Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цікавае паданне,— сказаў я з захапленнем.— Але, пане графе, вы расказалі пра бізона. Ці ж гэты шляхетны звер, якога Цэзар апісаў у сваіх «Каментарыях» і на якога меравінгі палявалі ў Кампенскім лесе, яшчэ папраўдзе сустракаецца ў Літве, як я толькі што ад вас пачуў?

— Без сумнення. Мой бацька сам забіў аднаго зубра, вядома ж, з урадавага дазволу. Вы маглі бачыць ягоную галаву ў вялікай зале. Сам я іх ніколі не бачыў, яны, відаць, трапляюцца вельмі рэдка. Затое ваўкоў і мядзведзяў у нас тут процьма. На выпадак магчымай сустрэчы з гэтымі ягамосцямі я ўзяў з сабой гэтую надобу (ён паказаў чаркескую вінтоўку за плячом), а ў майго чалядніка напагатове двухнабойны карабін.

Пачаўся лес. Хутка вузенькая сцежка, па якой мы ехалі, знікла зусім. Штохвіліны мы мусілі аб’язджаць таўшчэзныя дрэвы, нізкія галіны якіх засланялі нам праезд. Некаторыя з іх, мёртвыя вываратні, уяўляліся нам непраходнымі абарончымі валамі з рагаткамі ўздоўж наспы. У іншым месцы трапляліся глыбокія ставы, зарослыя гарлачыкамі і раскай. Далей адкрываліся паляны, дзе расла ярка-смарагдавая трава; але гора таму, хто прывабіцца гэтай прыгажосцю, бо багатая і зманлівая расліннасць хавае звычайна багністыя прорвы, дзе знікне без знаку назаўсёды і конь, і коннік...

Дарожныя перашкоды перапынілі нашую размову. Я з усіх сіл намагаўся, каб не адстаць ад графа, і дзівіўся ягонай спакойнай празорлівасці, з якой ён без компаса выбіраў заўсёды самы правільны кірунак. Відаць, ён ужо здаўна паляваў у гэтых дзікіх лясах.

Урэшце пасярод шырокай паляны мы ўбачылі курган. Ён быў даволі высокі, вакол яго яшчэ можна было заўважыць роў, парослы хмызам і сям-там ужо засыпаны. На вяршыні віднеліся руіны нейкай каменнай будовіны са слядамі пажару. Попел, перамяшаны з вугалем, аскялёпкі нейкага таўстасценнага глінянага начыння сведчылі, што на вяршыні кургана доўгі час гарэў агонь. Калі даць веры тутэйшым паданням, дык некалі на курганах спраўлялі чалавечыя ахвяры. Але, відаць, няма такіх згаслых рэлігій, якім не прыўлашчалі б гэткія агідныя абрады, і я сумняваюся, каб нейкія гістарычныя дакументы пацвердзілі б гэтае прыпушчэнне ў дачыненні да старажытных літоўцаў.

Мы спусціліся з кургана і ўжо падышлі да коней, якіх пакінулі па той бок рова, калі да нас, абапіраючыся на кіёк, падышла бабулька з кошыкам.

— Паночкі, даражэнькія,— сказала яна, наблізіўшыся,— дзеля Бога, зрабіце ласку, дайце старэнькай на чарку гарэлкі, каб сагрэць убогае цела.

Граф кінуў ёй срэбную манету і спытаўся, што яна робіць у лесе так далёка ад чалавечага жытла. Замест адказу яна паказала яму кошык грыбоў. I хоць мае батанічныя веды вельмі абмежаваныя, мне здалося, што сярод грыбоў было шмат воўчых.

— Жанчына,— звярнуўся я да яе,— спадзяюся, вы не збіраецеся гэта есці?

— Ой, паночку,— адказала старая, сумна ўсміхнуўшыся,— бедныя людзі ядуць усё, што пан Бог пашле

— Вы не ведаеце нашыя літоўскія страўнікі,— умяшаўся граф.— Яны як бляхай падбітыя. Нашыя сяляне ядуць усе грыбы, што знойдуць, і ім ад гэтага толькі лепей.

— Не дазваляйце ёй каштаваць хоць бы той agaricus necator, які я бачу ў кошыку! — закрычаў я.

I я выцягнуў руку, каб узяць гэты ці не самы атрутны грыб, але старая хуценька адсунула кошык.

— Беражыцеся,— спалохана сказала яна,— грыбы сцеражоныя... Піркунс! Піркунс!

Піркунс, між іншым,— жамойцкая назва боства, якога славяне завуць Перуном, гэта славянскі Юпітэр, грамавік. Я здзівіўся, пачуўшы, як старая заклікае паганскага бога, але яшчэ болей я здзівіўся, убачыўшы, як грыбы заварушыліся, з іх вылезла чорная змяіная галава і паднялася над кошыкам на вышыню стапы. Я адскочыў назад, а граф сплюнуў праз плячо, згодна з забабоннай звычкай славянаў, якія за прыкладам старажытных рымлян лічаць, што гэта адверне ад іх усе злыбеды. Старая паставіла кошык на зямлю і прысела побач. Пасля, выцягнуўшы руку да змяі, яна вымавіла нейкія незразумелыя словы, відаць, нейкі заклён. На хвіліну змяя знерухомела, пасля, абвіўшыся вакол ссохлай старэчай рукі, знікла ў рукаве кажушка, які, разам з падранай спадніцай, складаў усё ўбранне гэтай літоўскай Цырцэі [231]. Старая паглядзела на нас з пераможнай усмешкай, як штукар, якому ўдаўся складаны фокус. На твары яе адбіваліся хітрасць і тупасць, як у тых дурнаватых махляроў, што ўдаюць з сябе ведзьмакоў.

— Вось вам,— сказаў мне па-нямецку граф,— прыклад мясцовага каларыту: вядзьмарка зачароўвае змяю ля падножжа кургана ў прысутнасці вучонага прафесара і цёмнага літоўскага шляхціца. Добры сюжэт для жанравай карціны вашага суайчынніка Кнаўса [232]... ці не жадаеце, каб яна вам паваражыла? Цудоўная нагода.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x