Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я вельмі шкадую,— сказаў ён усхвалявана,— што пакінуў вас дзеля гэтай дурнічкі, якая кпіць з мяне і любіць толькі новыя твары. Але, на шчасце, між намі ўсё скончана, мне ўсё гэта страшна абрыдла, больш я яе ніколі не ўбачу...

Нейкі час ён паводле сваёй звычкі хадзіў з кута ў кут, пасля загаварыў зноў:

— Вы, відаць, падумалі, што я ў яе закаханы? Так думае гэты ёлуп доктар. Не, я ніколі не кахаў яе. Мяне забаўляў яе вясёлы твар. Мне прыемна было глядзець на яе белую скуру... Больш у ёй нічога добрага няма... Скура — так. А вось розуму — ані кроплі. Я ніколі не бачыў у ёй нічога іншага, як толькі прыгожую ляльку, на якую прыемна глядзець, калі нудзішся або калі няма пад рукой новай кніжкі... Напэўна, можна сказаць, што яна прыгожая... Скура ў яе проста чароўная!.. Пане прафесар, кроў, што цячэ пад гэтай скурай, мусіць быць смачнейшая за конскую?.. Як вы думаеце?

I ён выбухнуў смехам, ад якога мне стала ніякавата.

Назаўтра я з ім развітаўся і паехаў на поўнач староства працягваць свае пошукі.

VII

Пошукі мае цягнуліся два месяцы, і я магу сказаць, што ў Жамойці не засталося вёсачкі, дзе б я не спыніўся і дзе б я не сабраў нейкі матэрыял. Скарыстаю нагоду і падзякую жыхарам гэтага краю, а асабліва шаноўным святарам, за іх шчырае спрыянне маім росшукам і за той багаты матэрыял, якім яны папоўнілі мой слоўнік.

Прабавіўшы тыдзень у Шаўлях, я вырашыў паехаць у Клайпеду (партовы горад, які мы завём Мемель), каб адтуль марскім шляхам вярнуцца дамоў, калі раптам я атрымаў ад графа Шэмета наступны ліст:

«Пане прафесар, з вашага дазволу я буду пісаць па-нямецку, бо, пішучы па-жамойцку, я б нарабіў яшчэ болей памылак, і вы страцілі б да мяне ўсялякую павагу. Ці вы яе да мяне яшчэ маеце, не ведаю, але навіна, што я вам зараз паведамлю, гэтай павагі, пэўна, не павялічыць. Карацей кажучы, я жанюся, і вы ведаеце з кім. Юпітэр смяецца з клятваў каханкаў. Піркунс, наш жамойцкі Юпітэр, робіць тое самае. Такім чынам, 8-га чысла наступнага месяца я бяру шлюб з паннай Юліяй Івінскай. Вы б зрабілі мне найбольшую ласку, калі прыехалі б на гэтую ўрачыстасць. Усе сяляне з Мядзінцілтаса і з усяго наваколля прыйдуць, каб пачаставацца ялавічынай і свінінай, а калі яны нап’юцца, яны будуць скакаць на лужку, што направа ад вядомых вам прысадаў. Вы ўбачыце строі і абрады, вартыя вашай увагі. Мы з Юлькай былі б вельмі радыя. Дадам таксама, што вашую адмову мы сустрэнем з глыбокай роспаччу. Вы ведаеце, што мы з маёй нявестай належым да евангеліцкага веравызнання. А наш пастар, які жыве за трыццаць міль адсюль, не можа хадзіць з-за падагры, і таму я дазволіў сабе спадзявацца, што вы нам адслужыце замест яго. Выказваю вам, пане прафесар, маю найглыбейшую пашану, ваш

Міхал Шэмет».

А ўнізе ў якасці пастскрыптума было дапісана па-жамойцку прыгожым жаночым почыркам:

«Я, літоўская муза, пішу па-жамойцку. Міхал мае непачцівасць сумнявацца ў вашай згодзе. Толькі такая дурніца, як я, згадзілася б выйсці за яго замуж. 8-га чысла наступнага месяца вы, пане прафесар, убачыце трохі шыкоўную маладую. Гэта ўжо не па-жамойцку, а па-французску. Але не надта заглядайцеся падчас цырымоніі!»

Мне не спадабаліся ні ліст, ні пастскрыптум. Я адзначыў, што абое праяўляюць недаравальную легкадумнасць у такі ўрачысты момант. I, аднак, як адмовіцца? Прызнаюся, што абяцанае відовішча спакушала мяне без меры. З усяго было відаць, што сярод безлічы прадстаўнікоў мясцовай шляхты, што збяруцца ў Мядзінцілтасе, я, без сумнення, сустрэну адукаваных людзей, якія паведамяць мне што-небудзь цікавае. Мой жамойцкі слоўнік быў ужо даволі багаты, але сэнс некаторых слоў, што я пачуў з вуснаў простых сялян, заставаўся для мяне ахутаны цьмянай няяснасцю. Усе гэтыя меркаванні, узятыя разам, мелі дастатковую вагу, каб змусіць мяне згадзіцца на графаву просьбу, і я адказаў яму, што 8-га раніцай я буду ў Мядзінцілтасе.

I як мне прыйшлося пасля пашкадаваць!

VIII

Уехаўшы на замкавы двор, я ўбачыў незлічоную колькасць мужчын і жанчын, якія стаялі ў ранішніх убраннях на ганку або гулялі па паркавых сцежках. Двор быў поўны святочна прыбраных сялян. Замак меў урачысты выгляд, паўсюль кветкі, гірлянды, сцягі і фестоны. Аканом правёў мяне ў пакой, падрыхтаваны мне на першым паверсе, і перапрасіў, што не можа прапанаваць мне лепшы. Але ў замку было столькі народу, што было проста немагчыма пакінуць мне памяшканне, дзе я жыў падчас першага майго гасцявання. Цяпер яно прызначалася маршалку павятовай шляхты. Але мой новы пакой быў вельмі ўтульны, з відам на парк і якраз пад пакоем самога графа. Я паспешна апрануўся для цырымоніі, але ні граф, ні яго выбранніца не паяўляліся. Граф быў паехаў па яе ў Даўгялы. Яны ўжо даўно мусілі прыехаць, але туалет маладой панны быў не простай справай. Таму доктар паведаміў гасцям, што, зважаючы на тое, што абед пачнецца толькі пасля рэлігійнай цырымоніі, самыя няўцерпныя мусяць на ўсялякі выпадак трошкі падмацавацца. Былі прапанаваныя печывы і розныя наліўкі. Я ў сувязі з гэтым заўважыў, як доўгае чаканне спараджае зайздрослівую зласлоўнасць: дзве пані, маці запрошаных на свята маладых дзяўчат, сыпалі абгаворамі на маладую.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x