Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я прыйшоў папрасіць у вас прабачэння, пане прафесар, што так непрыветна сустрэў такога госця, як вы. Я граф Шэмет.

Я не затрымаўся з адказам, пакорна падзякаваў за яго надзвычайную гасціннасць і спытаўся, ці прайшла ў яго мігрэнь.

— Ужо амаль прайшла,— адказаў граф.— Да новага прыступу,— сумна дадаў ён.— Ці добра вы тут пачуваецеся? Не забывайцеся, што вы тут сярод дзікуноў. Жамойць не церпіць пераборлівых.

Я запэўніў яго, што адчуваю сябе цудоўна.

Размаўляючы з ім, я мімаволі разглядаў яго з цікаўнасцю, якая нават мне самому здалася трошкі нахабнай. Нешта дзіўнае было ў яго позірку, і міжвольна мне прыгадаўся чалавек, што напярэдадні ўзлез на дрэва...

«Але ж дзіўна,— сказаў я сам сабе,— каб граф Шэмет начамі лазіў па дрэвах!»

Ён меў высокі, пукаты, хоць і трошкі вузкі, лоб. Рысы твару ўражвалі правільнасцю. Толькі вочы былі занадта блізкія адно да аднаго, і мне здалося, што адлегласць паміж слёзнымі залозамі была меншая, чым даўжыня вока, што пярэчыла канонам грэчаскай скульптуры. Ён глядзеў, нібы працінаючы наскрозь. Нашы позіркі раз-пораз сустракаліся, і мы абодва збянтэжана адводзілі вочы. Раптам граф засмяяўся і сказаў:

— А вы мяне пазналі!

— Пазнаў?

— Ну так, вы заспелі мяне ўчора, як я блазнаваў і лазіў па дрэвах.

— О, пане графе!..

— Цэлы дзень я сядзеў, зачыніўшыся ў кабінеце, і пакутаваў ад нясцерпнага болю. Увечары, калі трошкі адпусціла, я выйшаў прагуляцца ў сад. Я ўбачыў у вас святло і не мог стрымацца, каб не зірнуць... Вядома ж, я мусіў адрэкамендавацца, але выпадак быў не надта дарэчны... Мне стала сорамна, і я ўцёк... Прабачце, што патурбаваў вас за працай.

Усё гэта было сказана з удаванай легкадумнасцю, але ён пачырванеў, і было відаць, што яму зрабілася няёмка. Я паспрабаваў пераканаць яго, што не сярдую на яго, і, каб скончыць з гэтай тэмай, я спытаўся, ці праўда, што ён мае «Жамойцкі катэхізіс» айца Лявіцкага.

— Магчыма. Але, праўду кажучы, я не надта добра ведаю бацькаў кнігазбор. Ён любіў старыя кнігі і розныя рарытэты. А я чытаю толькі сучасныя выданні, але мы пашукаем, пане прафесар. Дык, значыць, вы хочаце, каб у нас чыталі Евангелле па-жамойцку?

— А ці не думаеце вы, пане графе, што пераклад Святога пісання на мову гэтага краю быў бы вельмі пажаданы?

— Без сумнення. Аднак дазвольце мне заўважыць, што сярод людзей, якія ніякай іншай мовы, апроч жамойцкай, не ведаюць, ніводзін не ўмее чытаць.

— Магчыма. Але хай яснавяльможны пан дазволіць мне заўважыць, што найбольшай перашкодай для пашырэння пісьменнасці ёсць адсутнасць кніг. Калі жамойты займеюць сваё друкаванае слова, яны захочуць чытаць, яны навучацца чытаць. Так ужо было з іншымі дзікунамі... хоць я і не хачу стасаваць гэтае слова да жыхароў гэтага краю... Зрэшты,— дадаў я,— ці не прыкра, калі мова знікне, не пакінуўшы следу? Вось ужо болей за трыццаць гадоў, як памерла пруская мова. Нядаўна памёр апошні чалавек, які ведаў карнуэльскую мову...

— Шкада,— перапыніў граф.— Аляксандр Гумбальт [229]распавядаў майму бацьку, што ведаў у Амерыцы папугая, які адзін ведаў некалькі слоў на мове племені, сёння ўжо цалкам вынішчанага воспай. Вы не супраць, каб нам сюды прынеслі гарбаты?

Пакуль мы пілі гарбату, гаворка круцілася вакол жамойцкай мовы. Графу не падабалася, як немцы прыстасавалі свой алфавіт да літоўскай мовы, і ён меў рацыю.

— Ваш алфавіт,— сказаў ён,— не падыходзіць нашай мове. У вас няма ні нашага «ж», ні нашага «л», ні нашага «і», ні нашага «е». У мяне ёсць зборнік дайнаў, выдадзены летась у Кёнігсбергу, і колькі я ні б’юся, не магу распазнаць словы, так яны перакручаныя.

— Яснавяльможны пан, відаць, мае на ўвазе дайны Леснэра?

— Так. Даволі пасрэдныя тэксты, праўда?

— Магчыма, можна было знайсці і лепшыя. Я згодны, што ў такім выглядзе гэты зборнік мае толькі чыста філалагічную каштоўнасць, але я веру, што, калі добра пашукаць, сярод вашага фальклору можна знайсці значна прыгажэйшыя кветкі.

— Авох! Нягледзячы на мой патрыятызм, я вельмі сумняваюся ў гэтым.

— Некалькі тыдняў таму мне ў Вільні перадалі вельмі прыгожую баладу, да таго ж гістарычную... Паэтычны бок проста бездакорны... Дазвольце, я вам яе прачытаю. Зараз, толькі пашукаю ў паперах.

— Буду вельмі рады.

Ён апусціўся ў фатэль, спытаўшы дазволу закурыць.

— Я разумею паэзію, толькі калі куру,— растлумачыў ён.

— Балада называецца «Тры Будрысы».

— «Тры Будрысы»? — здзіўлена перапытаў граф.

— Так. Яснавяльможны пан лепш за мяне ведае, што Будрыс — гістарычная асоба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x