Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праўда, каханы, я перажыла не толькі месяцы шчасця, якія паўставалі мне ў марах; на маю долю выпалі і месяцы жудасці і пакуты, поўныя агіды да людской подласці. Мне выпаў нялёгкі лёс. У краму я ў апошнія месяцы хадзіць не магла, бо сваякі заўважылі б мой стан і паведамілі б пра гэта дадому. Прасіць грошай у маці я не хацела і жыла з таго, што прадавала сякія-такія каштоўныя рэчы, якія зберагліся ў мяне. За тыдзень да родаў прачка ўкрала ў мяне з шафы апошнія некалькі крон, і мне давялося легчы ў радзільны прытулак. Там, куды з вялікага гора прыходзяць толькі самыя бедныя, нікому не патрэбныя і забытыя, там, у віры галечы, радзілася тваё дзіця. У прытулку было жахліва: усё здавалася бясконца чужым, мы ляжалі адзінокія, былі чужыя суседзям і ненавідзелі адна адну; толькі агульнае няшчасце, агульныя пакуты загналі нас у душную, насычаную хлараформам і крывёю, поўную крыкаў і стогнаў палату. Усе ўніжэнні, якія даводзіцца цярпець абяздоленым, сорам, маральны і фізічны, адчула я там нароўні з прастытуткамі і хворымі, пакутавала ад вымушанай блізкасці да іх, ад цынізму маладых дактароў, якія, усміхаючыся, адкідвалі коўдры і з прытворна вучоным выглядам мацалі безабаронных жанчын, ад прагнасці сядзелак — о, там чалавечую сарамлівасць распінаюць позіркамі і хвастаюць словамі. Шыльдачка з прозвішчам — вось усё, што застаецца ад цябе, а тое, што ляжыць на ложку, — проста кавалак дрыготкай плоці, які абмацваюць цікаўныя, рэч, выстаўленая напаказ для вывучэння; таму жанчыны, якія ў сваім доме дораць дзіця любячаму, клапатліваму мужу, не ведаюць, што значыць радзіць адзінокай і безабароннай амаль ці не на лабараторным стале! І нават цяпер, калі я сустракаю ў кнізе слова «пекла», я міжвольна ўспамінаю пра бітком набітую смуродную палату, поўную стогнаў, немых крыкаў і грубага смеху, пра гэтую клааку ганьбы.

Прабач, прабач мне, што я кажу пра гэта. Але я раблю такое першы і апошні раз; ніколі, ніколі болей не буду я гаварыць пра гэта. Я маўчала адзінаццаць гадоў і хутка змоўкну назаўсёды; але хоць раз я павінна даць сабе волю, павінна крыкнуць пра тое, якою дарагою цаною дасталося мне дзіця — шчасце ўсяго майго жыцця, — якое цяпер ляжыць побач нежывое. Я даўно ўжо пра ўсё забылася, забылася ад усмешкі дзіцяці, ад яго гаворкі, ад маёй радасці; але цяпер, калі яно памерла, я зноў пакутую і не магу не крычаць, я мушу аблегчыць душу хоць адзін раз. Але я вінавачу не цябе, а толькі бога, аднаго яго: ён зрабіў бессэнсоўнымі перанесеныя мною пакуты. Прысягаю табе — я не цябе вінавачу, і ніколі я ў гневе не паўставала супраць цябе. Нават у той момант, калі маё цела курчылася ў родавых схватках, нават у тыя хвіліны, калі боль разрываў мне душу, калі практыканты мацалі маё цела позіркамі і яно гарэла ад сораму, я не вінаваціла цябе перад богам; ніколі не шкадавала я аб тых начах, ніколі не праклінала сваё каханне да цябе, я заўсёды кахала цябе, заўсёды благаслаўляла час нашай сустрэчы. І калі б паўтарыліся тыя страшэнныя гадзіны ў прытулку і я ведала б наперад, што мяне чакае, я пайшла б на гэта яшчэ раз, мой каханы, яшчэ раз і тысячу разоў!

Наша дзіця ўчора памерла — ты ніколі не ведаў яго. Ніколі, нават пры мімалётнай выпадковай сустрэчы твой позірк не спыніўся на маленькай квітнеючай істоце, тваім дзіцяці. Я доўга хавалася ад цябе; цяпер, калі ў мяне было дзіця, я, здаецца, нават кахала цябе больш спакойным каханнем, прынамсі, яно ўжо не вымушала мяне нясцерпна пакутаваць, пасля таго як у мяне з'явіўся гэты твой падарунак. Я не хацела дзяліцца паміж табою і сынам, і я аддала сябе не табе, улюбёнцу шчасця, чыё жыццё праходзіла міма мяне, а дзіцяці, якому я была патрэбна, якога я павінна была карміць, якога я магла цалаваць і прыціскаць да грудзей. Я быццам вызвалілася ад улады трывожнага лёсу, які неадольна прыцягваў мяне да цябе, пасля таго як з'явіўся на свет і поўнасцю належаў мне гэты другі «ты»; толькі рэдка, вельмі рэдка я ціха набліжалася да твайго дома. Адно толькі дазваляла я сабе: да дня твайго нараджэння, з году ў год, я пасылала табе букет белых руж, дакладна такіх, якія ты падарыў мне тады пасля першай ночы нашага кахання. Ці папытаўся ты ў сябе хоць раз за гэтыя дзесяць, за гэтыя адзінаццаць гадоў, хто іх табе пасылае? Можа, ты ўспомніў пра тую, якой ты аднаго разу падарыў такія ружы? Я не ведаю і ніколі не даведаюся пра твой адказ. Толькі раз у год працягнуць іх табе з цемры, аднавіць памяць аб той сустрэчы — большага мне і не трэба было.

Ты не ведаў нашага беднага дзіцяці — сёння я дакараю сябе, што ўтоіла яго ад цябе, бо яно б табе спадабалася. Ты не ведаў ніколі нашага беднага хлопчыка, ты ніколі не бачыў, як ён усміхаўся і шырока расплюшчваў цёмныя, задумлівыя вочы — твае вочы! — і абліваў іх ясным, радасным святлом мяне і ўвесь свет. Ах, ён быў такі вясёлы, такі мілы — у ім па-дзіцячы паўтараліся ўся твая лёгкасць, твая імклівая, палкая фантазія. Ён мог гадзінамі самазабыўна гуляць з чым-небудзь, як ты гуляеш з жыццём, а потым засяроджана насупліваць бровы і доўга сядзець над сваімі кніжкамі. Ён усё болей рабіўся падобны да цябе. У ім пачала ўжо выразна выяўляцца ўласцівая табе дваістасць, мешаніна легкадумнасці і сур'ёзнасці, і чым болей ён рабіўся падобны да цябе, тым мацней я любіла яго. Ён добра вучыўся, балбатаў па-французску, як сарока, яго сшыткі былі самыя чыстыя ва ўсім класе; а які ён быў прыгожы ў сваім чорным аксамітным касцюмчыку ці ў белай матроскай куртачцы! Ён заўсёды аказваўся самым зграбным, дзе б ні з'яўляўся; калі я гуляла з ім па пляжы ў Града, жанчыны спыняліся і гладзілі яго доўгія светлыя валасы; калі ён у Зэмерынгу катаўся на санках, людзі зачаравана азіраліся на яго. Ён быў такі прыгожанькі, такі далікатны і ласкавы; летась ён паступіў у інтэрнат Тэрэзіанум і насіў форму і маленькую шпагу, нібы паж васемнаццатага стагоддзя, — цяпер на ім толькі сарочка, і ён ляжыць, бедны, з пасінелымі вуснамі, і рукі складзены на грудзях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x