Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта яшчэ дзіця, пане прафесар. Трэба ёй прабачыць. Яна часта дакучае мне сваімі выбрыкамі. Я ў шаснаццаць год была разумнейшая, чым яна ў дваццаць, але яна ўсё ж добрая дзяўчына і мае ўсе адзнакі добрага выхавання. Яна выдатны музыкант, яна цудоўна малюе кветкі, яна аднолькава добра гаворыць па-французску, па-нямецку і па-італьянску... Яна вышывае...

— I піша вершы па-жамойцку! — дадаў, смеючыся, граф.

— О, на гэта яна не здольная! — запярэчыла пані Даўгяла.

I прыйшлося ёй расказаць пра Юльчын жарт.

Пані Даўгяла была адукаваная і ведала старажытнасці краю. Гутарка з ёю мне вельмі спадабалася. Яна чытала нямецкія часопісы і мела здаровы погляд на мовазнаўства. Прызнаюся, што я не заўважыў, як праляцеў час, пакуль панна Івінская прыбіралася. Але для графа Шэмета час гэты цягнуўся надта доўга, і ён уставаў, зноў сядаў, глядзеў у акно і драбатаў пальцамі аб шыбіну, як чалавек, які траціць цярпенне.

Урэшце праз тры чвэрці гадзіны паявілася панна Юлька ў таварыстве сваёй французскай гувернанткі. Яна ішла павабна і напышліва ў сукенцы, апісанне якой вымагала б ведаў значна шырэйшых за мае.

— Ну, ці я не прыгожая? — спыталася яна ў графа, павольна паварочваючыся наўкола,— каб ён мог разгледзець яе з усіх бакоў.

Яна не глядзела ні на графа, ні на мяне, яна глядзела на сукенку.

— Ты што, Юлька,— сказала пані Даўгяла,— ты не вітаешся з панам прафесарам, які на цябе скардзіцца?

— А! Пане прафесар! — павярнула яна да мяне свой чароўны тварык.— I што ж я гэткага зрабіла? Вы мяне пакараеце?

— Мы б самі сябе пакаралі, панна, калі пазбавілі б сябе вашай прысутнасці. Я зусім не скарджуся, наадварот, я вельмі рады, што дзякуючы вам я адкрыў для сябе літоўскую музу ва ўсім яе чароўным бляску.

Яна схіліла галоўку і прыкрыла твар рукамі, уважаючы, аднак, каб не парушыць фрызуру.

— Прабачце мне, я болей не буду! — сказала яна, як дзіця, што цішком з’ела варэнне.

— Я прабачу вам толькі тады, мілая панна,— сказаў я,— калі вы выканаеце абяцанне, што вы мелі ласку мне даць у Вільні, у княгіні Катарыны Пац.

— Якое абяцанне? — яна падняла галоўку і ўсміхнулася.

— Вы ўжо забыліся? Вы мне паабяцалі, што, калі мы спаткаемся ў Жамойці, вы пакажаце мне адзін мясцовы танец, які вам вельмі падабаецца.

— А! «Русалку» [233]! Я ў ёй проста непараўнальная. А вось якраз і той кавалер, што мне патрэбны.

Яна падбегла да століка з нотамі, паспешліва пагартала адзін сшытак, паставіла яго на пюпітр раяля і звярнулася да гувернанткі:

— Вось гэта, даражэнькая, алегра прэста.

I яна, не сядаючы, прайграла кавалачак сама, каб паказаць тэмп.

— Падыдзіце сюды, пане Міхал, вы занадта добры літвін, каб не ўмець танчыць «русалку»... але скачыце, як мужык, чуеце?

Пані Даўгяла паспрабавала адгаварыць, але марна. Мы з графам налягалі. Граф меў на гэта свае прычыны, бо яго роля ў танцы, як выявілася пасля, была даволі прыемная. Гувернантка пасля некалькіх спроб сказала, што паспрабуе зайграць гэты трошкі дзіўны вальс, і панна Юлька, адсунуўшы стол і пару крэслаў, што ёй заміналі, узяла свайго кавалера за каўнер і вывела яго на сярэдзіну залы.

— Вось, пане прафесар, я — русалка.

I яна зрабіла рэверанс.

— Русалка — гэта вадзяная німфа. У кожным балоце, поўным чорнай вады, што ўпрыгожваюць нашы лясы, жыве русалка. Не падыходзьце да гэтых балот! Бо адтуль выйдзе русалка, яшчэ прыгажэйшая за мяне, калі гэта магчыма, яна зацягне вас на дно, а там, хутчэй за ўсё, з’есць...

— Сапраўдная сірэна! — усклікнуў я.

— А ён,— панна Івінская паказала на графа Шэмета,— малады рыбак, трошкі дурнаваты, трапляе ў мае кіпці, а я, каб расцягнуць асалоду, зачароўваю яго, танцуючы навокал... О! Гэтыя туфлі! У іх немагчыма танчыць «русалку»! Яшчэ і на абцасах!

Яна прыўзняла сукенку і, павабна трасянуўшы ножкай, адкінула туфлік у кут. Другі паляцеў следам за першым, і яна засталася на падлозе ў шаўковых панчохах.

— Усё гатова,— сказала яна гувернантцы.

Русалка круціцца вакол кавалера. Ён выцягвае рукі, каб яе схапіць, яна прыгінаецца і ўцякае. Усё вельмі прыгожа, музыка жывая і арыгінальная. Танец канчаецца тым, што кавалер спрабуе схапіць русалку, каб пацалаваць яе, але яна ўгінаецца, ляпае яго па плячы, і ён падае ля яе ног, як мёртвы... Але граф нечакана запрапанаваў іншы варыянт — моцна абхапіў яе і ўсё ж пацалаваў. Панна Івінская закрычала, густа пачырванела і, надзьмуўшыся, легла на канапу, скардзячыся, што ён сціснуў яе, не раўнуючы, як мядзведзь. Я заўважыў, што параўнанне графу не спадабалася, бо нагадала яму сямейнае няшчасце. Ён спахмурнеў. Што да мяне, я шчыра дзякаваў панне і расхвальваў яе танец, які, на маю думку, быў нават нейкага антычнага ладу, як рытуальныя танцы ў старажытных грэкаў. Мяне перапыніў чаляднік, які паведаміў, што прыехаў генерал Вельямінаў з жонкай. Панна Івінская падхапілася з канапы, знайшла свае туфлікі, паспешліва сунула ў іх свае ножкі. Выбегшы насустрач гасцям, яна зрабіла запар два глыбокія рэверансы. Я заўважыў, што ў кожным яна далікатна прыўзнімала абцас туфліка. З генералам былі два ад’ютанты, і, як і мы, яны прыехалі на вячэру. У любой іншай краіне гаспадыня дома, пэўна, мела б клопат, каб накарміць ужадобку шасцёх нечаканых госцяў. Але гэткая ўжо гасціннасць і дастатак літоўскіх дамоў, і вячэра затрымалася не болей чым на паўгадзіны. Толькі зашмат было пірагоў, гарачых і халодных.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x