Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А божухна, бедны пан Мендаль! Няўжо яшчэ хто-небудзь помніць яго? Ах, бедны пан Мендаль!

Яна расчулілася да слёз, як усе старыя людзі, калі ім нагадваюць гады юнацтва, тое агульнае і даўно забытае, што звязвала іх раней. Я спытаўся, ці жывы ён.

— Ах, божухна, вось ужо пяць ці шэсць гадоў, не, мусіць, усе сем прайшло з таго часу, як памёр бедны пан Мендаль. Такі слаўны, добры чалавек. І як падумаю, колькі гадоў я яго ведала, — болей за дваццаць пяць, бо ён ужо быў тут, калі я паступіла на работу. А што яму далі вось так памерці, — гэта проста сорам і ганьба. — Яна зусім расхвалявалася і спыталася ў мяне, ці не даводжуся я яму сваяком. Бо ніхто ніколі не клапаціўся аб ім, ніхто пра яго не пытаўся, — і няўжо я не ведаю, што з ім здарылася?

Не, мне нічога не вядома, запэўніў я, і я прашу расказаць пра гэта, расказаць усё падрабязна. Але слаўная старая нясмела і сарамліва паглядвала на мяне і ўсё выцірала мокрыя рукі. Я зразумеў: ёй, прыбіральшчыцы, няёмка стаяць пасярод кавярні з раскудлачанымі сівымі валасамі, у брудным фартуху; да таго ж яна баязліва азіралася навокал, ці не падслухоўвае хто з кельнераў. Таму я прапанаваў ёй пайсці ў гульнёвы пакой, на старое месца Мендаля, і там расказаць мне ўсё, што яна ведае пра яго. Яна расчулена кіўнула галавою, быццам дзякавала за тое, што я зразумеў яе, і пайшла наперад няўпэўненаю, старэчаю хадою, я — за ёю. Абодва кельнеры здзіўлена паглядзелі нам услед, яны адчувалі нейкую сувязь паміж намі; дый сёй-той з наведнікаў не без здзіўлення праводзіў вачамі неадпаведную пару. І там, за яго сталом (некаторыя падрабязнасці я даведаўся пазней) яна расказала мне пра Якаба Мендаля, пра гібель Мендаля-букініста.

Дык вось, Мендаль, калі пачалася вайна, як і раней, прыходзіў кожнае раніцы а палове восьмай і сядзеў тут, як заўсёды. І, як і раней, цэлы дзень займаўся сваёю справаю; усе ў кавярні лічылі і нават часта паміж сабою гаварылі, што яму і няўцям, што ідзе вайна. Вы ж ведаеце, сказала яна, ён ніколі не заглядваў у газету, ні з кім не гаварыў; а калі газетчыкі ўсчыналі неймаверны крык і ўсе хапалі экстранныя выпускі газет, ён ніколі не ўставаў з месца; ён не заўважыў, што няма кельнера Франца (які загінуў пад Горліцай), не ведаў, што сын пана Штандгартнера трапіў у палон каля Перамышля; ён ніколі не скардзіўся на тое, што хлеб становіцца ўсё горшы і горшы і што замест малака ён атрымлівае бурду з фігавай кавы. Толькі раз неяк сказаў, што на здзіўленне мала прыходзіць студэнтаў — і ўсё. А божачка, небарака ні аб чым ніколі не думаў, ніякіх не было ў яго радасцей і клопатаў, акрамя кніжак.

Але потым настаў дзень, калі здарылася бяда. У адзінаццаць гадзін раніцы ў кавярні з'явіўся жандар, а з ім — агент тайнай паліцыі; ён паказаў значок пад адваротам пінжака і спытаўся, ці бывае тут Якаб Мендаль. І яны адразу падышлі да стала Мендаля, а той, па прастаце сваёй, спачатку падумаў, што яны хочуць прадаць яму кнігі ці пра што-небудзь даведацца. Але яны адразу сказалі, каб ён ішоў за імі, і забралі яго. Для кавярні гэта быў проста скандал, — усе наведнікі сабраліся вакол беднага пана Мендаля, а ён стаяў паміж тымі двума, ссунуўшы акуляры на лоб, і глядзеў то на аднаго, то на другога і не разумеў, чаго яны ад яго хочуць. Яна тут жа сказала жандару, што гэта памылка, такі чалавек, як пан Мендаль, і мухі не пакрыўдзіць, але агент паліцыі накрычаў на яе: як яна смее ўмешвацца ў яго службовыя абавязкі! Потым яго вывелі, і ён доўга не прыходзіў, цэлых два гады. Яшчэ і па сённяшні дзень яна дакладна не ведае, чаго яны тады ад яго хацелі.

— Але я прысягнуць гатова, — усхвалявана сказала старая, — пан Мендаль не мог зрабіць нічога дрэннага. Яны памыліліся, даю галаву на адсячэнне. Так абысціся з бедным, нявінным чалавекам, гэта проста злачынства!

І яна мела рацыю, добрая, чулая фраў Споршыль. Наш сябар Якаб Мендаль нічога дрэннага не зрабіў (я пазней даведаўся пра падрабязнасці), ён усяго зрабіў недаступнае розуму, замілавальнае, нават для таго шалёнага часу неймавернае глупства, якое можа зразумець толькі той, хто ведаў гэтага дзіўнага чалавека і яго поўную адлучанасць ад рэальнага жыцця. А здарылася вось што: ваенная цэнзура, абавязаная правяраць перапіску з заграніцай, перахапіла паштоўку, якую напісаў і падпісаў нейкі Якаб Мендаль; аформлена яна была па ўсіх правілах, марка наклеена належнага кошту, але — выпадак зусім неверагодны — адрасавана ў варожую краіну, нейкаму Жану Лабурдэну, уладальніку кніжнай крамы на набярэжнай Грэнель у Парыжы; нейкі Якаб Мендаль скардзіўся, што не атрымаў апошніх васьмі нумароў штомесячніка «Billetin bobliographique de la France» [27] «Бібліяграфічны бюлетэнь Францыі» ( фр .). , хоць і заплаціў за год наперад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x