Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён дрыготкаю рукою адклаў ліст убок. Потым доўга сядзеў задумліва. Няясныя ўспаміны мроіліся яму — пра суседскае дзіця, пра дзяўчыну, пра жанчыну ў начной рэстарацыі, але ўспаміны цьмяныя, расплывістыя, быццам контуры каменя, якія мігцяць і дрыжаць у вадзе на дне імклівай рачулкі. Цені набягалі і разыходзіліся, але вобраза не было. Памяць аб чымсьці жыла ў ім, але аб чым — ён успомніць не мог. Яму здавалася, што ён часта бачыў усё гэта ў сне, у глыбокім сне, але толькі ў сне.

І тут позірк яго ўпаў на блакітную вазу, якая стаяла перад ім на пісьмовым стале. Яна была пустая, упершыню за многа гадоў пустая ў дзень нараджэння. Ён здрыгануўся: яму здалося, што раптам расчыніліся нябачныя дзверы і халодны вецер з другога свету ўварваўся ў яго ціхі пакой. Ён адчуў дыханне смерці і дыханне неўміручага кахання; штосьці раскрылася ў ягонай душы, і ён падумаў пра невядомую яму нябожчыцу-жанчыну, як пра бесцялесны прывід, як пра далёкую чароўную музыку.

Вуліца ў месячным святле

Параход затрымала бура, і ён толькі позна ўвечары кінуў якар у маленькай французскай гавані; начны цягнік у Германію ўжо адышоў, і таму я мусіў правесці цэлы дзень у незнаёмым горадзе. Вечар не абяцаў мне ніякіх забаў, акрамя сумнай музыкі жаночага аркестра дзе-небудзь у прыгараднай рэстарацыі ці нуднай размовы з выпадковымі спадарожнікамі. Нязносным здалося мне чаднае, шызае ад дыму паветра ў невялічкай гатэльнай рэстарацыі, і я ўдвайне адчуў яго смурод, таму што на губах у мяне яшчэ салёным халадком адчуваўся чысты подых мора. Я падаўся таму наўгад па шырокай светлай вуліцы да плошчы, на якой іграў аркестр грамадзянскай гвардыі, а адтуль яшчэ далей, сярод павольнага гайдання тлуму прахожых. Спачатку мне было прыемна бязвольна гайдацца ў хвалях раўнадушнага і правінцыяльна апранутага натоўпу, але неўзабаве ўжо я не мог выносіць блізкасці чужых людзей, іх адрывістага смеху, вачэй, якія спыняліся на мне са здзіўленнем, адчужанасцю ці ўсмешкай, дотыкаў, якія непрыкметна падштурхоўвалі мяне наперад, святла, якое лілося з тысяч малых крыніц, і несупыннага шоргання крокаў. Марское плаванне суправаджалася дастаткова моцным рухам, і ў крыві ў мяне яшчэ брадзіла хісткае пачуццё дурману — усё яшчэ пад нагамі адчуваліся гайданка і зыб, зямля быццам дыхала, а вуліца як бы ўзнімалася ў неба. Галава ў мяне раптам закруцілася ад такога гучнага тлуму, і, каб пазбавіцца ад яго, я звярнуў на вулічку, не паглядзеўшы, як яна завецца, а адтуль — на другую, больш вузкую, дзе паступова сціх бязглузды шум, і пачаў потым бязмэтна блукаць у лабірынце разгалінаваных, нібы жылы, вулічак, усё цямнейшых, чым больш я аддаляўся ад галоўнай плошчы. Вялікія электрычныя дугавыя ліхтары, гэтыя месяцы шырокіх бульвараў, тут не гарэлі, і дзякуючы скупому асвятленню я нарэшце зноў убачыў зоркі і чорнае хмарнае неба.

Я быў, мусіць, недалёка ад гавані, у матроскім квартале, — гэта было чуваць па гнілаватым паху рыбы, па гэтым саладкаватым паху гнілі, які ідзе ад водарасцей, выкінутых на бераг прыбоем, па своеасаблівым, уласцівым затхлым памяшканням чадзе, якім насычаны такія вулічкі, пакуль не прыйдзе моцная бура і добра не выветрыць іх. Мне былі прыемныя паўзмрок і нечаканая адзінота, я запаволіў хаду, аглядваючы вулічку за вулічкай, — і ніводная не была падобная на сваю суседку, адны былі міралюбныя, другія — разгульныя, але ўсе агорнуты цемраю і поўныя глухога шуму галасоў і музыкі, якія так таямніча ліліся з-пад самай глыбіні іх скляпенняў, што амаль нельга было адгадаць, дзе схавана яго крыніца, бо ўсе дамкі былі зачынены і толькі мігацелі чырвоным ці жоўтым агеньчыкам.

Я люблю гэтыя вулічкі ў чужых гарадах, гэты брудны рынак усіх нястрымных пачуццяў, таемнае нагрувашчанне ўсіх спакус для маракоў, якія пасля адзінокіх начэй у чужых і небяспечных морах заходзяць сюды на адну ноч, каб за гадзіну здзейсніць свае доўгачаканыя пажадлівыя мары. Яны мусяць хавацца дзе-небудзь у ніжняй частцы вялікага горада, гэтыя вузенькія вулічкі, бо яны нахабна і надакучліва гавораць пра тое, што за сотнямі масак хаваюць светлыя дамы з бліскучымі вокнамі і прыстойнымі жыхарамі. Музыка заклікальна гучыць тут у цесных пакойчыках, кінематографы сваімі кідкімі афішамі абяцаюць нечуванае хараство, чатырохгранныя ліхтарыкі, знайшоўшы прытулак пад варотамі, падміргваюць запрашальна і недвухсэнсава, праз прачыненыя дзверы мільгае аголенае цела пад пазалочанаю мішурою. З шынкоў чуваць п'яныя галасы і лямант усчаўшых спрэчку гульцоў. Матросы ўхмыляюцца, сустракаючы адзін аднаго, іх звычайна абыякавыя вочы гараць, адчуваючы наперад радасць, бо тут ёсць усё: жанчыны і карты, віно і відовішча, самыя грубыя і самыя рамантычныя прыгоды. Але ўсё гэта нясмела і ўсё ж па-здрадніцку яўна прытаілася за крывадушна зачыненымі аканіцамі, усё схавана ад вачэй, і гэтая ўяўная замкнёнасць хвалюе двайною спакусаю таямніц і даступнасці. Вуліцы гэтыя — такія ж і ў Гамбургу, і ў Каломба, і ў Гаване, яны падобны адна на адну, як падобны раскошныя праспекты вялікіх гарадоў, бо вярхі і нізы жыцця ўсюды маюць аднолькавы вонкавы выгляд. Апошнія вычварныя рэшткі пажадліва-хаатычнага свету, у якім інстынкты яшчэ праяўляюцца груба і нястрымна, цёмныя нетры захапленняў і жаданняў, і гушчар, поўны пажадлівых жывёлін, — вось што такое гэтыя вуліцы не для вярхоў, якія хвалююць тым, што на іх відаць, і спакушаюць тым, што на іх схавана. Аб іх можна марыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x