Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

V

Разышліся даволі позна. У шмат якіх багатых літоўскіх дамах можна ўбачыць цудоўнае сталовае срэбра, прыгожую мэблю, каштоўныя персідскія кілімы, але там няма, як у нашай добрай Германіі, добрых мяккіх пасцеляў для стомленага госця. Багаты ці бедны, шляхціц ці мужык, славянін здолее спаць і на дошках. У гэтым сэнсе замак у Даўгялах не быў выключэннем з агульнага правіла. У пакоі, куды нас з графам прывялі, былі толькі дзве канапы, абабітыя саф’янам. Гэта не надта мяне збянтэжыла, бо ў падарожжах мне часцяком даводзілася спаць на голай зямлі, і ў душы я кпіў з графавых нараканняў што да браку цывілізацыі сярод яго суайчыннікаў. Прыйшоў чаляднік, прынёс халаты і пантофлі і сцягнуў з нас боты. Граф, распрануўшыся, яшчэ нейкі час хадзіў па пакоі. Пасля спыніўся каля маёй канапы і запытаўся:

— Што вы думаеце пра Юльку?

— Яна проста чароўная.

— Так, але надта баламутная!.. Як вы думаеце, ёй сапраўды падабаецца гэты бялявы капітанчык?

— Ад’ютант?.. Ды адкуль жа ж я ведаю?

— Ён хлюст!.. значыць, падабаецца жанчынам.

— Я не згодны з вашай высновай, пане графе. Хочаце, скажу вам праўду? Панна Івінская куды больш хоча спадабацца графу Шэмету, чым ад’ютантам усёй арміі.

Ён пачырванеў і нічога не адказаў. Але мне здалося, што мае словы яго задаволілі. Ён яшчэ трошкі пахадзіў моўчкі, пасля паглядзеў на гадзіннік.

— Далібог,— сказаў ён,— трэба класціся спаць, бо ўжо позна.

Ён узяў сваю стрэльбу і паляўнічы нож, складзеныя ў нашым пакоі, паклаў іх у шафу і ўзяў ключ.

— Вазьміце, калі ласка,— ён перадаў мне ключ, што вельмі мяне здзівіла,— бо я магу забыцца. У вас, прынамсі, памяць лепшая за маю.

— Найлепшы сродак не забыцца пра зброю,— сказаў я,— гэта пакласці яе на стол каля вашай канапы.

— Не... Паслухайце, шчыра кажучы, я не люблю, каб побач была зброя, калі я сплю... I вось прычына. Калі я служыў у гарадзенскіх гусарах, аднае ночы я спаў у адным пакоі з адным таварышам. Мае пісталеты ляжалі побач са мной на крэсле. Уначы я прачнуўся ад выбуху. У руцэ я трымаў пісталет. Я стрэліў, і куля прайшла каля галавы майго таварыша... Я так ніколі і не ўзгадаў, што я тады прысніў.

Гэты расказ трошкі мяне занепакоіў. Я ўжо не рызыкаваў атрымаць кулю ў галаву. Але калі я ўявіў сабе высокі рост і геркулесаву паставу майго спадарожніка, ягоныя нервовыя рукі, парослыя чорнай шчэццю, я мімаволі падумаў, што ён без цяжкасці здолеў бы мяне задушыць, сасніўшы штосьці нядобрае. Ва ўсялякім разе, я і знаку не падаў, што нечым занепакоены, а паставіў свечку на крэсла побач з канапай і ўзяўся чытаць «Катэхізіс» Лявіцкага, што быў захапіў з сабой. Граф узычыў мне добрай ночы, выцягнуўся на канапе, разоў пяць ці шэсць перакруціўся. Урэшце ён заснуў, згарнуўшыся клубком, як у Гарацыя [235]каханак, які, схаваны ў куфры, галавой упіраўся ў сагнутыя калені:

........Turpi clausus in arca
Contractum genibus tangas caput...

Час ад часу ён глыбока ўздыхаў ці неяк нервова хрыпеў, відаць, ад нязручнай позы. Так прайшло недзе паўгадзіны. Я сам ужо засынаў. Я закрыў кнігу і ўладкоўваўся зручней у ложку, калі нейкі дзіўны смех майго суседа прымусіў мяне здрыгануцца. Я паглядзеў на графа. Вочы былі заплюшчаныя, усё цела дрыжала, а з прыадкрытых вуснаў чуліся ледзь зразумелыя словы:

— Свежая!.. белая!.. Прафесар не ведае, што кажа... Што там конь!.. Вось дзе смачны кавалак!..

Пасля ён пачаў ірваць зубамі падушку і раптам неяк страшна рыкнуў, так моцна, што сам прачнуўся.

Што да мяне, я нерухома ляжаў на канапе і ўдаваў, што сплю. А сам назіраў за ім. Ён сеў, прадраў вочы, сумна ўздыхнуў. Так ён праседзеў, не кранаючыся з месца, каля гадзіны, паглыблены, як здавалася, у нейкі роздум. А мне было не надта ўтульна, і я паабяцаў сабе ніколі болей не спаць побач з графам. Аднак урэшце стома перамагла трывогу, і калі раніцай па нас прыйшлі, мы абодва спалі глыбокім сном.

VI

Паснедаўшы, мы вярнуліся ў Мядзінцілтас. Там, знайшоўшы доктара Фробэра, я сказаў яму сам-насам, што граф хворы, што яго мучаць страшныя сны, што ён, напэўна, лунацік і што ў такім стане ён можа быць вельмі небяспечны.

— Такое я і раней заўважаў,— сказаў доктар.— З такім атлетычным складам цела ён нервовы, як жанчына. Можа, гэта ў яго ад маці... Сёння раніцай яна паводзіла сябе вельмі кепска... Я не надта веру ў страхі цяжарных жанчын. Але адна рэч пэўная: графіня — маньячка і яе манія перадалася з крывёй...

— Але ж у графа розум у поўным парадку. Ён разважлівы, адукаваны, нават значна болей, чым я думаў, ён любіць чытаць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x