Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Характарызуючы эвалюцыю сэксуальных і сямейна-шлюбных адносін, якую саспытала насельніцтва Беларусі ў дасавецкі час, трэба адзначыць яе агульнаеўрапейскі вектар і адначасова запаволенасць у параўнанні з індустрыяльна развітымі краінамі.

Першая сусветная вайна паўплывала на пераасэнсаванне ўсіх традыцыйных поглядаў на гендар, сэксуальныя паводзіны людзей. Мабілізацыі, бежанства, доўгатэрміновае размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых кантынгентаў прывялі да размывання традыцыйных уяўленняў пра сэкс і мараль. Кастрычніцкая рэвалюцыя выклікала далейшую дэзарганізацыю сямейных і маральных каштоўнасцей, пашырэнне пазасямейнай арыентацыі, а таксама дэструкцыю форм сацыяльнага кантролю за сэксуальнасцю. Разам з лозунгамі сацыяльнага і эканамічнага вызвалення працоўных бальшавікі прынеслі ў спустошаную Першай сусветнай вайной Беларусь ідэі вызвалення сэксуальнасці і разняволення жанчыны.

Сацыяльна-эканамічныя ўмовы, у якіх ладзіўся эксперымент па пабудове новых калектыўных форм жыцця людзей, былі далёкія ад ідэальных. На працягу ўсяго перыяду правядзення новай эканамічнай палітыкі (НЭП) эканоміка рэспублікі захоўвала аграрны характар. Нягледзячы на створаныя перадумовы да развіцця, сельская гаспадарка была даволі адсталай, прамысловасць мела напаўкустарны характар. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, а таксама палітыка беларусізацыі, што праводзіліся ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы, мелі абмежаваны характар. Пошукі новых сямейна-шлюбных форм адбываліся на фоне барацьбы за «новы быт», які разглядаўся ў якасці найважнейшай умовы раўнапраўнага становішча жанчыны.

З мэтай разбурэння традыцыйнай сям’і, у якой бальшавіцкія ідэолагі бачылі адну з галоўных перашкод на шляху пабудовы камуністычнага грамадства, пачынаючы з 1917 г. пачала праводзіцца палітыка дзяржаўнага фемінізму. У яе рамках ажыццяўлялася адмаўленне ад традыцыйных сямейна-шлюбных адносін, іх перафарматаванне адпаведна новай сацыялістычнай маралі, а таксама эмансіпацыя жанчын.

Рэвалюцыйныя змены ў сэксуальных адносінах, што адбыліся ў СССР на працягу першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя, варта разглядаць у сусветным кантэксце. А менавіта – у рэчышчы радыкальнай мадэрнізацыі і разрыву з традыцыйнымі каштоўнасцямі, якія ўвайшлі ў культурную гісторыю пад назвай «бурных (або вар’яцкіх) дваццатых» (roaring twenties). У той час у еўрапейскім і паўночнаамерыканскім грамадстве пад уплывам тэорыі З. Фрэйда распаўсюдзілася думка пра тое, што палавое жыццё патрэбна жанчынам не менш за мужчын, а падаўленне сэксуальных жаданняў разбуральнае для псіхікі. Першая сусветная вайна прывяла да масавага скарачэння мужчынскай часткі насельніцтва, а таксама перамогі феміністак, якія значна пашырылі канстытуцыйныя правы жанчын, змянілі іх менталітэт і паводзіны. Новае пакаленне жанчын 1920-х гг. імкнулася сумясціць сямейнае жыццё з прафесійнай кар’ерай. Гэта адбілася на іх знешнім абліччы ў выглядзе кароткіх стрыжак, вузкіх спадніц, нагавіц, а таксама касметыкі, якую раней ужывалі пераважна актрысы і прастытуткі. На працягу «бурных дваццатых» палагоднела стаўленне да сэксуальных меншасцей.

Кардынальная змена адносін паміж паламі, якая адбывалася ў СССР на працягу 1920-х гг., у сусветнай гістарыяграфіі атрымала назву «сэксуальнай рэвалюцыі» [22] Гл. напр.: Carleton G. Sexual Revolution іn Bolshevik Russia. University of Pittsburgh Press, 2005. . Пад гэтым паняццем сёння звычайна разумеюць працэс і вынікі карэннай ломкі традыцыйных каштоўнасцей, арыентацый, норм і адносін у інтымнай і сямейна-шлюбнай сферы.

Паняцце «сэксуальная рэвалюцыя» ўпершыню было ўведзена ў навуковы ўжытак у канцы 1920-х гг. вучнем З. Фрэйда, аўстрыйскім і амерыканскім псіхолагам, камуністам В. Райхам. Распрацаваўшы гэтае паняцце ў рамках псіхааналітычнай парадыгмы, ён даў яго тлумачэнне як працэсу вызвалення прыгнечанай, дэфармаванай перш за ўсё эканамічнымі адносінамі сэксуальнай (альбо «аргоннай», паводле яго тэорыі) энергіі. Пры гэтым В. Райх падкрэсліваў, што вынікам сэксуальнай рэвалюцыі павінна быць не ўсёдазволенасць і анархія ў інтымнай сферы жыцця людзей, а псіхалагічнае разняволенне асобы і грамадства [23] Райх В. Сексуальная революция. М., 1997. . Зусім іншае, выключна негатыўнае разуменне феномену «сэксуальнай рэвалюцыі» як працэсу паступовай трансфармацыі «homo sapiens» у «homo sexual» прапанаваў у сярэдзіне ХХ ст. рускі і амерыканскі сацыёлаг П. А. Сарокін [24] Сорокин П. Американская сексуальная революция. М., 2006. . Новая канцэпцыя «сэксуальнай рэвалюцыі» як культурнага феномену з улікам сацыякультурных змен, што адбыліся на Захадзе ў 1960–70-х гг., была распрацавана аўстрыйскім і англійскім філосафам і псіхааналітыкам Дж. Франклам [25] Frankl G. The failure of the sexual revolution. L., 1975. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x