Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Было позна, калі мы ўсталі з-за стала. Каля дзвярэй рэстарацыі ты спытаўся ў мяне, ці спяшаюся я, ці ёсць у мяне яшчэ крыху часу. Ці магла я схаваць ад цябе сваю гатоўнасць ісці за табою! Я сказала, што ў мяне яшчэ ёсць час. Тады ты на хвіліну запнуўся і потым спытаўся, ці не зайду я да цябе пагаварыць. «Чаму ж не?» — падпарадкоўваючыся непасрэднаму пачуццю, сказала я і тут жа заўважыла, што паспешнасць майго адказу не то непрыемна кранула, не то парадавала цябе, але яўна ўразіла. Сёння я разумею тваё здзіўленне; я ведаю, што жанчыны звычайна ўтойваюць гатоўнасць аддацца, нават калі ўпотайкі гараць жаданнем, разыгрываюць спалох ці абурэнне і паддаюцца толькі пасля настойлівых просьбаў, запэўненняў, клятваў і абяцанняў. Я ведаю, што, можа, толькі тыя, у каго каханне — рамяство, толькі прастытуткі, адразу ж адказваюць поўнаю згодаю на падобнае запрашэнне альбо вельмі маладыя, зусім нявопытныя дзяўчаты. Але ў маім адказе — як у цябе магло ўзнікнуць такое падазрэнне? — была толькі ператвораная ў слова ўпартая воля, нястрымная туга тысячы пакутлівых дзён, якая вырвалася наверх. Як бы там ні было, ты здзівіўся, я зацікавіла цябе. Я заўважыла, што па дарозе ты крадком здзіўлена паглядваеш на мяне. Тваё беспамылковае чуццё, тваё прарочае веданне ўсяго чалавечага адразу падказала табе, што нейкая загадка, нешта незвычайнае хаваецца ў гэтай прыгожай даверлівай дзяўчыне. У табе прачнулася цікаўнасць, і па тваіх асцярожных дапытлівых пытаннях я зразумела, што ты стараешся разгадаць гэтую загадку. Але я ўхілілася ад прамых адказаў: я палічыла за лепшае паказацца табе дурніцаю, чым выдаць сваю таямніцу.

Мы падняліся да цябе. Прабач, каханы, калі я скажу, што ты не зразумееш, чым было для мяне гэтае ўзыходжанне, якое гэта было ап'яняльнае, шалёнае, пакутлівае, амаль смяротнае шчасце. Мне і цяпер цяжка без слёз успамінаць пра гэта, хоць у мяне болей няма слёз. Але ты ўдумайся ў тое, што ўсё там было як бы пранізана маім гарачым каханнем, усё было сімвалам майго дзяцінства, маёй тугі: пад'езд, каля якога я тысячу разоў чакала цябе, лесвіца, дзе я прыслухоўвалася да тваіх крокаў і дзе ўпершыню ўбачыла цябе, вочка, праз якое я сачыла за табою, калі ўсёю душою рвалася да цябе; дыванок перад тваімі дзвярамі, дзе я аднаго разу стаяла на каленях, шчоўканне ключа ў замку — колькі разоў я ўсхоплівалася, пачуўшы гэты гук. Усё дзяцінства, усе мае пачуцці захаваліся на гэтай цеснай прасторы; тут было ўсё маё жыццё, і цяпер яно, як бура, навалілася на мяне: бо ўсё, усё здзейснілася, і я ішла з табою — з табою! — у тваім, у нашым доме. Падумай — гэта гучыць банальна, але я не ўмею інакш сказаць, — усё жыццё для мяне, аж да тваіх дзвярэй, было рэчаіснасцю, тупою штодзённасцю, а за імі пачыналася чароўнае дзіцячае царства, Аладынава царства; падумай, што я тысячу разоў зіхоткімі вачамі глядзела на гэтыя дзверы, у якія я цяпер, хістаючыся ад радасці, увайшла, і ты адчуеш — толькі адчуеш, але ніколі не зразумееш да канца, каханы! — чым было ў маім жыцці гэтае непаўторнае імгненне.

Я заставалася тады ў цябе ўсю ноч. Ты і не падазраваў, што дагэтуль ніводзін мужчына не дакранаўся да мяне і не бачыў майго цела. Дый як ты мог западозрыць гэта, каханы, — я не супраціўлялася, я задушыла ў сабе пачуццё сораму, толькі б ты не разгадаў таямніцы майго кахання; яна, напэўна, спалохала б цябе, бо табе падабаецца толькі ўсё лёгкае, мімалётнае, гуллівае, ты баішся ўмяшацца ў чый-небудзь лёс. Ты растрачваеш сябе, аддаеш сябе ўсяму свету і не хочаш што-небудзь ахвяраваць; калі я цяпер кажу табе, каханы, што я, нявінная дзяўчына, аддалася табе першаму, то малю цябе: не зразумей мяне няправільна! Я ж не абвінавачваю цябе, ты мяне не заманьваў, не маніў, не спакушаў — я, я сама прыйшла да цябе, кінулася ў твае абдымкі, кінулася насустрач свайму лёсу. Ніколі, ніколі не буду я вінаваціць цябе, не, я заўсёды буду ўдзячная табе, бо якою багатаю, якою азоранаю шчасцем, якою напоўненаю асалодаю была гэтая ноч. Калі я ў цемры расплюшчвала вочы і адчувала цябе побач са мною, я здзіўлялася, што нада мною не зорнае неба — мне здавалася, што я на небе; не, я ніколі ні аб чым не шкадавала, каханы, дзеля адной гэтай гадзіны. Я помню яшчэ, што, калі я чула тваё соннае дыханне, калі адчувала, што ты гэтак блізка ад мяне, я плакала ў цемры ад шчасця.

Раніцаю я паспяшалася пайсці. Мне нельга было пазніцца на работу, дый, апроч таго, я вырашыла пайсці раней, чым прыйдзе твой камердынер, — мне не хацелася, каб ён мяне бачыў. Калі я, ужо апранутая, стаяла перад табою, ты абняў мяне і доўга глядзеў мне ў твар; можа, у цябе прамільгнуў успамін, далёкі і няясны, а можа, я здалася табе прыгожаю, бо я ўся была перапоўнена шчасцем? Потым ты пацалаваў мяне ў вусны. Я асцярожна вызвалілася з тваіх абдымкаў і павярнулася да дзвярэй. Тут ты спытаўся: «Хочаш узяць з сабою кветак?» Я сказала: «Хачу». Ты выняў чатыры белыя ружы з блакітнай крыштальнай вазы на пісьмовым стале (о, я ведала гэтую вазу яшчэ з таго часу, калі ў дзяцінстве адзін раз заглянула ў тваю кватэру). Ты даў мне гэтыя ружы, і я яшчэ шмат дзён цалавала іх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x