Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як?

— А дубцом. Я вылечыў гэткім чынам сорак сялянак у вёсцы, дзе лютавала шалёнае рускае вар’яцтва, што завецца «кликушество»: спачатку пачынае выць адна баба, за ёй яе сяброўка, а праз тры дні вые ўся вёска. Добра іх адсцябаўшы, я выгнаў з іх хваробу. (Пакаштуйце рабкоў — вельмі смачныя.) Але граф ніколі не дазваляў мне паспрабаваць.

— Як! Вы хацелі, каб ён згадзіўся на гэткае жахлівае лячэнне?

— О! Ён так мала ведае сваю маці, але гэта нават і добра. Але скажыце мне, пане прафесар, ці б вы калі паверылі, што можна звар’яцець ад жаху?

— Становішча графініна было страшнае... Быць у кіпцюрах такога лютага звера!

— А вось сын да яе не падобны. Менш чым год таму ён трапіў у такое самае становішча і, дзякуючы сваёй вытрымцы, выдатна выкруціўся.

— З кіпцюроў мядзведзя?

— Мядзведзіцы, і самай вялікай, якую толькі бачылі ў апошнія гады. Граф хацеў напасці на яе з рагацінай. Куды там! Адным ударам яна выбіла рагаціну, схапіла графа і кінула яго на зямлю так проста, як бы я зараз перакуліў гэтую бутэльку. А ён, хітрун, прыкінуўся мёртвым... Мядзведзіца яго абнюхала і, замест таго каб раздзерці, лізнула яго. Яму хапіла розуму не варухнуцца, і яна пайшла сваёй дарогай.

— Мядзведзіца падумала, што ён памёр. Я чуў, што гэтыя звяры не ядуць мерцвякоў.

— З гэтым трэба пагадзіцца і ўстрымацца ад таго, каб правяраць гэта на практыцы. А што да страху, дык я распавяду вам адну севастопальскую гісторыю. Мы сядзелі ўпяцёх ці ўшасцёх за шпіталем славутага 5-га батальёна вакол збана піва. Раптам вартавы крычыць: «Бомба!» Мы ўсе ўпалі ніцма. Але не ўсе — адзін... прозвішча яго ўжо не памятаю... малады афіцэр, які нядаўна да нас прыбыў, застаўся стаяць, трымаючы поўны куфаль, і ў гэты момант выбухнула бомба. Яна адарвала галаву майму няшчаснаму сябру Андрэю Спяранскаму і разбіла збан, які, на шчасце, ужо быў амаль пусты. Калі мы ўсталі пасля выбуху, убачылі сярод дыму нашага таварыша, які дапіваў сваё піва, нібы нічога і не здарылася. Мы палічылі яго героем. На другі дзень я сустракаю капітана Гедэонава, які выйшаў са шпіталя. Ён кажа мне: «Сёння я вячэраю з вамі і, каб адсвяткаваць маё вяртанне, стаўлю шампанскае». Мы селі за стол. Учорашні малады герой таксама быў з намі. Ён не ведаў пра шампанскае. Бутэльку адкаркоўваюць побач з ім... Бабах! Корак б’е яму ў скронь. Ён ускрыквае, і яму робіцца млосна. Паверце, што наш герой страшэнна напалохаўся і тады, першы раз, і не хаваўся, а піў піва толькі таму, што ашалеў ад страху і рабіў усё машынальна, несвядома. I праўда, пане прафесар, чалавечы арганізм...

— Пане доктар,— сказаў слуга, які ўвайшоў у сталовую,— Жданава кажа, што пані графіня не хочуць есці.

— Каб яе д’яблы з’елі! — прабурчаў доктар.— Іду, іду. Як толькі я накармлю гэтую шайтанку, пане прафесар, мы зможам, калі вам будзе прыемна, згуляць партыю ў прэферанс або ў дурня.

Я выказаў яму маё шкадаванне з прычыны маёй неабазнанасці ў картачных гульнях, і, калі ён пайшоў да хворай, я вярнуўся ў свой пакой і напісаў ліст панне Гертрудзе.

II

Ноч была цёплая, і я адчыніў акно ў парк. Я скончыў ліст, але спаць яшчэ не хацелася, і я ўзяўся праглядаць літоўскія нерэгулярныя дзеясловы і шукаць у санскрыце прычыны іх нерэгулярнасці. Так я сядзеў, захоплены гэтай працай, калі раптам дрэва, што стаяла насупраць акна, моцна страсянулася. Я пачуў трэск сухіх галін, і мне здалося, што на дрэва спрабаваў узлезці нейкі даволі важкі звер. Пад уражаннем доктаравых расказаў пра мядзведзяў я падняўся з нейкім неспакоем у душы і ўбачыў за акном у лістоце дрэва чалавечы твар, асветлены яркім святлом маёй лямпы. Прывід паказаўся ўсяго на некалькі імгненняў, але дзіўны бляск яго вачэй, з якімі сустрэўся мой позірк, надзвычай мяне ўразіў. Я мімаволі адскочыў назад, пасля зноў падбег да акна і суровым голасам спытаўся ў нахабніка, чаго ён хоча. Тым часам ён паспешліва спусціўся і, ухапіўшыся за тоўстую галіну, павіс на ёй, пасля скочыў на зямлю і раптоўна знік. Я пазваніў, увайшоў слуга. Я расказаў яму пра здарэнне.

— Пан прафесар, напэўна, памыліўся.

— Я ўпэўнены ў тым, што кажу,— запярэчыў я.— Баюся, што па парку ходзіць злодзей.

— Немагчыма, пане.

— Дык тады гэта нехта свой?

Слуга вытрашчыў вочы і нічога не адказаў. Нарэшце ён спытаўся, ці мне што патрэбна. Я папрасіў яго зачыніць акно і паклаўся спаць.

Спаў я даволі добра і не сніў ні мядзведзяў, ні зладзеяў. Раніцай, калі я ўжо канчаў прыбірацца, у дзверы пастукалі. Я адчыніў і ўбачыў перад сабою высокага і прыгожага маладога мужчыну ў бухарскім халаце і з доўгай турэцкай люлькай у руцэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x