Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каля пад'езда стаяў экіпаж, і мы паехалі да цябе. Я зноў пачула твой голас, адчула тваю ласкавую блізкасць і была такая ж ап'янелая, такая ж па-дзіцячы шчаслівая, як пры нашай першай сустрэчы. Я зноў падымалася па лесвіцы, упершыню пасля больш як дзесяцігадовага прамежку. Не, не, я не магу табе расказаць, як у гэтыя хвіліны я адчувала ўсё ў двух вымярэннях, у мінулым і ў цяперашнім, і ва ўсім зноў-такі толькі аднаго цябе. У тваім пакоі мала што змянілася: прыбавілася толькі некалькі карцін, кніжак, крыху новай мэблі, і ўсё было гэтак знаёма. А на пісьмовым стале стаяла ваза з ружамі — з маімі ружамі, якія я напярэдадні, да дня нараджэння, паслала табе на памяць аб той, каго ты ўсё-такі не ўспомніў, усё-такі не пазнаў нават цяпер, калі яна зноў была побач з табою і ты з'яднаў з ёю вусны і рукі. Але ўсё-такі мне прыемна было бачыць, што ты беражэш мае кветкі, што вакол цябе лунае частачка майго «я», дыханне майго кахання.

Ты абняў мяне. Зноў я засталася ў цябе на ўсю доўгую цудоўную ноч. Але і тут ты не пазнаў мяне па маім голым целе. Шчаслівая, адказвала я на твае свядомыя ласкі і бачыла, што тваё пачуццё не робіць адрознення паміж каханай і купленай жанчынай, што ты аддаешся жаданням з усім бесклапотным марнатраўствам тваёй натуры. Ты быў такі ласкавы і чуйны да мяне, жанчыны, якую ты прывёў з начной рэстарацыі, такі па-сяброўску сардэчны і па-рыцарску пачцівы і разам з тым такі палкі ў асалодзе, што я, п'яная ад шчасця, як і першы раз, зноў з усёю сілаю адчула тваю непаўторную дваістасць — высокую адухоўленасць страсці, якая калісьці пакарыла мяне, яшчэ паўдзіця. Я не сустракала чалавека, які вось так палымяна аддаваўся б уладзе моманту, з такою шчодрасцю раскрываў бы перад другім самыя патаемныя глыбіні сваёй душы, — каб потым, на жаль, усё знікла ў нейкай бязмежнай, амаль ненатуральнай забыўлівасці. Але і я забылася пра сябе. Хто была я тут, у цемры, побач з табою? Па вушы закаханая дзяўчынка, ці маці твайго дзіцяці, ці чужая жанчына з рэстарацыі? Ах, усё было такое знаёмае, ужо перажытае і разам з тым такое чароўна новае ў гэтую шчаслівую ноч. І я малілася, каб ёй не было канца.

Але раніца надышла; мы прачнуліся позна, і ты запрасіў мяне паснедаць з табою. Мы пілі гарбату, прынесеную ў сталовую нябачнаю паслужліваю рукою, і гутарылі. Ты зноў гаварыў са мною проста і сардэчна, без нетактоўных пытанняў, без аніякай цікаўнасці. Ты не пытаўся ні хто я такая, ні дзе жыву; я была ў цябе толькі выпадковаю прыгодаю, безыменным хвілінным капрызам, які бясследна знікае з памяці, як дымок рассейваецца ў паветры. Ты расказаў мне, што збіраешся ў вялікае падарожжа ў Паўночную Афрыку, якое зойме два ці тры месяцы; радасць абарвалася, мяне пачало трэсці, бо ў вушах ужо гучала: «Канец, усё мінула і забыта!» Мне хацелася кінуцца да тваіх ног і закрычаць: «Вазьмі мяне з сабою, тады ты пазнаеш мяне нарэшце-такі пасля столькіх гадоў!» Але я была такая нясмелая, слабая, маладушная, па-рабску пакорная табе. Я толькі сказала: «Як шкада». Ты, усміхаючыся, зірнуў на мяне: «Табе папраўдзе шкада?»

Тут я не вытрымала, паддалася раптоўнаму парыву. Я паднялася з месца і доўгім, пільным позіркам паглядзела табе ў твар. Потым сказала: «Той, каго я кахала, таксама заўсёды ад'язджаў». Я глядзела на цябе, глядзела ў вочы: «Зараз, зараз ён пазнае мяне!» Я чакала, дрыжала ад страху і надзеі. Але ты ўсміхнуўся мне і сказаў у суцяшэнне: «З падарожжаў жа вяртаюцца». — «Так, — адказала я, — вяртаюцца, але за гэты час усё забываюць».

Мусіць, у тоне, якім я гэта сказала, чуваць было нешта незвычайнае, занадта палкае, бо цяпер і ты ўстаў і паглядзеў на мяне са здзіўленнем і цёплаю ласкаю. Ты ўзяў мяне за плечы. «Добрае не забываецца, цябе я не забуду», — сказаў ты і апусціў позірк у самую глыбіню маіх вачэй, быццам хацеў захаваць у памяці маё аблічча. І, адчуваючы, як пранікае ў мяне гэты шукальны позірк, што ўвабраў у сябе ўсю маю істоту, я падумала, што нарэшце, нарэшце заслона ўпадзе з тваіх вачэй. «Ён пазнае мяне, пазнае мяне!» Душа мая радавалася ад гэтай думкі.

Але ты не пазнаў мяне. Не, ты не пазнаў мяне, і ніколі я не была настолькі чужая табе, бо... бо іначай як мог ты зрабіць тое, што зрабіў праз некалькі хвілін? Ты пацалаваў мяне, яшчэ раз горача пацалаваў, і мне прыйшлося зноў папраўляць раскудлачаныя валасы. І вось, калі я стаяла перад люстрам, я раптам убачыла — я ледзь не ўпала ад жаху і сораму, — я ўбачыла, як ты ўпотайкі сунуў у маю муфту дзве буйныя грашовыя паперкі. Як я толькі стрымалася і не закрычала, не ўдарыла цябе па твары, — ты плаціў за гэтую ноч мне, якая кахала цябе з дзяцінства, маці твайго дзіцяці! Я была для цябе толькі прастытуткаю з Табарэна, не болей, ты заплаціў мне, заплаціў! Мала таго, што ты забыўся пра мяне, я мусіла яшчэ зведаць ад цябе ўніжэнне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x