Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але час надышоў, ён надышоў яшчэ раз, апошні раз у маім разбураным жыцці. Гэта здарылася амаль год таму назад, на другі дзень пасля дня твайго нараджэння. І дзіўна: я ўвесь дзень думала пра цябе, бо дзень твайго нараджэння я заўсёды адзначала, як свята. Рана на світанні я выйшла з дому, купіла белыя ружы і, як заўсёды, паслала іх табе на памяць аб той гадзіне, пра якую ты забыўся. Пасля абеду я паехала з хлопчыкам катацца, потым павяла яго ў кандытарскую Дэмеля, а ўвечары ў тэатр — я хацела, каб і ён, нічога не падазраючы, з малых гадоў запомніў гэты дзень як нейкае таямнічае свята. Назаўтра ўвечары я была на канцэрце са сваім тагачасным сябрам, маладым багатым фабрыкантам з Бруна, з якім жыла ўжо два гады; ён абагаўляў мяне, балаваў, хацеў, як і другія, ажаніцца са мною і сустракаў маю, здавалася, беспрычынную адмову, хоць ён засыпаў мяне і хлопчыка падарункамі; сам ён быў чалавек прыстойны, і яго крыху тупаватая, але самаахвярная адданасць заслугоўвала іншага адказу. На канцэрце мы сустрэлі добрых знаёмых, і ўсе разам паехалі вячэраць у рэстарацыю на Рынгштрасэ; і вось сярод смеху і жартаў я прапанавала зазірнуць яшчэ ў танцавальную залу — у Табарэн. Звычайна, калі мяне звалі ў такія месцы, я адмаўлялася, бо занадта шумная, п'яная весялосць, якая нязменна панавала там, была мне агідная, як і любая нястрыманасць; але на гэты раз нейкая незразумелая, магічная сіла прымусіла мяне выказаць пажаданне, з бурным адабрэннем падхопленае ўсёй кампаніяй. Я і сама не ведала чаму, але мяне нястрымна цягнула туды, быццам было там нешта незвычайнае. Мае спадарожнікі прывыклі ва ўсім дагаджаць мне і адразу ўсталі. Мы пайшлі ў Табарэн, пілі там шампанскае; мною авалодала нейкая шалёная, амаль пакутлівая весялосць, якой у мяне ніколі раней не было. Я піла і піла, падхоплівала модныя песенькі. — яшчэ крыху, і я пусцілася б у скокі ці пачала б смяяцца на ўсю залу. Але раптам быццам ледзяною вадою ці пякельнаю гарачынёю абліло маё сэрца — я ўбачыла цябе: ты сядзеў за суседнім сталом з сябрамі і глядзеў на мяне захопленым, пажадлівым позіркам, тым позіркам, які заўсёды пранікаў у глыбіню маёй душы. Упершыню за ўсе гады ты зноў глядзеў на мяне з усёю ўласціваю табе сілаю неўсвядомленага жадання. Я ўся задрыжала і ледзь не выпусціла з рук падняты келіх. На шчасце, ніхто з тых, хто сядзеў за нашым сталом, не заўважыў маёй збянтэжанасці — яна згубілася ў грукаце музыкі і ў смеху.

Твой позірк рабіўся ўсё гарачэйшы, ён пёк мяне як агнём. Я не магла ўцяміць: ці пазнаў ты мяне нарэшце, ці я для цябе зноў новая, другая, незнаёмая жанчына? Кроў прыліла мне да шчок, я няўважліва адказвала на пытанні сяброў. Ты не мог не заўважыць, як усхваляваў мяне твой позірк. Ледзь прыкметным кіўком галавы ты падаў мне знак, каб я на хвілінку выйшла ў вестыбюль. Потым ты наўмысна гучна пачаў разлічвацца, развітаўся з сябрамі і выйшаў, яшчэ раз перад гэтым даўшы мне зразумець, што будзеш чакаць мяне. Мяне кідала ў дрыжыкі, мяне калаціла ліхаманка, я не магла выціснуць з сябе ні слова, не магла ўтаймаваць сваё хваляванне. Якраз у гэты момант мурынская пара, дробна стукаючы абцасамі і пранізліва ўскрыкваючы, пачала выконваць модны мудрагелісты танец; усе позіркі звярнуліся ў іх бок, і, карыстаючыся гэтым, я ўстала, сказала сябру, што хутка вярнуся, і выйшла ўслед за табою.

Ты стаяў у вестыбюлі каля гардэроба і чакаў мяне; калі я падышла, твар твой заззяў. Усміхаючыся, ты паспяшаўся мне насустрач; я адразу ўбачыла, што ты не пазнаў мяне, не пазнаў ува мне ні падлетка, ні дзяўчыны даўно мінулых гадоў; зноў цябе цягнула да мяне, як да нечага новага, невядомага. «Знойдзецца ў вас калі-небудзь і для мяне вольная часінка?» — спытаўся ты, і па тваім упэўненым натуральным тоне я зразумела, што ты прымаеш мяне за адну з тых жанчын, якіх можна купіць на вечар. «Чаму ж не», — сказала я тое ж дрыготкае, але само сабою зразумелае «чаму ж не», якое калісьці, больш за дзесяць гадоў таму назад, сказала табе нясмелая дзяўчына на цемнаватай вуліцы. «Калі мы можам сустрэцца?» — спытаўся ты. «Калі хочаце», — адказала я: цябе я не саромелася. Ты здзіўлена паглядзеў на мяне, з такім недаверліва-цікаўным здзіўленнем, як у той вечар, калі я гэтак жа ўразіла цябе паспешнасцю, з якою дала згоду. «А цяпер можна?» — крыху нерашуча спытаўся ты. «Можна, — адказала я, — пойдзем», — і падаліся да гардэроба, каб узяць манто.

Тут я ўспомніла, што я і мой сябар разам здавалі паліто і нумарок на іх застаўся ў сябра. Вярнуцца і папрасіць нумарок было нельга без доўгіх тлумачэнняў; але і ахвяраваць гадзінаю, якую я магла правесці з табою, гадзінаю, аб якой я марыла столькі гадоў, я не хацела. Я не вагалася ні хвіліны; накінуўшы на вячэрняе плацце хустку, я выйшла ў сырую туманную ноч, забылася і на манто і на добрага, ласкавага да мяне чалавека, на чые сродкі я жыла ўжо доўгі час і якога цяпер паставіла ў самае недарэчнае і ўніжальнае становішча — на вачах усіх яго каханка, якая пражыла з ім два гады, уцякла, калі яе паклікаў першы сустрэчны мужчына. О, я глыбока ўсведамляла ўсю нізкасць і няўдзячнасць, усю бессаромнасць маіх паводзін; я разумела, што раблю глупства і крыўджу дарагога чалавека і вернага сябра, разумела, што парываю з наладжаным існаваннем, але што мне было сяброўства, што мне было само жыццё ў параўнанні з нецярплівым жаданнем зноў адчуць твае вусны, пачуць твае ласкавыя словы? Вось як я кахала цябе: цяпер я магу сказаць табе гэта, калі ўсё прайшло, усё мінула. Мне здаецца, пакліч ты мяне са смяротнага ложка, у мяне знайшліся б сілы ўстаць і пайсці за табою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x