў супраць феадалаў. Сёння гэты тытул даюць чалавеку, які праз сваю заможнасць, сувязі і кліентаў мае ўплыў і нешта накшталт судовае ўлады ў pieve, г.зн. кантоне. (Заўвагі без паметак аўт. - ад перакладчыкаў.)
Тут слова ёсць сінонім «выгнанца». (Аўт.)
Служба, з нядаўняга часу ўтвораная ўрадам; разам з жандармерыяю яна дапамагае паліцыі. (Аўт.)
На той час вальтыжоры насілі карычневую форму з жоўтымі каўнярамі.
Скураны пас, што служыць ладаніцаю і калітою.
Buen giorno, fratello! - звычайнае прывітанне карсіканцаў (аўт.).
У Трафальгарскай бітве...— 21 кастрычніка 1805 года англійскі адмірал Нельсан разбіў аб’яднаны франка-іспанскі флот каля мыса Трафальгар. У гэтай бітве Нельсан загінуў.
Карсар — ваенны карабель, выстаўлены прыватнымі асобамі з дазволу ўрада. Люгер — маленькі трохмачтовы карабель. Крэйсер — ваенны карабель, які ахоўвае марскія шляхі.
Мір расчараваў яго...— мір з Англіяй, заключаны ў 1814 г.
Так самі сябе называюць людзі, што гандлююць рабамі (аўт.).
Ялофская мова — мова народа, што жыве ў Сенегале. С. 28. «Сіцылійская вячэра» — трагедыя Казіміра Дэлавіня (1793—1843), прэм’ера якой адбылася ў 1819 годзе.
Дыялект племя пёляў — на гэтай мове гавораць у Сенегале, Буркіна Фасо і Камеруне.
Карыялан — рымскі ваявода, у 493 г. да н. э., пасварыўшыся з жыхарамі свайго горада, аблажыў яго, стаўшы на чале ворагаў Рыма.
Гэтая легенда папулярная ў Неапалітанскім каралеўстве. У ёй, як і шмат у якіх іншых паданнях гэтага краю, можна заўважыць дзіўную сумесь грэчаскай міфалогіі з хрысціянскімі вераваннямі; можна думаць, што яе склалі пад канец Сярэднявечча (аўт.).
Сапраўды дзівоснае (іт.).
Хай табе дасца (іт.).
Мальвазія і лакрыма-хрысці — знакамітыя гатункі вінаў. Першае вырабляюць з варанага мускату, другое даюць вінаграднікі, што растуць каля падэшвы Везувія.
Гара Жыбэль (ад араб. джэбэль — гара) — так называюць Этну.
...у трактаце «Аб натуры багоў» — дакладней, у раздзеле XXI трэцяй часткі згаданага трактата Цыцэрона.
Дон Хуан Тэнорыо — персанаж шэрагу легендаў, распуснік і валацуга, яго вобраз выкарыстаны ў камедыі Мальера «Дон Жуан», Моцартавай оперы з той самай назвай і ў драме Пушкіна «Каменны госць».
Читать дальше