Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2022, ISBN: 2022, Жанр: popadanec, dragon_fantasy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце… Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.
Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А навошта ўсё гэта нам?

– Не ведаю, – пацепнуў ён плячыма. – Мой дзед сказаў, што як прыйдзе час, вы самі здагадаецеся, што і навошта.

І ён працягнуў рэчы ўнуку, якія той уважліва ўзяўся разглядаць. То былі невялічкая падкоўка, крыжык, таксама невялікі і прыгожы кулончык на скураным матузку.

Кулончык больш за ўсё прыцягваў да сябе ўвагу. Гэта быў дзіўнага фіялкавага колеру напаўпразрысты незвычайны каменьчык у дэкарацыйнай асадзе. Нельга было сказаць, што гэта цьмяны кавалак глянсаванага шкла. Так, гэта быў менавіта невядомай Янку пароды каменьчык – такога ён ніколі не бачыў. І вакол каменя па беражках былі выбітыя невядомыя знакі, падобныя да старажытных загадкавых надпісаў. Магчыма, нават руны.

Хлопчык пільна разглядаў загадкавы медальён і надпісы на ім.

– Мяркую, – перапыніў яго разважанні дзед, – гэтае ўпрыгожванне болей надасца Мілане. А вось рэшта хутчэй датычыць цябе.

– Думаеш, гэта проста ўпрыгожванне? – запытаўся хлопец, не адрываючы позірку ад кулона.

– Зусім не, – прамовіў стары. – Проста выконваю загад дзеда. Выканаў – і цяпер больш спакойны. А што там да чаго, вырашайце самі. Напраўду, я ўсё ж думаю, што гэта проста ўпрыгожванне. Не ведаю, каштоўнае ці не. Старыя цацкі.

– Дзіўна.

– Магчыма. Але, – успомніў дзед, па што насамрэч яны сюды зазірнулі, – лепей мы гэта ўсё пакуль пакінем, каб не згубіць, а потым, бліжэй да ад’езду, возьмеце з Міланкай свае падарункі. Добра?

– Так.

– Ну вось і дамовіліся, – усміхнуўся дзед і ўскудлаціў унукаву чупрыну, забраў у яго рэчы і паклаў у куфар.

– Ну што, цяпер на рыбалку? Рыба ўвесь дзень чакаць не будзе, – і ён працягнуў хлопчыку ягоную вуду.

– Гайда! – з радасцю пагадзіўся Янка.

Яны выйшлі з хаты і скіравалі да ракі, што цякла непадалёк ад дому. Янка ніяк не мог супакоіцца. Яму дужа карцела парыбачыць з дзедам, і ў той самы час ён ніяк не мог забыцца на тыя таямнічыя рэчы, якія ажно зачаравалі юначы розум.

Незаўважна дапялі да месца, дзе любіў рыбачыць яго дзед. Тое быў дужа маляўнічы куток, асабліва такім выдатным ранкам. Лёгкая смуга стаяла над ракой, а ценькія прамяні сонца яе фарбавалі ў таямнічы памаранчава-барвовы колер. Было крыху прахалодна, асабліва паблізу вільготнага берага, але ўсё гэта такім чароўным ранкам зусім не заўважалася. Ды і пасля гарачага сняданку вудалі пачуваліся ўтульна.

– Вось і прыйшлі, – прамовіў дзядуля. – Маё ўлюблёнае месца.

– Разумею. Тут надзвычай прыгожа, – пагадзіўся Янка.

– А яшчэ тут найлепей бярэ, асабліва цяперака.

– А чаму?

– Бо рыба снедае, і прыхавацца тут ёсць месцайка, – паказаў ён на карэнне дрэў, якое сыходзіла проста ў ваду. – У гэтым месцы рыба торкае заўжды добра, даспадобы ёй тут.

– Ага! Значыцца, рыба нам сёння забяспечана?

– Анягож! Сумаваць дакладна не давядзецца, абяцаю!

Яны паставілі рыбацкія зэдлікі і пачалі раскладаць рэчы. Вуду дзед разгортваў так асцярожна, нібы тую выштукавалі з крышталю. Але ж якая файная яна была! Відаць, тата Янкі доўга яе абіраў і аддаў за яе немалыя грошы.

– Добрая вуда! – не мог нацешыцца стары. – Такой дакладна ні ў кога ў нашай вёсцы няма. Дый што там у вёсцы – у наваколлі не знойдзеш! Ну, паглядзім, як яна ў справе.

Дзед замахнуўся, і з лёгкім свістам гачок паляцеў далёка ў раку, размотваючы за сабою лёску. Шпулька вуды закруцілася хутка-хутка, але так ціха, што яе звычайнага ляску стары амаль не пачуў.

– Ну, з такой вудай мы сёння пэўна вернемся з рыбай, – задаволена прамовіў дзед. – А ты, юны вудаль? Закідвай! Ці не развучыўся яшчэ? – падахвочваў ён унука.

– Я? Не-а! – пахітаў Янка галавой.

У яго, безумоўна, не было гэтулькі досведу наконт рыбацкай навукі, як у дзеда, але вудай малец ужо ўмеў карыстацца. Хай сабе і не як праўдзівы рыбак, але досыць добра і спрытна. Хлопец замахнуўся і таксама закінуў гачок у раку.

– О, малайчына! – пахваліў яго дзед. – Добры рыбак!

– Ну дык ёсць у каго!

І яны, задаволеныя сабой, распачалі лавіць рыбу. Пэўны час гэта адцягвала разважанні Янкі. Але, гледзячы на павольную плынь ракі і на паплавец, які калыхаўся на воднай роўнядзі, думкі самі сабой вярталіся да хлопца.

– Дзеду! – паклікаў ён.

– Ну чаго, Янка?

– Слухай, а што гэта за шалом такі са шчытом быў над люстэркам? Да герба так падобна.

– Дык гэта і ёсць герб, – усміхнуўся стары.

– Цікава! А ён проста так там вісіць ці чыйсьці?

– Гэта герб тваіх продкаў!

– Маіх продкаў? У нас што, быў свой герб? – шчыра здзівіўся хлопец.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»

Обсуждение, отзывы о книге «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x