Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтае імя мяне здзівіла. Я адразу згадаў партрэт Леанарда да Вінчы, а таксама гісторыі аб нядобрых прадчуваннях і д’яблавых штуках, чутыя напярэдадні ў маркізы. Пасля я падумаў, што існуе ў свеце каханне, наканаванае небам. Чаму б прадмету маёй страсці не звацца Лукрэцыяй? Чаму б ёй не быць падобнай да Лукрэцыі з галерэі Альдабрандзі?

Стаяў дзень, я быў за два крокі ад прынаднай асобы, і ніводная змрочная думка не трывожыла маіх пачуццяў.

Я быў перад тым домам. На ім стаяў нумар 13. Благі знак... Авох, дом быў зусім не такі, якім я сабе яго ўяўляў, пабачыўшы яго ўначы. Гэта быў зусім не палац. Перада мною быў двор, абнесены замшэлым і пачарнелым ад часу мурам, за якім віднеліся галіны недагледжаных фруктовых дрэваў. У кутку двара стаяў двухпавярховы дамок з двума вокнамі на вуліцу. Вокны былі закрытыя старымі аканіцамі з цяжкімі жалезнымі накладкамі. На нізкіх дзвярах, над якімі быў след ад сцертага герба, вісеў, як і напярэдадні, вялікі замок на ланцугу. На дзвярах было напісана крэйдай: Дом прадаецца або здаецца ў наём.

Аднак я не памыліўся. З гэтага боку вуліцы дамоў было мала, і таму зблытаць было немагчыма. Гэта быў той самы замок, і што яшчэ важнейшае, два ружовыя пялёсткі на бруку каля дзвярэй паказвалі дакладнае месца, дзе я атрымаў знак ад маёй каханай, і сведчылі пра тое, што перад домам не надта звыклі прыбіраць.

Я звярнуўся да суседзяў, каб даведацца, дзе можна знайсці даглядчыка гэтага таямнічага жытла.

— Гэта не тут,— непрыязна адказвалі мне ў кожным доме.

Здавалася, што маё пытанне не падабалася тым, у каго я пытаўся, і гэта яшчэ больш распаліла маю цікаўнасць. Ходзячы ад адных дзвярэй да другіх, я ўрэшце апынуўся ў нейкай цьмянай пячоры, дзе я ўбачыў старую жанчыну, якую можна было палічыць за вядзьмарку, бо побач з ёю сядзеў чорны кот, а ў сагане варылася невядома што.

— Вы хочаце паглядзець дом пані Лукрэцыі? — спыталася яна.— Ключы ад дома ў мяне.

— Ну дык пакажыце мне дом.

— Вы хацелі б зняць яго ў наём? — сказала яна з недаверлівай усмешкай.

— Так, калі ён мне спадабаецца.

— Ён вам не спадабаецца. А вы дасцё мне срэбную манету, калі я вам яго пакажу?

— Ну, вядома, дам.

Усцешаная маім запэўненнем, яна падхапілася са свайго ўслончыка, зняла са сцяны ржавы ключ і павяла мяне да дома нумар 13.

— Чаму гэты дом называюць домам Лукрэцыі? — спытаўся я.

— А чаму вас называюць іншаземцам? Ці не таму, што вы іншаземец? — з’едліва перапытала яна.

— Ну добра, а хто ж была гэтая пані Лукрэцыя? Нейкая славутая рымская дама?

— Ды што ж гэта! Вы прыехалі ў Рым і не чулі пра пані Лукрэцыю! Калі мы зойдзем у дом, я раскажу вам пра яе. Але што за ліха з гэтым ключом! Ніяк не павярну. Можа, вы паспрабуйце.

I сапраўды, ключ, відаць, ужо даўно не бачыўся з замком. Аднак, тройчы выкляўшы і ключ і замок і гэтулькі ж скрыгнуўшы зубамі, я здолеў павярнуць ключ. Але пры гэтым я падраў свае жоўтыя пальчаткі і звярэдзіў далонь. Мы трапілі ў цьмяны праход, з якога вялі дзверы ў некалькі нізенькіх пакояў.

Столі са старасвецкімі ляпнымі ўпрыгожаннямі былі затканыя павуціннем, пад якім праглядалі ледзь заўважныя сляды залачэння. Затохлы пах, што стаяў ва ўсіх пакоях, сведчыў пра тое, што тут ужо даўно ніхто не жыў. Нідзе не было ніякай мэблі. Сям-там са сцен, збялелых ад салетры, звісалі шматкі старых скураных шпалераў. Мяркуючы па скульптурах на кансолях і па форме камінаў, дом быў пабудаваны ў XV стагоддзі, і, магчыма, некалі ён быў даволі шыкоўна ўпрыгожаны. Вокны з маленькімі шыбкамі, з якіх амаль усе былі пабітыя, выходзілі ў сад, дзе я заўважыў ружоўнік у квецені, колькі фруктовых дрэваў і безліч капусных качаноў.

Абышоўшы ўсе пакоі на першым паверсе, я падняўся на верхні паверх, дзе ўбачыў напярэдадні маю незнаёмку. Старая спрабавала мяне стрымаць, кажучы, што там няма чаго глядзець, дый сходы былі благія. Але, пабачыўшы маю ўпартасць, яна саступіла і пайшла за мною з відавочнай агідай. Пакоі на гэтым паверсе былі падобныя да іншых, хіба што яны былі не такія сырыя. Столь і вокны таксама захаваліся лепей. У апошнім пакоі стаяў вялікі фатэль з чорнай скуры, на якім — о дзіва! — не было пылу. Я сеў і, вырашыўшы, што,седзячы ў ім,будзе ўтульней слухаць гісторыю, папрасіў старую расказаць пра пані Лукрэцыю, але спачатку, каб асвяжыць яе памяць, я адшкадаваў ёй некалькі паола. Яна адкашлялася, высмаркалася і пачала гэткімі словамі:

— За паганскіх часоў быў імператар Аляксандр [215]. У яго была дачка, прыгожая, як сонца, яе звалі пані Лукрэцыя. А во, вось яна!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x