Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы дамовіліся сустрэцца яшчэ раз. Я прыйшла, і зноў усё было цудоўна. І яшчэ адну, трэцюю, ноч падарыў ты мне. Потым ты сказаў, што табе трэба паехаць з горада — ах, як я з самага дзяцінства ненавідзела гэтыя падарожжы! — і паабяцаў адразу ж паведаміць мне, як толькі вернешся дадому. Я дала табе адрас — да запатрабавання; імя я не хацела называць. Я ахоўвала сваю таямніцу. Ты зноў на развітанне даў мне ружы — на развітанне.

Кожны дзень, два месяцы, я хадзіла на пошту... не, не трэба, навошта апісваць усе гэтыя пакуты чакання і роспачы? Я не вінавачу цябе, я кахаю цябе такога, які ты ёсць, палкага і забыўлівага, улюблівага і нявернага, я кахаю цябе такога, толькі такога, які ты быў заўсёды, які застаўся і цяпер. Ты даўно ўжо вярнуўся, я бачыла гэта па святле ў тваіх вокнах, але ты мне не напісаў. У мяне няма ніводнага радка ад цябе ў гэтую маю апошнюю гадзіну, ніводнага радка ад цябе, каму я аддала ўсё сваё жыццё. Я чакала, чакала, як чакае чалавек на парозе роспачы. Але ты не паклікаў мяне, не напісаў ніводнага радка... ніводнага радка...

Маё дзіця ўчора памерла — гэта было і тваё дзіця. Гэта было і тваё дзіця, каханы, — дзіця адной з трох начэй; я прысягаю табе ў гэтым, і ты ведаеш, што перад ценем смерці не маняць. Гэта было наша дзіця, прысягаю табе, бо ніводзін мужчына не дакрануўся да мяне з таго часу, як я аддалася табе, да таго часу, як дзіця вынялі з мяне. Маё цела здавалася мне свяшчэнным з той гадзіны, калі да яго дакрануўся ты. Як магла б я дзяліць сябе паміж табою, які быў мне ўсё, і другімі, якія толькі мімалётна з'яўляліся ў маім жыцці? Гэта было наша дзіця, каханы, дзіця майго глыбокага, свядомага кахання і тваёй бесклапотнай, марнатраўнай, амаль несвядомай пяшчоты, наша дзіця, наш сын, наша адзінае дзіця. Але ты спытаешся ў мяне — можа, спалохана, можа, толькі здзіўлена, — ты спытаешся ў мяне, каханы, чаму ўсе доўгія гады я маўчала пра наша дзіця і гавару пра яго толькі сёння, калі яно ляжыць тут, у цемры, заснуўшы навекі, калі яно хутка пойдзе і ўжо ніколі, ніколі не вернецца? Але як я магла сказаць табе гэта? Ты нізашто не паверыў бы мне, незнаёмай жанчыне, выпадковай сяброўцы трох начэй, якая без супраціўлення, нават з жаданнем аддалася табе, ты не паверыў бы мне, безыменнай удзельніцы мімалётнага заляцання, што я засталася табе верная, табе, нявернаму, і толькі з сумненнем прызнаў бы ты гэтае дзіця сваім! Ніколі, нават калі б мае словы здаліся табе праўдападобнымі, не мог бы ты вызваліцца ад таемнай думкі, што я спрабую навязаць табе, багатаму чалавеку, клопат аб чужым дзіцяці. Ты паставіўся б да мяне з падазрэннем, і паміж намі існаваў бы цень, цьмяны, няўлоўны цень недаверу. Гэтага я не хацела. І потым, я ж ведала цябе; я ведала цябе гэтак, як ты сам наўрад ці ведаеш сябе, і я разумела, што табе падабаецца толькі ўсё бесклапотнае, лёгкае, што ты шукаеш у каханні толькі гульню, і таму табе было б цяжка раптам аказацца бацькам, раптам адказваць за чыйсьці лёс. Ты прывык да поўнай свабоды і адчуў бы сябе неяк звязаным са мною. І ты — я ведаю, гэта не залежала ад тваёй волі, — узненавідзеў бы мяне за тое, што я звязала цябе. Можа, на гадзіны, можа, усяго на некалькі хвілін я стала б табе цяжарам, стала б табе ненавіснаю, — я ж у сваёй гордасці хацела, каб ты ўсё жыццё думаў пра мяне без клопату. Я палічыла за лепшае ўзяць усё на сябе, чым стацца табе лішняю, я хацела быць адзінаю жанчынаю, што кахала цябе, пра каго ты заўсёды думаў бы з любоўю і ўдзячнасцю. Але, на жаль, ты ніколі пра мяне не думаў, ты забыўся пра мяне.

Я не вінавачу цябе, каханы, не, я не вінавачу цябе. Прабач, калі часам кропля горычы прасочваецца ў гэтыя радкі, прабач, — маё дзіця, наша дзіця ляжыць мёртвае побач са мною ў святле мігатлівых свечак; я гразіла кулаком богу і называла яго забойцам, думкі ў мяне блытаюцца. Прабач, што я скарджуся, прабач! Я ж ведаю, ты добры і спагадлівы ў глыбіні душы, ты дапамагаеш кожнаму, дапамагаеш незнаёмым людзям, усім, хто звяртаецца да цябе. Але твая дабрата асаблівая, яна адчынена кожнаму, і кожны можа чэрпаць з яе столькі, колькі могуць узяць рукі; яна вялікая, бязмежная, але, прабач, яна лянівая, яна чакае напамінку, просьбы. Ты дапамагаеш, калі цябе паклічуць, калі цябе папросяць, дапамагаеш з сораму, са слабасці, але не з радаснай гатоўнасці дапамагчы. Ты — скажу табе шчыра — чалавека ў горы і бядзе любіш не болей, чым улюбёнца шчасця, які ты ёсць сам. А людзей, падобных на цябе, нават самых добрых сярод іх, цяжка прасіць. Аднаго разу, калі я яшчэ была дзіцём, я бачыла праз вочка, як ты даваў міласціну жабраку, што пазваніў у твае дзверы. Ты даў яму грошай, перш чым ён паспеў папрасіць, і даў шмат, але ты зрабіў гэта неяк спалохана і паспешна; было відаць, што ты хацеў, каб ён хутчэй пайшоў, і здавалася, што ты баішся глядзець яму ў вочы. Я ніколі не забуду, як хуценька і збянтэжана, ухіляючыся ад падзякі, ты дапамагаў гэтаму жабраку. Вось чаму я ніколі не звярталася да цябе. Канечне, я ведаю, што ты дапамог бы мне тады, нават калі б і не быў упэўнены, што гэта тваё дзіця; ты суцяшаў бы мяне, даў бы мне грошай, шмат грошай, але ўсё з тайным жаданнем хутчэй скончыць з гэтаю непрыемнасцю; я нават думаю, ты ўгаворваў бы мяне прадухіліць з'яўленне дзіцяці. А гэтага я баялася больш за ўсё — бо чаго б я толькі не зрабіла дзеля цябе, як магла б я ў чым-небудзь адмовіць табе! Але гэтае дзіця было мне ўсё; яно ж было ад цябе, паўтарэнне цябе самога, але ўсё-такі не такога цябе, шчаслівага, бесклапотнага, якога я не магла ўтрымаць, а цябе, падараванага мне назаўсёды — гэтак я думала, — цябе, які знаходзіўся ў маім целе, неаддзельны ад майго жыцця. Цяпер я нарэшце трымала цябе, я магла адчуваць усёю істотаю, як расце ва мне тваё жыццё, магла карміць, паіць, пеставаць, цалаваць цябе, калі гэтага жадала мая душа. Вось чаму, каханы, я была такая шчаслівая, ведаючы, што нашу тваё дзіця. Вось чаму я ўтоіла гэта ад цябе, — цяпер ты ўжо не мог ад мяне ўцячы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x