Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2022, ISBN: 2022, Жанр: popadanec, dragon_fantasy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце… Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.
Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алег Грушэцкі

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства

© Грушэцкі А., 2022

© Козел В., ілюстрацыі, 2022

© Афармленне. ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрці”», 2022

* * *
У госці да бабулі і дзядулі Машына запаволіла хаду зехала з шашы на - фото 1 У госці да бабулі і дзядулі Машына запаволіла хаду зехала з шашы на - фото 2

У госці да бабулі і дзядулі

Машына запаволіла хаду, з’ехала з шашы на жвіроўку, і колы зашамацелі па пяску, уздымаючы невялікія аблачынкі пылу. Кіроўца зірнуў у люстэрка і заўсміхаўся. Там, на задніх сядушках, круціліся ў сне яго сын і дачка. Мужчына павярнуўся да жонкі, што сядзела побач і прамовіў:

– Бач ты, як угайдала ў дарозе!

– Дарога была нагэтулькі доўгай, што я сама ледзь не заснула.

– Але ўжо відаць хаткі нашай вёскі, – падбадзёрыў ён жонку.

– Урэшце прыехалі. Час будзіць соннае каралеўства!

– Сапраўды, а то мае бацькі падумаюць, што мы іх дарэшты замарылі.

– Гэй, соні! – павярнулася маці да сваіх дзетак. – Прачынайцеся, пад’язджаем!

Дзеці, пацягваючыся, расплюшчылі вочы і зірнулі ў акенцы. Вёска была невялікай. Дамы ў ёй – прасторныя, падворкі – шырокія. А дом нашых герояў вылучаўся нават на тле ўсіх іншых – ён быў найвялікшы. Не палац, але і не проста так сабе хатка. Старым было сумна жыць удваіх у такой сядзібе, і яны пачуваліся шчаслівымі, калі да іх прыязджалі дзеці і ўнукі. Так адбывалася і цяпер. Яны з вялікім нецярпеннем чакалі сваіх родных.

У дзяўчынкі было надзвычай прыгожае імя – Мілана. Відаць, нездарма. Яна выглядала мілай і прывабнай, рыхтык юная каралеўна. Сёлета на раённым школьным конкурсе прыгажосці сярод аднагодкаў яе абралі найпрыгажэйшай. І цяпер яна везла паказаць улюбёным дзядулю і бабулі свой шыкоўны прыз – інкруставаную каменьчыкамі дыядэму, нібы дыяментамі, зіхоткімі і пераліўнымі.

Ды і хлопец Янка быў не зломак які. На школьным імправізаваным рыцарскім турніры ён так бліскуча выступіў, што выйграў адзін з галоўных прызоў – хоць і пластмасавыя, але амаль праўдападобныя рыцарскія даспехі – нагрудныя латы, шалом, шчыт і меч. Так файна размаляваныя срэбнымі і залатымі фарбамі, што кожны хлопчык ягонага ўзросту пазайздросціў бы гэткім. Здалёк іх і насамрэч можна было прыняць за сапраўдныя.

Словам, прыемных неспадзяванак бабулі і дзядулю ад іх улюбёных унукаў мусіла ставаць. Праўда, самі Ян з Міланай тады яшчэ не ведалі і нават не здагадваліся, якія сюрпрызы і прыгоды чакаюць іх наперадзе. Але на ўсё свой час.

Бацька пад’ехаў да брамы, прыпыніўся і націснуў на гукавы сігнал. Курачкі, якія павольна шпацыравалі ўсцяж дарогі, падскочылі, закудахталі і кінуліся бегчы, лопаючы крыламі. Дзверы машыны адчыніліся, і ўсе, пацягваючыся, выйшлі, стомленыя доўгім вандраваннем.

– Іду, іду, – пачуўся радасны голас бабулі ў двары за плотам.

За брамкай паказалася ўсхваляваная і светлая ад шчасця бабулька. Пачуўся грукат завалы варот, якія спяшаўся расчыніць дзядуля.

– Мае даражэнькія! Ну ўрэшце! Як жа я рада вас бачыць, – не магла нацешыцца бабуля гасцям.

– А хіба ж ты адна?! – паказаўся з-за брамкі і дзед. – Мы абое шчаслівыя вас сустракаць! Ледзь дачакаліся, родныя!

– Дзякую, мае дарагія… нашы дарагія, – выправіўся бацька. – Мы таксама радыя, што да вас выбраліся. Самі разумееце, раней не маглі – праца.

– Вядома ж. Ну, і колькі мы зможам цяпер пабыць разам?

– Ды ўвесь месяц. Нам, – зірнуў бацька на жонку, – разам пашчасціла ўзяць адпачынак.

– О, то проста выдатна! – пляснула ў ладкі задаволеная бабуля. – І як там нашы ўнукі, дайце я імі палюбуюся, цэлы год не бачыла.

Янка і Мілана, таксама задаволеныя сустрэчаю з роднымі, падышлі і абняліся з бабуляй і дзядулем.

– Аёй, як выраслі, і не пазнаць! – пахвалілі іх старыя.

– Так, растуць дзеткі, як на дражджах, – пагадзілася маці.

– Сапраўдныя рыцар і каралеўна! – усміхалася бабуля.

– Менавіта так! – раптоўна ўсхвалявалася маці, нібыта нешта ўзгадала. – Нам жа ёсць чым пахваліцца! – звярнулася яна да мужа.

– Там, у багажніку, – узгадаў бацька дзяцей. – Я зараз адчыню.

Бацькі пачалі нешта шукаць. А дзеці пры гэтым трохі ганарліва заўсміхаліся. Матуля зашамацела пакетамі, нешта дастаючы, і паклікала дзяцей да сябе.

Пакуль яны чынілі нешта таемнае за адчыненым вечкам, бацька дастаў з машыны новую тэлескапічную вуду, яшчэ запакаваную, і з шырокай усмешкай на твары скіраваў да старога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»

Обсуждение, отзывы о книге «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x