Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вось якраз думка аб імперскім пракуроры і судовых службоўцах першая прыйшла ў галаву Леону. Жыццё часам ставіць перад сумленнем цяжкія пытанні: што лепш — не перашкодзіць забойству незнаёмага падарожніка або зняславіць і страціць каханую жанчыну? Не надта прыемна ставіць сабе такія пытанні. На іх і самы разумны не адкажа.

Такім чынам, Леон зрабіў тое, што на яго месцы зрабілі б многія: ён не зрушыўся з месца.

Утаропіўшы позірк у блакітны пантофлік і чырвоны струменьчык каля яго, ён доўга сядзеў як зачараваны, тым часам, як на скронях у яго выступіў халодны пот, а сэрца білася так, што было гатовае выскачыць з грудзей.

Безліч дзіўных і страшных думак не давалі яму спакою, і ўнутраны голос крычаў яму штохвіліны: «Праз гадзіну ўсе пра ўсё даведаюцца, і вінаваты будзеш ты!» Аднак, няспынна паўтараючы сабе: «Як жа мне выкруціцца?», ён урэшце заўважыў некалькі промняў надзеі. Ён падумаў:

«Калі мы пакінем гэты пракляты гатэль, перш чым высветліцца, што адбылося ў суседнім пакоі, дык, можа, тады паспеем знікнуць без следу. Тут нас ніхто не ведае, мяне бачылі толькі ў сініх акулярах, а яе — толькі пад вуаллю. Станцыя зусім побач, і праз гадзіну мы ўжо будзем далёка ад N***».

Прадумваючы гэтую выправу, Леон доўгі час вывучаў расклад цягнікоў, і цяпер ён прыгадаў, што а восьмай гадзіне ёсць цягнік на Парыж. Яшчэ трошкі часу — і яны згубяцца ў гэтым вялізным горадзе, дзе хаваецца столькі злачынцаў. А хто ж здолее знайсці там двух невінаватых? Але ці не зойдзе хто да англічаніна да восьмай гадзіны? Вось у чым было пытанне.

Пераканаўшыся, што нічога іншага яму не застаецца, ён адчайным намаганнем страсянуў доўгае здранцвенне. Але як толькі ён варухнуўся, яго сяброўка прачнулася і бесклапотна яго пацалавала. Дакрануўшыся да яго халоднай як лёд шчакі, яна ўскрыкнула.

— Што з вамі? — трывожна спыталася яна.— У вас лоб халодны, як у мармуровай статуі.

— Нічога страшнага,— адказаў ён няўпэўнена.— Я пачуў грукат у суседнім пакоі...

Ён вызваліўся з яе абдымкаў і перш-наперш адсунуў пантофлік, прыставіўшы да запасных дзвярэй фатэль, каб схаваць ад сяброўкі жахлівую вадкасць, якая ўжо не зацякала далей і разлілася па падлозе даволі вялікай лужынай. Пасля ён прачыніў дзверы на калідор і ўважліва прыслухаўся. Ён нават наважыўся падысці да дзвярэй англічаніна. Яны былі зачыненыя. Гатэль ужо прачнуўся і заварушыўся. Пачынала днець. Конюхі чысцілі коней у двары, а з трэцяга паверха па сходах спускаўся афіцэр, грукаючы шпорамі. Ён ішоў кіраваць цікавым заняткам, больш прыемным для коней, чым для людзей, які мае спецыяльнае найменне: «засыпаць корм».

Леон вярнуўся ў блакітны пакой і з надзвычайнай асцярожнасцю, на якую толькі здольныя каханыя, шырока ўжываючы апісальныя выразы і змякчальныя словы, апісаў сваёй сяброўцы становішча, у якім яны знаходзіліся.

Небяспечна было заставацца; небяспечна было ад’ехаць занадта паспешліва; яшчэ небяспечней было чакаць у гатэлі, пакуль не раскрыецца страшнае здарэнне ў суседнім пакоі.

Няма патрэбы казаць, які жах выклікала гэтае паведамленне, колькі пасля гэтага пралілося слёз, якія высоўваліся безразважныя прапановы, колькі разоў няшчасныя каханкі кідаліся адно аднаму ў абдымкі, кажучы: «Прабач мне! Прабач мне!» Кожны лічыў сябе самым вінаватым. Яны паабяцалі сабе памерці разам, бо маладая жанчына не сумнявалася, што суд абвінаваціць іх у забойстве англічаніна, і, не будучы пэўнымі, што ім дазволяць абняцца на эшафоце, яны моцна сціснулі адно аднаго ў абдымках і заліліся слязьмі. Урэшце, нагаварыўшы шмат глупстваў і шмат пяшчотных і шчымлівых словаў, яны пагадзіліся, сярод тысячы пацалункаў, што план, задуманы Леонам, гэта значыць ад’езд васьмігадзінным цягніком, быў у сапраўднасці найлепшы і адзіна магчымы. Але заставалася перажыць яшчэ дзве жахлівыя гадзіны. Як толькі на калідоры чуліся крокі, яны ўздрыгвалі ўсім целам. Як толькі рыпелі нечыя боты, яны думалі, што прыбыў імперскі пракурор.

Яны сабралі свае сціплыя пакункі ў адно імгненне. Жанчына хацела спаліць у каміне свой пантофлік, але Леон падняў яго і, абцершы аб дываночак, пацалаваў і паклаў у кішэню. Ён здзівіўся, што ад яго пахла ваніллю,— яго сяброўка карысталася парфумай «Букет імператрыцы Яўгеніі».

Прачнуўся ўжо ўвесь гатэль. Афіцыянты смяяліся, пакаёўкі спявалі, салдаты чысцілі афіцэрскія мундзіры. Прабіла сем гадзін. Леон хацеў прымусіць сваю сяброўку выпіць кубачак кавы з малаком, але яна сказала, што ў яе так сціснулася горла, што яна памрэ, калі толькі паспрабуе зрабіць хоць адзін глыток.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x