Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта памылка! — закрычаў ён.— Але сюды збіраюцца людзі. Вы можаце ісці? Мне канец, калі нас пабачаць разам. Але ж я вас не кіну.

Ён узяў мяне за руку і пацягнуў за сабою. Мы ішлі ці нават беглі, наколькі мне ставала сілы. Але неўзабаве я мусіў сесці на прыдарожную тумбу, каб перадыхнуць.

На шчасце, мы былі цяпер каля вялікага дома, дзе давалі баль. Перад уваходам стаяла мноства рамізнікаў. Дон Отавіо падышоў да аднаго, загадаў мне сесці ў экіпаж і прывёз мяне ў мой гатэль. Выпіўшы шклянку вады, я зусім ачуняў і расказаў яму ўсё, што здарылася са мною перад гэтым згубным домам ад тае ночы, калі мне падаравалі ружу, да моманту, калі мне падаравалі кулю.

Ён слухаў мяне, схіліўшы галаву, прыкрыўшы твар рукою. Калі я паказаў яму цыдулку, што я перад тым атрымаў, ён схапіў яе, прагна яе прачытаў і зноў закрычаў:

— Гэта памылка! Страшная памылка!

— Пагадзіцеся, шаноўны,— сказаў я яму,— што яна непрыемная і мне і вам таксама. Мяне ледзь не забілі, а вам нарабілі з дзесятак дзірак у плашчы. Халера, але ж і раўнівыя вашы землякі!

Дон Отавіо паціснуў мне руку са шкадаваннем і яшчэ раз перачытаў цыдулку, нічога мне не кажучы.

— Дык растлумачце мне хоць неяк, што тут робіцца,— сказаў я.— Я ва ўсім гэтым ні халеры не разумею.

Ён паціснуў плячыма.

— Прынамсі, што я павінен рабіць? — запытаўся я.— Да каго мне звярнуцца ў вашым святым горадзе, каб расквітацца з гэтым панам, які смаліць з акна па прахожых, нават не пытаючыся, як іх завуць. Прызнаюся вам, што я вельмі ўсцешуся, калі яго павесяць.

— Барані вас Божа! — закрычаў ён.— Вы не ведаеце гэтай краіны. Нікому ні слова не кажыце пра тое, што з вамі здарылася. Бо інакш вы будзеце рызыкаваць жыццём.

— Рызыкаваць жыццём? З якой халеры? Я мушу адпомсціць. Калі б я хоць абразіў гэтага нягодніка, тады б яшчэ нічога. Але ж за тое, што падабраў ружу... папраўдзе, я не заслужыў на кулю.

— Пакіньце гэтую справу мне,— сказаў дон Отавіо.— Можа, я здолею прасвятліць таямніцу. Але прашу вас, зрабіце ласку, у імя нашага сяброўства, не кажыце пра гэта нікому. Абяцаеце?

Ён прасіў мяне так умольна, што мне не ставала мужнасці не згадзіцца, і я паабяцаў яму ўсё, што ён хацеў. Ён шчыра падзякаваў і, зрабіўшы мне на грудзі кампрэс на калонскай вадзе, паціснуў маю руку і развітаўся.

— Дарэчы,— спытаўся я, калі ён ужо расчыніў дзверы,— як жа вы апынуліся там у той самы момант, калі са мною здарылася гэтае ліха?

— Я пачуў стрэл,— адказаў ён, трохі збянтэжаны,— і адразу выйшаў, баючыся, каб з вамі што не здарылася.

I ён паспешліва адышоў, яшчэ раз папрасіўшы захоўваць сакрэт.

Назаўтра мяне наведаў лекар, прысланы, без сумнення, донам Отавіо. Ён прапісаў мне прыпаркі, але не задаў ніводнага пытання аб прычыне таго, што да лілейнага колеру майго твару дадалося фіялетавае адценне. Тут у Рыме не лезуць у чужыя справы, і я вырашыў не ісці супраць мясцовых звычаяў.

Некалькі дзён мне не ўдавалася адкрыта пагаварыць з донам Отавіо. Ён быў вельмі заняты, яшчэ пахмурнейшы, чым звычайна, і, аднак, мне здавалася, што ён наўмысна пазбягае маіх пытанняў. У тыя рэдкія хвіліны, што мы правялі разам, ён ні слова не сказаў пра дзіўных гаспадароў дома на viccolo di Madama Lucrezia. Набліжаўся час яго высвячэння, і я звязваў яго пахмурнасць з агідай да стану, у які яго змушалі ўвайсці.

Што да мяне, я збіраўся пакінуць Рым і паехаць у Фларэнцыю. Калі я паведаміў аб ад’ездзе маркізе Альдабрандзі, дон Отавіо, на нешта спаслаўшыся, папрасіў мяне падняцца ў яго пакой.

Там ён узяў мяне за рукі і сказаў:

— Мой дарагі дружа, калі вы не зробіце мне паслугу, аб якой я вас папрашу, дык я напэўна застрэлюся, бо ў мяне не застаецца іншага выйсця. Я канчаткова вырашыў, што ніколі не ўздзену на сябе гэтыя агідныя шаты, што мяне хочуць змусіць насіць. Я хачу ўцячы з гэтай краіны. Я хачу вас папрасіць, каб вы ўзялі мяне з сабою. Вы мяне падасцё за вашага слугу. Досыць будзе аднаго лішняга слоўца ў вашым пашпарце, каб аблегчыць мне ўцёкі.

Спачатку я паспрабаваў адгаварыць яго ад гэтых намераў, кажучы пра тое, як засмуціцца яго маці. Але, пабачыўшы яго непахіснасць, я ўрэшце паабяцаў узяць яго з сабой і адпаведна вырашыць справу з пашпартам.

— Але гэта яшчэ не ўсё,— сказаў ён.— Мой ад’езд залежыць яшчэ ад поспеху адной справы, у якую я замешаны. Вы збіраецеся ад’ехаць паслязаўтра. Паслязаўтра, магчыма, у мяне ўсё абладзіцца, і тады я буду ўвесь да вашых паслуг.

— Няўжо вы зусім звар’яцелі і ўлезлі ў нейкую змову? — запытаўся я з непакоем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x