Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз хвіліну прыйшоў пераапрануты дон Отавіо. Прывялі коней, і мы паехалі. У Лукрэцыі пашпарта не было, але хіба можа выклікаць падазрэнні жанчына, ды яшчэ такая прыгожая? Аднак жандар на мяжы заўпарціўся. Я сказаў яму, што ён проста герой і што, па ўсім відаць, ён служыў у арміі вялікага Напалеона. Ён прызнаўся, што так. Я падараваў яму партрэт гэтага вялікага чалавека ў залатой рамцы і сказаў, што звычайна падарожнічаю з амікай [223], каб было весялей. А калі ўлічыць, што я мяняю іх даволі часта, дык нашто іх усіх запісваць у пашпарт.

— Гэтая,— дадаў я,— едзе са мною да наступнага горада. Кажуць, што там я знайду яшчэ лепшых.

— Ну, гэтую не варта было б і мяняць,— сказаў жандар і з павагай зачыніў дзверы.

Калі ўжо казаць вам усё, пані, дык гэты здраднік дон Отавіо пазнаёміўся з гэтай мілай асобай, сястрой нейкага Ваноццы, багатага земляроба, чалавека падазронага, бо трошкі ліберала і вельмі кантрабандыста. Дон Отавіо добра ведаў, што, нават калі б яго сям’я і не прысвяціла яго Царкве, яна б ніколі не дазволіла яму ажаніцца з дзяўчынай значна ніжэйшага стану, чым ён сам.

Але каханне падкажа выйсце. Гадаванцу абата Негроні ўдалося наладзіць таемную перапіску са сваёй каханкай. Штоночы ён уцякаў з палаца Альдабрандзі, і з увагі на тое, што прабрацца ў дом Ваноццы было вельмі небяспечна, каханкі прызначалі спатканне ў доме пані Лукрэцыі, благая слава якога была ім найлепшай аховай. Маленькія веснічкі, схаваныя за фігавым дрэвам, злучалі абодва сады. Маладыя і закаханыя, Лукрэцыя і Отавіо, не скардзіліся на нястачу абсталюнку, які складаўся, як я ўжо, здаецца, гаварыў, з аднаго старога скуранога фатэля.

Аднаго вечара, чакаючы дона Отавіо, Лукрэцыя паблытала мяне з ім і зрабіла мне падарунак, які прызначаўся яму. Праўда, узростам і паставай мы былі трохі падобныя з донам Отавіо, і зласліўцы, якія ведалі майго бацьку за часы яго побыту ў Рыме, казалі, што на гэта былі свае прычыны. Здарылася так, што нягоднік-брат дазнаўся пра таемную сувязь, але, як ён ні гразіўся, Лукрэцыя не выдала імя свайго спакусніка. Вы ўжо ведаеце, якая была яго помста і як я збіраўся разлічыцца за ўсіх. Няма таксама патрэбы расказваць вам, як абое каханкі, кожны па-свойму, уцяклі з дому.

Заключэнне.— Мы ўтраіх прыехалі ў Фларэнцыю. Дон Отавіо ажаніўся з Лукрэцыяй і адразу ж выехаў з ёю ў Парыж. Мой бацька прыняў яго гэтак жа цёпла і гасцінна, як мяне маркіза. Ён узяў на сябе клопаты ў справе замірэння сына з маці і, хоць і з пэўнай цяжкасцю, дасягнуў поспеху. Вельмі дарэчы маркіз Альдабрандзі захварэў на балотную ліхаманку і памёр. Дону Отавіо застаўся яго тытул і яго багацце, а я — хросны бацька яго першага дзіцяці.

Локіс

Рукапіс прафесара Вітэмбаха [224]

Пераклад: Сяргей Шупа

I

...................................

— Тэадор,— сказаў прафесар Вітэмбах,— падайце мне, калі ласка, вунь той абкладзены пергаментам сшытак, на другой паліцы над пісьмовым сталом. Не, не гэты, а той маленькі, in octavo. Там усе мае дзённікавыя запісы за 1866 год, прынамсі, тыя, што дачытаць графа Шэмета.

Усе прыціхлі. Прафесар надзеў акуляры і прачытаў наступнае:

ЛОКІС

з літоўскай прыказкай у якасці эпіграфа:

Miszka su Lokiu

Abu du tokiu [225].

***

Калі ў Лондане быў выдадзены першы пераклад Святога пісання на літоўскую мову, я змясціў у кёнігсбергскай «Навукова-літаратурнай газеце» [226]артыкул, дзе, аддаўшы належнае намаганням дасведчанага перакладчыка і пачцівым намерам Біблейскага таварыства, я ўсё ж звярнуў увагу на некаторыя дробныя памылкі, а таксама адзначыў, што гэты пераклад мог быць карысны не ўсяму літоўскаму насельніцтву, а толькі яго частцы. I сапраўды, выкарыстаны ў перакладзе дыялект з вялікай цяжкасцю зразумеюць жыхары таго краю, дзе гавораць па-жамойцку, ці, як яшчэ кажуць, па-жмудску. Я маю на ўвазе Жамойцкае староства.

Мова гэтага краю стаіць яшчэ бліжэй да санскрыту, чым верхнелітоўская. Гэтая заўвага, нягледзячы на рэзкую крытыку з боку аднаго добра вядомага прафесара Дэрпцкага універсітэта, была з цікавасцю прынята шаноўнымі членамі праўлення Біблейскага таварыства, і яны не вагаючыся даслалі мне пачэсную прапанову рэдагаваць выданне Евангелля паводле Мацвея на жамойцкай мове. На той час я не мог узяцца за шырэйшую працу — пераклад усіх чатырох евангелляў, бо быў заняты даследаваннямі ва ўральскіх мовах. Мне прыйшлося адкласці шлюб з паннай Гертрудай Вебер і выехаць у Коўна, дзе я меўся сабраць усе, якія толькі магчыма, пісьмовыя помнікі на жамойцкай мове, як друкаваныя, гэтак і рукапісныя, не забываючыся, вядома, і пра народныя песні, дайны, апавяданні або легенды, пасакі, якія забяспечылі б мяне матэрыяламі да жамойцкага слоўніка,— працы, што мусіла папярэднічаць перакладу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x