Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гарнітур ягоны быў чысты, але заношаны да дзір. Яго сурдут, некалі чорны, а цяпер шэры на спіне і на лакцях, быў зашпілены на ўсе гузікі, мабыць, каб схаваць яшчэ больш зношаную камізэльку. Ён кінуўся да англічаніна і загаварыў умольным тонам:

— Uncle! [237]

— Leave me alone, you wretch! [238]— закрычаў англічанін, і яго шэрыя вочы запаліліся гневам.

Ён павярнуўся і пайшоў прэч са станцыі.

— Don't drive me to despair! [239]— не адступаў той, і ў голасе ягоным гучалі адначасова ўмольнасць і пагроза.

— Зрабіце ласку, павартуйце хвілінку мае рэчы,— папрасіў стары англічанін і кінуў сакваяж пад ногі Леону.

Зрабіўшы гэта, ён схапіў назольнага маладога чалавека за руку, завёў ці, хутчэй, запіхнуў яго ў кут, дзе, як ён спадзяваўся, іх ніхто не пачуе, і там нейкі час гаварыў з ім, як здавалася, вельмі суровым тонам. Пасля ён дастаў з кішэні некалькі паперак, скамячыў іх і сунуў у руку чалавеку, які называў яго сваім дзядзькам. Той, не падзякаваўшы, узяў паперкі, павярнуўся і неўзабаве знік.

У N*** ёсць толькі адзін гатэль,і таму не трэба здзіўляцца, што праз некалькі хвілін усе героі гэтай праўдзівай гісторыі апынуліся менавіта там. У Францыі падарожнік, які мае шчасце мець побач з сабою добра апранутую жанчыну, можа быць пэўны, што атрымае найлепшы пакой у любым гатэлі. Таму мы, французы, лічымся самай ветлівай і пачцівай нацыяй у Еўропе.

Калі пакой, што далі Леону, і быў найлепшы ў гэтым гатэлі, дык заключыць з гэтага, што ён быў выдатны, было б занадта смела. Пасярод стаяў вялікі ложак з арэхавага дрэва з крэтонавымі фіранкамі, на якіх фіялетавай фарбай была выбіта таямнічая гісторыя Пірама і Тысбы [240]. Сцены былі паклеены шпалерамі з выявай Неапаля і мноствам людзей. На жаль, некаторыя нетактоўныя падарожнікі ад нудоты прымалявалі вусы і люлькі да ўсіх твараў і мужчынскага, і жаночага полу, а на моры і на небе можна было прачытаць шмат розных глупстваў прозай і вершам, напісаных алоўкам. На гэтым фоне вісела некалькі гравюр: Луі-Філіп складае прысягу канстытуцыі 1830 года; Першае спатканне Жулі і Сэн-Прэ [241]; Чаканне шчасця і Шкадаванні з карцін Дзюбюфа [242]. Гэты пакой зваўся блакітным, бо два фатэлі — справа і злева ад каміна — былі абшытыя блакітным плюшам, але ўжо шмат гадоў яны былі закрытыя шэрымі каленкоравымі чахламі з малінавымі галунамі.

Пакуль пакаёўкі завіхаліся вакол новапрыбылай жанчыны і прапаноўвалі ёй свае паслугі, Леон, хоць і закаханы, але не пазбаўлены здаровага розуму, пайшоў на кухню заказаць вячэру. Яму давялося ўжыць усё сваё красамоўства і некаторыя сродкі подкупу, каб яму паабяцалі вячэру ў пакой. З вялікім жахам ён даведаўся таксама, што ў галоўнай зале, гэта значыць побач з іх пакоем, панове афіцэры 3-га гусарскага палка, што прыбылі на змену паноў афіцэраў 3-га пяхотнага палка ў гарнізон N***, збіраліся сустрэцца разам у гэты самы дзень на развітальную вячэру, дзе будзе панаваць шчырая сардэчнасць. Гаспадар прысягнуў усімі багамі, што, калі не ўлічваць весялосці, уласцівае ўсім французскім вайскоўцам, панове гусары і панове пехацінцы былі вядомыя ва ўсім горадзе сваім лагодным норавам і прыстойнасцю і што іх суседства ніяк не будзе замінаць пані, тым болей што панове афіцэры не маюць звычкі сядзець за сталом пазней паўночы.

Калі Леон, не надта супакоены запэўненнямі гаспадара, вяртаўся ў блакітны пакой, ён заўважыў, што стары англічанін займаў пакой побач з ягоным. Дзверы былі расчыненыя. Англічанін сядзеў за столікам, на якім стаяла шклянка з бутэлькай, і з надзвычайнай увагай разглядаў столь, быццам лічыў мух, што па ёй хадзілі.

— Чорт іх бяры, гэтых суседзяў! — сказаў сабе Леон.— Англічанін хутка будзе п’яны, а гусары пойдуць адсюль яшчэ да паўночы.

Увайшоўшы ў блакітны пакой, ён найперш праверыў, ці запасныя дзверы былі добра зачыненыя і ці былі ў іх засаўкі. З боку англічаніна былі падвойныя дзверы, сцены былі тоўстыя. З боку гусараў сцяна была танчэйшая, але на дзвярах быў замок і засаўка. Усё ж гэта была значна надзейнейшая заслона ад цікаўных вачэй, чым фіранкі ў экіпажы, і, аднак, колькі людзей адчувае сябе ў фіякры схаванымі ад усяго свету!

Вядома ж, нават самая багатая фантазія не можа ўявіць сабе шчасця, паўнейшага за шчасце маладых закаханых, якія пасля доўгага расстання сустракаюцца сам-насам, далёка ад зайздросных і цікаўных вачэй, і могуць удосыць расказваць адно аднаму перажытыя пакуты і цешыцца асалодай цудоўнага злучэння. Але д’ябал заўсёды знойдзе сродак уліць горкую кроплю ў келіх шчасця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x