Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ведаю: усё, што я табе расказваю, — смешныя, дзіцячыя выхадкі. Мне трэба б саромецца іх, але я не саромеюся, бо ніколі маё каханне да цябе не было больш чыстым і гарачым, як у той далёкі час дзіцячых выбрыкаў-захапленняў. Цэлымі гадзінамі, цэлымі днямі магла б я расказваць табе, як я жыла тады табою, хоць ты ледзь ведаў мяне ў твар, бо пры сустрэчах на лесвіцы, баючыся твайго пякучага позірку, я апускала галаву і неслася міма, быццам чалавек, які кідаецца ў ваду, каб выратавацца ад агню. Цэлымі гадзінамі, цэлымі днямі магла б я расказваць табе пра забытыя табою гады, магла б разгарнуць перад табою поўны каляндар твайго жыцця; але я не хачу надакучаць табе, не хачу цябе мучыць. Я толькі яшчэ раскажу табе пра самае цудоўнае здарэнне ў маім дзяцінстве, і, прашу цябе, не смейся з мяне, бо якое б яно ні нязначнае — для мяне, дзіцяці, яно было бясконцым шчасцем. Здарылася гэта, здаецца, неяк у нядзелю. Ты кудысьці паехаў, і твой слуга зацягваў у кватэру праз адчыненыя дзверы толькі што выбітыя цяжкія дываны. Старому было цяжка, і я раптам расхрабрылася, падышла да яго і спыталася, ці не магу я яму дапамагчы. Ён здзівіўся, але не адхіліў маёй дапамогі, і такім чынам я ўбачыла тваю кватэру, твой свет, твой пісьмовы стол, за якім ты працаваў, на ім кветкі ў блакітнай крышталёвай вазе, твае шафы, твае карціны, твае кнігі. Я змагла толькі кінуць крадком беглы позірк на тваё жыццё, бо верны Ёган, канечне, не дазволіў бы мне прыгледзецца бліжэй, але гэтым адным-адзінюткім позіркам я ўвабрала ў сябе ўсю атмасферу тваёй кватэры, і гэта дало багатую пажыву маім бясконцым марам аб табе ў сне і наяве.

Гэтае здарэнне, гэтае кароткае імгненне было самым шчаслівым у маім дзяцінстве. Я расказваю табе пра яго, каб ты, хоць ты не ведаеш мяне, нарэшце адчуў, як чалавечае жыццё гарэла і згарала побач з табою. Пра гэтае імгненне я расказваю табе, і яшчэ пра другое, больш жахлівае, якое, на жаль, надышло вельмі хутка ўслед за першым. Як я табе ўжо гаварыла, я дзеля цябе забылася пра ўсё, не заўважала мамы і ні на кога і ні на што не звяртала ўвагі. Я прагледзела, што адзін пан у гадах, купец з Інсбрука, далёкі мамін сваяк, пачаў часта бываць і заседжвацца ў нас; я нават радавалася гэтаму, бо ён часам вадзіў маму ў тэатр і я заставалася адна, магла думаць пра цябе, падпільноўваць цябе, і гэта было для мяне вышэйшым, адзіным шчасцем. І вось аднаго разу мама з нейкаю ўрачыстасцю паклікала мяне ў свой пакой і сказала, што ёй трэба сур'ёзна пагаварыць са мною. Я збялела, у мяне моцна затахкала сэрца, — няўжо ў яе ўзнікла падазрэнне, няўжо яна аб чым-небудзь здагадалася? Мая першая думка была аб табе, аб таямніцы, якая звязвала мяне са светам. Але мама сама выглядала збянтэжанаю; яна ласкава пацалавала мяне (чаго ніколі не рабіла) раз і другі, пасадзіла побач з сабою на канапу і пачала, запінаючыся і чырванеючы, расказваць, што сваяк-удавец прапанаваў ёй руку і сэрца і што яна, галоўным чынам дзеля мяне, дала згоду. Яшчэ мацней затахкала ў мяне сэрца, — толькі адною думкаю адгукнулася я на маміны словы, думкаю аб табе. «Але ж мы застанемся тут?» — з цяжкасцю выціснула я з сябе. «Не, мы пераедзем у Інсбрук, там у Фердынанда цудоўная віла». Больш я нічога не чула. У мяне пацямнела ў вачах. Пазней я даведалася, што страціла прытомнасць; да мяне яшчэ дайшло, як мама ціхенька расказвала айчыму, які чакаў за дзвярамі, што я раптам адхіснулася, ускінула ўгору рукі і звалілася на падлогу, як нежывая. Не магу табе апісаць, што адбывалася ў наступныя дні, як я, бездапаможнае дзіця, змагалася з усёмагутнаю воляю дарослых; нават цяпер, калі я пішу пра гэта, у мяне дрыжыць рука. Я не магла выдаць сваёй таямніцы, і таму маё супраціўленне выглядала простаю непаслухмянасцю, злоснаю ўпартасцю. Ніхто больш са мною не гаварыў, усё рабілася за маёю спінаю. Для падрыхтоўкі да пераезду выкарыстоўвалі тыя гадзіны, калі я была ў школе: кожны дзень, вярнуўшыся дадому, я бачыла, што яшчэ адну рэч прадалі або адвезлі. На маіх вачах разбуралася кватэра, а з ёю і маё жыццё; аднаго разу, прыйшоўшы са школы, я даведалася, што ў нас пабывалі ўпакоўшчыкі мэблі і ўсё вынеслі. У пустых пакоях стаялі падрыхтаваныя да адпраўкі чамаданы і два складныя ложкі — для мамы і мяне: тут нам засталося толькі правесці яшчэ адну ноч, апошнюю, а раніцаю — выехаць у Інсбрук.

У гэты апошні дзень я зусім ясна зразумела, што не магу жыць далёка ад цябе. У табе адным я бачыла сваё выратаванне. Што я тады думала і ці была здольная наогул у гэтыя роспачныя гадзіны разумна думаць, я ніколі не змагу сказаць, але раптам мама кудысьці пайшла — я ўсхапілася з месца і, як была, у школьнай сукенцы, падалася да цябе. Не, я не ішла, нейкая неадольная сіла штурхала мяне да тваіх дзвярэй; я ўся дрыжала і ледзь перасоўвала здранцвелыя ногі. Я была гатова — я і сама не ведала дакладна, чаго хацела, — упасці да тваіх ног, прасіць цябе пакінуць мяне ў сябе, як служанку, як рабыню; баюся, што ты пасмяешся з гэтай нявіннай адданасці пятнаццацігадовай дзяўчынкі, але, каханы, ты не стаў бы смяяцца, калі б ведаў, як я стаяла тады на халоднай пляцоўцы, скаваная страхам і ўсё-такі гнаная наперад нейкаю невядомаю сілаю, як я прымусіла сваю дрыготкую руку адарвацца ад цела, падняцца і пасля імгнення жорсткай барацьбы, якое мне здалося вечнасцю, націснуць пальцам на кнопку званка. Я і сёння яшчэ чую рэзкі пранізлівы звон і цішыню, якая настала потым, калі ўся кроў ва мне застыла, калі сэрца маё перастала біцца і я толькі прыслухоўвалася, ці не ідзеш ты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x