Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Давайце, дзеткі, танчыце, забаўляйцеся,— казаў капітан грымотным голасам і ляскаў даўжэзным паштарскім бізуном. I адразу ж бедныя негры пачыналі падскокваць і танцаваць.

Нейкі час рана прымушала Таманго заставацца ўнізе. Але нарэшце ён з’явіўся на палубе. Спачатку ён з годнасцю ўзняў галаву, стоячы паміж натоўпу баязлівых рабоў, і кінуў сумны, але спакойны погляд на бязмежную вадзяную прастору, што акаляла карабель, потым апусціўся ці, хутчэй, асеў на дашчаную палубу, не стараючыся нават падабраць свае ланцугі, каб менш заміналі. Леду сядзеў на кармавым палубаку і спакойна паліў люльку. Каля яго стаяла Айшэ без жалезаў, у зграбнай сукенцы з блакітнага паркалю, у прыгожых замшавых чаравіках, яна трымала ў руках сподак з лікёрамі, гатовая ў любую хвіліну паднесці капітану выпіць. Было відаць, што яна выконвае пры капітане адказны абавязак. Адзін негр, ненавідзячы Таманго, знакам прапанаваў яму зірнуць у той бок. Таманго павярнуў галаву, заўважыў Айшэ і закрычаў; імкліва падняўшыся, ён пабег да кармавога палубака, і вартавыя матросы не паспелі перашкодзіць такому гвалтоўнаму парушэнню ўсяго карабельнага парадку.

— Айшэ! — закрычаў ён грымотна, і Айшэ ўскрыкнула з жаху.— Ты думаеш, што ў краіне белых няма Мама-Жумба?

Матросы ўжо пачалі біць яго кіямі, але Таманго скрыжаваў рукі і, нібы бясчулы, спакойна вярнуўся на сваё месца. Айшэ заходзілася слязьмі і, здавалася, здранцвела ад гэтых дзівосных словаў. Перакладчык растлумачыў, што гэта за жахлівы Мама-Жумба, адно імя якога наганяла такога жаху.

— Гэта негрыцянскае страшыдла. Калі нейкі муж баіцца, каб ягоная жонка не ўчыніла таго, што жанчыны ў Афрыцы робяць з такім самым спрытам, як і ў Францыі, ён пагражае ёй гэтым Мама-Жумба. Я зразумеў гэтыя хітрыкі, але негры.., гэта так проста, што яны й не разумеюць. Уявіце сабе: неяк увечары, калі жанчыны забаўляліся танцамі — рабілі фальгар, як яны гэта называюць на сваёй гаворцы,— з ляска, вельмі густога і цёмнага, пачулася дзіўная музыка, а музыкаў ніхто не бачыў, яны былі схаваныя ў лесе. Там былі чаратовыя дудкі, драўляныя барабаны-балафосы і гітары, зробленыя з палавіны высушанага гарбуза. Музыка была, нібы на д’яблавых хаўтурах. Адно пачуўшы гэтую музыку, жанчыны задрыжалі і паспрабавалі ўцячы, бо добра ведалі, чым ім гэта абернецца, але мужы затрымалі іх. Раптам з лесу выйшла высокая белая постаць вышынёю з нашу мачту, галава ў яе была вялізная, як бочка, вочы шырокія, як клюзы, а з пашчы валіў агонь, як у д’ябла. Гэтая штука ішла павольна-павольна і не адыходзілася ад лесу больш як на сто метраў. Жанчыны крычалі: «Гэта Мама-Жумба!» Яны верашчалі, як гандляркі вустрыцамі. Тады мужчыны пачалі ім казаць: «Ну, шэльмы, прызнавайцеся, ці не нарабілі вы якіх глупстваў. Калі зманіце, Мама-Жумба зжарэ вас жыўцом». I былі такія прасцячкі, што прызналіся, вось тут мужы ім і ўвалілі.

— А што гэта была за белая постаць, гэты Мама-Жумба? — спытаўся капітан.

— Ат, нейкі жартаўнік, захутаны ў белую прасціну. Замест галавы ў яго быў пусты гарбуз на доўгай палцы, а ўсярэдзіне свечка. Невялікія хітрыкі, але каб абдурыць неграў, шмат розуму не трэба. Але Мама-Жумба — добрая прыдумка, хацеў бы я, каб і мая жонка ў яго верыла.

— А мая, калі не баіцца Мама-Жумба, дык баіцца Марціна-Дрына,— сказаў Леду.— Яна добра ведае, як я ёй увалю, калі яна надумае выкінуць са мною які фартэль. У родзе Леду ўсе мужчыны не надта цярплівыя, і хоць у мяне ўсяго адзін кулак, але ён добра ўмее махаць ліньком. А гэтаму ёлупню, што крычыць пра Мама-Жумба, скажыце, каб сціх і не палохаў маю кабетку, бо загадаю так нашмараваць яму хрыбціну, што ў яго скура з чорнае зробіцца на чырвоную, як свежая паляндвіца.

Сказаўшы так, капітан спусціўся ў каюту, паклікаў Айшэ і паспрабаваў суцешыць яе: але ні пяшчота, ані нават удары (бо кожны ж урэшце траціць цярпенне) не дапамаглі суцешыць чорную прыгажуню, слёзы так і струменіліся ў яе з вачэй. Капітан выйшаў на палубу ў дрэнным гуморы і вылаяў вахтавага начальніка за нейкую каманду, што той аддаваў матросам.

Уночы, калі ўвесь экіпаж ужо глыбока спаў, вахтавыя пачулі спачатку мерны, змрочны, урачысты спеў з трума, а потым пранізлівы жаночы крык. Адразу ж пасля па ўсім караблі разнёсся грубы капітанаў голас, лаянка і пагрозы, а таксама ляскат ягонага страшнага бізуна. Праз хвіліну ўсё сціхла. Назаўтра Таманго з’явіўся на палубе са спаласаваным тварам, але выгляд меў такі самы ганарлівы і рашучы, як і раней.

Адно заўважыўшы яго, Айшэ саскочыла з кармавога палубака, дзе яна сядзела разам з капітанам, імкліва падбегла да Таманго, укленчыла перад ім і з глыбокаю роспаччу ў голасе сказала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x