Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я раскажу табе пра ўсё сваё жыццё, якое сапраўды пачалося толькі ў той дзень, калі я ўбачыла цябе. Дагэтуль было штосьці цьмянае і невыразнае, куды мая памяць ніколі не зазірала, нейкае запыленае, зацягнутае павуціннем сутарэнне, у ім жылі людзі, якіх я даўно выкінула з сэрца. Калі ты з'явіўся, мне было трынаццаць гадоў, і я жыла ў тым доме, у якім ты цяпер жывеш, у тым самым доме, у якім ты трымаеш у руках мой ліст — гэтае апошняе дыханне майго жыцця; я жыла ў тым пад'ездзе, якраз насупраць дзвярэй тваёй кватэры. Ты, канечне, ужо не памятаеш нас, бедную бухгалтараву ўдаву (яна заўсёды хадзіла ў жалобе) і худзенькага падлетка, — мы ж паводзілі сябе заўсёды сціпла, замкнёныя ў сваім убогім мяшчанскім існаванні. Ты, можа, ніколі і не чуў нашага прозвішча, бо на нашых дзвярах не было шыльды і ніхто ніколі не прыходзіў сюды і не пытаўся пра нас. Дый гэтак даўно яно было, пятнаццаць, шаснаццаць гадоў таму назад, не, ты, канечне, не памятаеш гэтага, каханы, але я — о, я жыва ўспамінаю кожную драбязу, я помню, быццам гэта сёння, той дзень, тую гадзіну, калі я ўпершыню пачула пра цябе, першы раз убачыла цябе, і як мне не помніць, калі тады для мяне адкрыўся свет! Дазволь, каханы, расказаць табе ўсё, з самага пачатку, вытрывай з чвэрць гадзіны і паслухай тую, якая нястомна ўсё жыццё кахала цябе.

Перад тым як ты пераехаў у наш дом, за тваімі дзвярамі жылі агідныя, злыя, сварлівыя людзі. Хоць яны самі былі бедныя, але ненавідзелі беднасць сваіх суседзяў, ненавідзелі нас, бо мы не хацелі мець нічога агульнага з імі, з іх распушчанаю неўтаймаванаю грубасцю. Гаспадар быў п'яніца і біў жонку; мы часта прачыналіся сярод ночы ад грукату падаючых крэслаў і разбітых талерак; аднаго разу яна выбегла, уся ў крыві, проставалосая, на лесвіцу; п'яны з крыкам ганяўся за ёю, пакуль з другіх кватэр не выбеглі людзі і не прыгразілі яму паліцыяй. Мая маці з самага пачатку пазбягала ўсякіх адносін з імі і забараніла мне размаўляць з іхнімі дзецьмі; а яны помсцілі мне за гэта пры кожным зручным выпадку. На вуліцы яны крычалі мне ўслед усялякія брудныя словы, а аднаго разу так закідалі мяне цвёрдымі снежкамі, што ў мяне кроў пацякла па твары. Увесь дом аднадушна ненавідзеў гэтых людзей, і, калі раптам штосьці здарылася — здаецца, муж трапіў у турму за крадзеж, і яны са сваімі пажыткамі мусілі выехаць, — мы ўсе з аблягчэннем уздыхнулі. Некалькі дзён на варотах вісела аб'ява аб здачы кватэры, потым яе знялі, і праз старэйшага дворніка хутка разнеслася чутка, што кватэру зняў нейкі пісьменнік, адзінокі, спакойны пан. Тады ж я першы раз пачула тваё прозвішча.

Яшчэ праз некалькі дзён прыйшлі маляры, тынкоўшчыкі, цесляры, абклейшчыкі шпалераў і пачалі ачышчаць кватэру ад бруду, які пакінулі ў ёй былыя жыхары. Яны стукалі малаткамі, мылі, вымяталі, скрэблі, але маці толькі радавалася і казала, што нарэшце-такі кончыўся агідны непарадак у суседзяў. Цябе самога мне ў час пераезду яшчэ не давялося ўбачыць, за работай назіраў твой слуга, невысокі, сур'ёзны, сівы камердынер, які глядзеў на ўсіх зверху ўніз і распараджаўся дзелавіта і бясшумна. Ён вельмі імпанаваў нам усім, па-першае, таму, што камердынер у нас, на гарадской ускраіне, быў рэдкаю з'яваю, і яшчэ таму, што ён паводзіў сябе з усімі незвычайна ветліва, хоць і не быў на роўнай назе з простымі слугамі і не вёў з імі сяброўскіх гутарак. Маёй маці ён з першага дня пачаў кланяцца пачціва, як даме, і нават да мяне, дзеўчаняці, ставіўся прыветліва і сур'ёзна. Тваё імя ён вымаўляў заўсёды з якойсьці асабліваю павагаю, амаль з пашанаю, і адразу было відаць, што гэта не проста звычайная вернасць слугі свайму пану. І як я любіла за гэта слаўнага старога Ёгана, хоць і зайздросціла яму, што ён заўсёды можа быць побач з табою і служыць табе.

Я таму расказваю табе гэта, каханы, усю гэтую да смешнага нязначную драбязу, каб ты зразумеў, чаму ты мог з самага пачатку набыць такую ўладу над нясмелым, запалоханым дзіцём, якім была я. Яшчэ раней, чым ты ўвайшоў у маё жыццё, вакол цябе ўжо стварыўся німб, арэол багацця, незвычайнасці; усе мы, у нашым маленькім доме на ўскраіне, нецярпліва чакалі твайго прыезду (людзі, якія жывуць у маленькім, цесным, абмежаваным свеце, заўсёды цікавяцца ўсім новым, што адбываецца перад іх носам). І як разгарэлася мая цікаўнасць да цябе, калі аднаго разу, вяртаючыся са школы, я ўбачыла перад домам фургон з мэбляю. Большую частку цяжкіх рэчаў насільшчыкі ўжо даставілі наверх і цяпер насілі паасобныя, больш дробныя прадметы; я спынілася каля дзвярэй, каб усё гэта бачыць, бо ўсе твае рэчы незвычайна здзіўлялі мяне — я такіх ніколі не бачыла; тут былі індыйскія бажкі, італійскія скульптуры, вялізныя, яркія карціны, і нарэшце надышла чарга кніжак — такіх прыгожых і ў такой колькасці, што я вачам сваім не верыла. Іх складвалі стосамі каля дзвярэй, там слуга прымаў іх і з кожнай старанна змахваў мяцёлкаю і абабіваў палкаю пыл. Згараючы ад цікаўнасці, блукала я вакол кучы, якая ўсё расла; слуга не адганяў мяне, але і не заахвочваў, таму я не асмелілася дакрануцца да ніводнай кніжкі, хоць мне вельмі хацелася памацаць мяккую скуру вокладак. Я толькі нясмела разглядвала збоку загалоўкі — тут былі французскія, ангельскія кнігі, а некаторыя на зусім незразумелых мовах. Здавалася, я гадзінамі магла б цешыцца імі, але маці паклікала мяне дадому.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x