Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне сорамна прызнацца, колькі разоў я спыняўся перад гэтым праклятым домам, няздольны разгадаць таямніцу, якая мяне непакоіла. Аднойчы я праходзіў гэтым завулкам з донам Отавіо і яго неадступным абатам.

— Вось,— сказаў я,— дом Лукрэцыі.

Дон Отавіо змяніўся з твару.

— Так,— адказаў ён,— народнае паданне, зрэшты, даволі блытанае, сцвярджае, што ў Лукрэцыі Борджа быў тут свой дамок. Калі б гэтыя муры ўмелі гаварыць, колькі жахаў яны б нам адкрылі! Аднак, мой дружа, калі параўнаць тыя часы з нашымі, дык робіцца зайздросна. За часы Аляксандра VI [220]яшчэ можна было сустрэць рымлянаў. Цяпер іх болей няма. Чэзарэ Борджа [221]быў пачварай, але гэта быў вялікі чалавек. Ён хацеў выгнаць з Італіі варвараў, і, можа, калі б ягоны бацька пражыў болей, ён бы споўніў свае вялікія намеры. Ах, каб жа неба даслала нам тырана накшталт Борджа і каб яно вызваліла нас ад гэтых дэспатаў, што робяць з нас жывёлу!

Калі дон Отавіо пачынаў гаварыць пра палітыку, спыніць яго было немагчыма. Мы ўжо былі на плошчы дэль Попала, а ён яшчэ не скончыў прамовы, у якой услаўляў асвечаны дэспатызм. Затое мы былі ўжо за сотні лье ад мяне і маёй Лукрэцыі.

Аднаго вечара, калі я прыйшоў даволі позна засведчыць пашану маркізе, яна сказала, што яе сыну няможацца, і папрасіла мяне падняцца ў яго пакой. Калі я зайшоў, ён ляжаў у ложку апрануты і чытаў французскую газету, якую я пераслаў яму раніцай, старанна схаваўшы яе ў том Айцоў Царквы. Ад пэўнага часу збор пісанняў Айцоў Царквы служыў нам за сродак зносін, калі трэба было нешта перадаць патаемна ад абата і маркізы. У дзень, калі прыходзіла пошта з Францыі, мне прыносілі том ін-фоліо. Я вяртаў другі такі самы том, уклаўшы ў яго газету, якую я пазычаў у сакратара пасольства. У выніку ў маркізы складалася ўражанне аб маёй пабожнасці, а яе духоўны настаўнік часам нават спрабаваў загаварыць са мной на багаслоўскія тэмы.

Пагаварыўшы нейкі час з донам Отавіо і заўважыўшы, што ён нечым надзвычай узрушаны і нават палітыка яго не займае, я параіў яму раздзецца і развітаўся з ім. Было халодна, а я быў без плашча. Дон Отавіо ўгаварыў мяне апрануць ягоны, я згадзіўся і папрасіў павучыць мяне складанаму мастацтву апранацца, як сапраўдныя рымляне.

Закручаны з галавы да ног у плашч, я выйшаў з палаца Альдабрандзі. Не паспеў я зрабіць пары крокаў па плошчы святога Марка, як нейкі проста ўбраны чалавек, якога я ўбачыў на лаўцы каля палацавай брамы, падышоў да мяне і падаў скамячаную паперку.

— У імя Божае любові, прачытайце,— сказаў ён, пасля раптам кінуўся бегчы і хутка знік.

Я ўзяў паперку і пашукаў святла, каб прачытаць. Пад лямпай, што вісела над выявай мадонны, я ўбачыў, што гэта была цыдулка, напісаная алоўкам і, відаць, дрыготкай рукой. З вялікай цяжкасцю я разабраў наступныя словы:

«Не прыходзь сёння ўвечары, інакш нам канец! Вядома ўсё, апроч твайго імя. Нішто нас не разлучыць. Твая Лукрэцыя».

— Лукрэцыя! — закрычаў я.— Зноў Лукрэцыя! Што за містыка! «Не прыходзь». Але, даражэнькая мая, якой жа дарогаю да вас ісці?

Не перастаючы думаць пра гэтую цыдулку, я мімаволі накіраваўся да завулка пані Лукрэцыі і неўзабаве апынуўся перад домам нумар 13.

Як звычайна, завулак быў пусты, і толькі мае крокі парушалі цішыню, што панавала навокал. Я спыніўся і паглядзеў на добра знаёмае мне акно. Гэтым разам мне не прыйшлося доўга чакаць. Аканіцы паволі рассунуліся.

Акно расчынілася насцеж.

Мне здалося, што з цемры пакоя з’явілася чалавечая постаць.

— Лукрэцыя, гэта вы? — спытаўся я ціха.

Мне не адказалі, але я пачуў, як нешта пстрыкнула. Спачатку я не зразумеў, што гэта было.

— Лукрэцыя, гэта вы? — паўтарыў я трошкі гучней.

У гэты момант нешта моцна ўдарыла мне ў грудзі, пачуўся выбух, і я выцягнуўся на бруку.

Хрыпаты голас крыкнуў:

— Гэта ад пані Лукрэцыі!

I аканіцы бязгучна зачыніліся.

Я ўстаў, хістаючыся, і пачаў сябе абмацваць, спадзеючыся знайсці вялікую дзірку пасярод жывата. Плашч быў прабіты, сурдут таксама, але кулю затрымалі складкі тканіны, і таму я абышоўся невялікай кантузіяй.

Я падумаў, што за першым стрэлам можа быць і другі, і адразу адышоўся ад гэтага негасціннага дома, прыціскаючыся да сцен, каб нельга было прыцэліцца.

Я, задыхаючыся, уцякаў як мага хутчэй, калі нейкі чалавек, якога я не заўважыў, дагнаў мяне, узяў за руку і спагадліва запытаўся, ці я не паранены.

Я пазнаў голас дона Отавіо. Было недарэчна ставіць яму пытанні, як бы я ні быў здзіўлены бачыць яго аднаго на вуліцы сярод ночы. У двух словах я сказаў яму, што ў мяне стралялі з таго акна і што мяне толькі кантузіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x