Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Джонсан [243]пісаў, але не ён першы, бо ён запазычыў гэтую думку ў нейкага грэка, што ніводзін чалавек не можа сказаць: «Сёння я буду шчаслівы». Гэтую ісціну, прызнаную ўжо даўным-даўно найвялікшымі філосафамі, яшчэ дагэтуль не ведае значная колькасць простых смяротных і пераважная большасць закаханых.

Частуючыся ў сваім блакітным пакоі даволі пасрэднай вячэрай, што складалася з некалькіх страваў, ухопленых ад гусарскага банкету, Леон і яго сяброўка пакутавалі ад размоў, што чуліся з суседняе залы. Тэмы размоў былі далёкія ад пытанняў стратэгіі і тактыкі, і я ўтрымаюся ад іх пераказу.

Адна за адной ішлі недарэчныя гісторыі, амаль усе занадта вольнага зместу, час ад часу яны патаналі ў аглушальным рогаце, да якога часам цяжка было не далучыцца нашым каханкам. Леонава сяброўка не была недатыкай, але ёсць рэчы, якія непрыемна чуць нават сам-насам з каханым чалавекам. Становішча рабілася ўсё больш няёмкае, і калі панам афіцэрам збіраліся прынесці дэсерт, Леон палічыў патрэбным спусціцца на кухню і папрасіць гаспадара, каб ён папярэдзіў гэтых паноў, што ў пакоі побач з імі ёсць хворая жанчына, і папрасіў іх быць пачцівымі і рабіць трошкі меней шуму.

Гаспадар гатэля, як часта бывае падчас люднае вячэры, быў зусім збіты з тропу і не ведаў, за што брацца. У той самы час, калі Леон перадаваў яму паведамленне для афіцэраў, афіцыянт прасіў у яго шампанскага для гусараў, пакаёўка — партвейну для англічаніна.

— Я яму сказала, што ў нас няма партвейну,— дадала яна.

— Але ж ты і дурная. У мяне ёсць любое віно. Зараз я яму знайду партвейну! Ну-тка, прынясі мне лікёру, бутэльку віна за пятнаццаць су і графін гарэлкі.

Згатаваўшы ў адзін момант партвейн, гаспадар увайшоў у вялікую залу і перадаў прысутным Леонаву просьбу. Спачатку яна выклікала шалёную буру.

Пасля гулкі бас, які заглушаў усе іншыя галасы, пацікавіўся, што за жанчына была іх суседкай. Усе прыціхлі. Гаспадар адказаў:

— Праўду кажучы, панове, не ведаю, што вам адказаць. Яна вельмі мілая і вельмі сціплая. Мары-Жанна кажа, што ў яе на руцэ пярсцёнак. Цалкам магчыма, што гэта маладая, якая прыехала сюды адзначыць сваё вяселле, як часам бывае.

— Маладая? — грымнулі сорак галасоў.— Дык хай яна прыйдзе выпіць з намі! Мы вып’ем за яе здароўе і навучым мужа, як спраўляць свае шлюбныя абавязкі!

Пасля гэтых слоў пачуўся грукат шпор, і нашы каханкі здрыгануліся, падумаўшы, што зараз іх пакой будуць браць прыступам. Але раптам пачуўся голас, які спыніў наступ. Гаварыў, відаць, камандзір. Ён паўшчуваў афіцэраў за нясціпласць, загадаў ім сесці, гаварыць прыстойна і не крычаць. Пасля ён дадаў пару слоў, але так ціха, што ў блакітным пакоі было не чутно. Афіцэры пачціва іх выслухалі, аднак сказанае абудзіла пэўную весялосць. З гэтага моманту ў афіцэрскай зале панаваў адносны спакой, і нашы каханкі, бласлаўляючы збаўчую сілу дысцыпліны, маглі цяпер гаварыць трошкі вальней... Але пасля такога вэрхалу спатрэбіўся час, каб аднавіць пяшчотныя пачуцці, парушаныя неспакоем, дарожнымі турботамі і асабліва грубай весялосцю іх суседзяў. Аднак у іх узросце гэта не так цяжка, і яны хутка забыліся на ўсе непрыемнасці іх авантурнае выправы і думалі толькі пра яе станоўчыя вынікі.

Яны думалі, што заключылі з гусарамі мір. Ды дзе там! Гэта было толькі часовае замірэнне. У самы нечаканы момант, калі яны былі за тысячу лье ад гэтага падмесячнага свету, дваццаць чатыры трубы з падтрымкай некалькіх трамбонаў грымнулі вядомы марш французскіх салдатаў: Перамога за намі! Як ператрываць гэтую буру? Бедных каханкаў можна было толькі пашкадаваць.

...........................

Ну, шкадаваць мо было і не варта, бо ўрэшце афіцэры пакінулі залу і прайшлі ўрачыстым маршам перад дзвярмі блакітнага пакоя, грукаючы шаблямі і шпорамі, равучы адзін за адным:

— Добрай ночы, пані маладая!

Пасля ўсё сціхла.

Не, я памыляюся: на калідор выйшаў англічанін і закрычаў:

— Афіцыянт! Мне яшчэ адну бутэльку таго самага партвейну!

У гатэлі горада N*** запанаваў спакой. Ноч была ціхая, у небе свяціла поўня. Спакон веку ўсе закаханыя любяць глядзець на спадарожнік нашай планеты. Леон і яго сяброўка расчынілі акно, што выходзіла ў невялічкі сад, і з прыемнасцю ўдыхнулі свежае паветра, напоўненае духмяным водарам павойніку.

Аднак сядзелі яны каля акна нядоўга. У садзе хадзіў нейкі чалавек, панурыўшы галаву, склаўшы рукі, з цыгарэтай. Леону здалося, што ён пазнаў пляменніка старога англічаніна, аматара добрага партвейну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x