Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мендаля, зразумела, вельмі шанавалі ў кавярні, слава якой для нас болей звязана была з яго нябачнаю кафедраю-сталом, чым з імем патрона кавярні, вялікага музыканта, стваральніка «Альцэсты» і «Іфігенні», — Крыстафа Вілібальда Глюка. Мендаль быў там такою ж часткаю інвентару, як старая каса з вішнёвага дрэва, два не раз і не два латаныя більярды і медны кафейнік; яго стол шанавалі, як святыню, бо персанал кавярні заўсёды гасцінна запрашаў яго шматлікіх кліентаў заказаць што-небудзь, і такім чынам ільвіная доля прыбытку ад яго ведаў трапляла ў шырокую скураную сумку, якая матлялася на сцягне обер-кельнера Дойблера. За гэта Мендаль-букініст карыстаўся рознымі прывілеямі: ён свабодна распараджаўся тэлефонам, тут атрымлівалі для яго карэспандэнцыю, выконвалі яго даручэнні; старая спагадлівая прыбіральшчыца чысціла яму паліто, прышывала гузікі і адносіла штотыдзень пакуначак з бялізнаю ў пральню. Яму аднаму дазвалялася браць абеды ў суседняй рэстарацыі, і кожнае раніцы пан Штандгартнер, уладальнік кавярні, падыходзіў да стала Мендаля і асабіста вітаўся з ім (праўда, часцей за ўсё Якаб Мендаль, паглыблены ў свае кнігі, не заўважаў гэтага). Раніцай, роўна а палове восьмай, ён уваходзіў у кавярню і пакідаў яе толькі тады, калі тушылі святло. Ён ніколі не размаўляў з наведнікамі кавярні, не чытаў газет, не заўважаў ніякіх змен; аднаго разу, калі пан Штандгартнер ветліва спытаўся ў яго, ці не лепш цяпер чытаць пры электрычным святле, чым раней, пры мігатлівых газавых гарэлках, ён здзіўлена паглядзеў на лямпы накальвання: ён нічога не заўважыў, хоць шум і стукат з-за іх праводкі стаялі не адзін дзень. Толькі праз круглыя шчыліны акуляраў, праз два бліскучыя, усмоктвальныя шкельцы пранікалі ў яго мозг мільярды чорных інфузорый-літар; усё астатняе праносілася міма як паток бяссэнсавых гукаў. Больш за трыццаць гадоў — іншымі словамі, усё свядомае жыццё — ён правёў за гэтым чатырохвугольным сталом, чытаў, параўноўваў, вылічваў; і толькі ноч перапыняла на некалькі гадзін гэты бясконцы сон наяве.

Таму мяне непрыемна ўразіла, калі я ўбачыў, што мармуровы стол, з-за якога раней гучалі тлумачэнні аракула, апусцеў і нагадвае магільную пліту. Толькі цяпер, у больш сталым узросце, я зразумеў, як шмат чаго знікае са знікненнем кожнага такога чалавека, — перш-наперш таму, што непаўторнае з кожным днём становіцца ўсё даражэй у нашым асуджаным на аднастайнасць свеце. Да таго ж я вельмі палюбіў Якаба Мендаля — хоць, па маладосці гадоў і ад недахопу вопыту, і падсвядома. І ўсё-такі я ўмудрыўся забыцца пра яго; праўда, былі ваенныя гады, да таго ж я, падобна яму, душой і целам аддаваўся сваёй працы. Але цяпер, убачыўшы апусцелы стол, я адчуў сорам і разам з тым цікаўнасць.

Куды ён знік, што з ім здарылася? Я пазваў кельнера і папытаўся ў яго. Не, на жаль, ён такога не ведае. Сярод сталых наведнікаў кавярні пана Мендаля няма. Але, можа, обер-кельнер ведае. Обер-кельнер ляніва падышоў, выставіўшы наперад пуза, з хвіліну падумаў — не, ён таксама не прыпамінае пана Мендаля. Але, можа, я маю на ўвазе пана Мандля, уладальніка галантарэйнай крамы на вуліцы Фларыяні? Я адчуў горкі прысмак на губах, прысмак тлену: навошта мы жывём, калі вецер, ледзь куды ступіць чалавечая нага, тут жа замятае яе след? Трыццаць, можа, нават сорак гадоў тут, на плошчы ў некалькі квадратных метраў, гаварыў, дыхаў, чытаў, думаў чалавек; прайшло ўсяго тры-чатыры гады, усталяваўся новы фараон, і ўжо ніхто не помніць Іосіфа, — ніхто ў кавярні Глюка не помніць Якаба Мендаля, Мендаля-букініста. Амаль са злосцю спытаў я ў обер-кельнера, ці можна мне пабачыць пана Штандгартнера і ці не застаўся тут хто-небудзь са старога персаналу. Ах, Штандгартнер! А божухна, ён даўным-даўно прадаў кавярню і ўжо памёр, а стары обер-кельнер жыве на сваёй сядзібе пад Крэмсам. Не, нікога болей не засталося... хоць... пачакайце! Ну, канечне, фраў Споршыль, прыбіральшчыца, «шакаладніца», як мы яе папросту завём. Але наўрад ці яна помніць наведнікаў. Аднак я падумаў, што чалавека, падобнага на Якаба Мендаля, не так ужо лёгка забыць, і папрасіў паклікаць жанчыну.

Яна прыйшла, фраў Споршыль, са сваіх «тылавых» пакояў, сівенькая, раскудлачаная, цяжка ступаючы ацёклымі нагамі; ідучы, яна паспешна выцірала хустачкаю чырвоныя рукі: мусіць, яна толькі што прыбірала ў сваім змрочным памяшканні ці працірала вокны. Я адразу заўважыў, што гэты нечаканы выклік ёй непрыемны; у багатай зале з яркім электрычным святлом яна адчувала сябе няёмка. І таму спачатку кінула на мяне позірк спадылба, недаверліва і насцярожана. Навошта яе паклікалі? Ці к дабру гэта? Але ледзь толькі я спытаўся пра Якаба Мендаля, яна страпянулася і паглядзела на мяне адкрыта, з радасным здзіўленнем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x