Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але навошта расказваць пра ўсё гэта, пра шалёныя, трагічна безнадзейныя пакуты адзінокага дзіцяці, навошта гэта расказваць таму, хто ніколі ні аб чым не падазраваў, ніколі ні аб чым не здагадваўся? Зрэшты, ці была я тады яшчэ дзіцём? Мне споўнілася семнаццаць, васемнаццаць гадоў; на мяне пачалі азірацца на вуліцы маладыя людзі, але гэта толькі злавала мяне. Каханне ці хоць бы гульня ў каханне да каго-небудзь другога, акрамя цябе, было для мяне немагчымым і незразумелым, адзін намер зрабіць гэта я палічыла б за здраду. Маё пачуццё да цябе заставалася нязменным, але па меры таго як я сталела, як у мяне абуджаліся пачуцці, яно рабілася больш палымяным, больш жаноцкім і зямным. І тое, чаго не разумела дзяўчынка, якая падпарадкоўвалася падсвядомаму парыву і пазваніла ў твае дзверы, стала цяпер маёю адзінаю думкаю: падарыць табе сябе, аддацца табе.

Маё акружэнне лічыла мяне нясмелаю, называла сарамліваю, бо я, сцяўшы зубы, захоўвала сваю таямніцу. Але ў мяне спела жалезная рашучасць. Усе мае думкі і імкненні былі накіраваны на адно: назад у Вену, назад да цябе. І я дамаглася свайго, якімі неразумнымі і незразумелымі ні здаваліся другім мае паводзіны. Айчым быў багаты чалавек і ставіўся да мяне як да свае дачкі. Але я са злоснаю ўпартасцю настойвала на тым, што хачу сама зарабляць на жыццё, і нарэшце мне ўдалося паехаць у Вену, дзе я пачала працаваць у аднаго сваяка ў вялікай краме гатовай адзежы.

Ці трэба гаварыць табе, куды я накіравалася спачатку, калі ў туманны асенні вечар — нарэшце-такі, нарэшце! — я апынулася ў Вене? Пакінуўшы чамаданы на вакзале, я ўскочыла ў трамвай — мне здавалася, што ён паўзе, кожны прыпынак выводзіў мяне з сябе, — і кінулася да нашага старога дома. У тваіх вокнах гарэла святло, сэрца маё спявала. Толькі цяпер ажыў для мяне горад, які сустрэў мяне так холадна і аглушыў бяссэнсавым шумам, толькі цяпер ажыла я сама, адчуваючы тваю блізкасць, цябе, маю нязгаслую мару. Я ж не ўсведамляла, што аднолькава чужая табе далёка, за гарамі, нізінамі і рэчкамі, і цяпер, калі толькі тонкая асветленая шыба ў тваім акне аддзяляла цябе ад майго ззяючага позірку. Я ўсё стаяла і глядзела ўгору; там было святло, быў родны дом, быў ты, быў увесь мой свет. Два гады я марыла аб гэтай гадзіне, і вось яна нарэшце надышла. Я прастаяла пад тваімі вокнамі ўвесь доўгі, цёплы, воблачны вечар, пакуль не патухла святло. Толькі потым я пайшла шукаць сваё новае жыллё.

Кожны вечар прастойвала я пад тваімі вокнамі. Да шасці я была занята ў краме, занята на цяжкай, утомнай рабоце; але мне была па душы гэтая неспакойная мітусня, бо яна адцягвала мяне ад пакутлівага ўнутранага непакою. І як толькі жалезныя аканіцы з грукатам апускаліся за мною, я бегла да твайго дома, жаданай мэты. Убачыць цябе, сустрэцца з табою было маім адзіным жаданнем; яшчэ хоць раз, здалёку, абняць позіркам твой твар. Прайшло каля тыдня, і нарэшце я сустрэлася з табою, сустрэлася знянацку, калі зусім гэтага не чакала; я стаяла перад домам і глядзела на твае вокны, і ў гэты момант ты перайшоў вуліцу. І раптам я зноў стала трынаццацігадовым дзіцём — я адчула, як кроў прыхлынула да шчок, і міжволі, наперакор вялізнаму жаданню адчуць на сабе твой позірк, я апусціла галаву і маланкаю пранеслася міма цябе. Потым я засаромелася гэтых уцёкаў — быццам я нясмелая школьніца, — бо я цяпер добра разумела, чаго хацела: я шукала сустрэчы з табою, хацела, каб пасля доўгіх змрочных гадоў тугі па табе, ты мяне пазнаў, хацела, каб ты заўважыў мяне, пакахаў.

Але ты доўга не заўважаў мяне, хоць я кожны вечар, нягледзячы на мяцеліцу і рэзкі, пранізлівы венскі вецер, прастойвала на тваёй вуліцы. Часта я цэлымі гадзінамі чакала марна, часта ты выходзіў нарэшце з дому з сябрамі, і два разы я бачыла цябе з жанчынамі; і тут я адчула, што ўжо не дзяўчынка, угадала нейкую навізну, змену ў маім каханні да цябе па раптоўным вострым болі, які рваў маё сэрца, варта мне было ўбачыць чужую жанчыну, якая ўпэўнена ішла поплеч з табою. Гэта не было чымсьці нечаканым для мяне: я ж з дзіцячых гадоў ведала, што ў цябе ўвесь час бываюць жанчыны, але цяпер яно выклікала ў мяне фізічны боль, і я з зайздроснаю варожасцю глядзела на гэтую яўную, цесную блізкасць да другой. Аднаго разу я ўзбунтавалася і не пайшла да твайго дома — па-дзіцячы ўпартая і гордая, якою я была і, можа, засталася дагэтуль; але якім жахліва пустым здаўся мне гэты вечар. Назаўтра я зноў пакорна стаяла каля твайго дома, стаяла і чакала, як я прастаяла ўвесь свой век перад тваім недаступным для мяне жыццём.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x