Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Згаданыя працы былі заўважаны і скарыстаны ў якасці метадалагічнага падмурку для даследавання розных аспектаў сэксуальнай рэвалюцыі 1920-х гг. у СССР прадстаўнікамі гістарычнага цэху, спачатку заходняга [26] Навай Ф. Советская модель // История женщин на Западе: в 5 т. Т. V: Становление культурной идентичности в ХХ столетии / под общ. ред. Ф. Тебо. СПб., 2015. С. 263–288; Стайтс Р. Женское освободительное движение в России. Феминизм, нигилизм и большевизм. 1860–1930. М., 2004; Хили Д. Гомосексуальное влечение в революционной России. Регулирование сексуально-гендерного диссидентства. М., 2008; Bailes K. Alexandra Kollontai et la Novelle Morale // Cahiers du monde russe et sovietique. 1965. Vol. 6. №. 10–12. P. 472–496; Calverton V. The Bankruptcy of Marriage. NY, 1928; Fitzpatrick S. Sex and Revolution: An Examination of Literary and Statistical Data on the Mores of Soviet Students in the 1920s // Journal of Modern History. 1978. Vol. 50. P. 252–278; Halle F. W. Women in the Soviet East. Translated from the German by Margaret M. Green. L., 1938; Stern M., Stern A. Sex in the Soviet Union. L., 1981; Willimott A. The Kommuna Impulse: Collective Mechanisms and Commune-ists in the Early Soviet State // Revolutionary Russia. 2011. № 1 (24). Р. 59–78 і інш. , а потым – усходнееўрапейскага [27]. Водгукі сэксуальнай рэвалюцыі 1920-х гг. мы знаходзім на старонках прац некаторых беларускіх вучоных, што даследуюць гендарныя аспекты мінуўшчыны [28]. Аднак у якасці самастойнага аб’екта даследавання беларускія навукоўцы гэтую праблему не вывучалі.

1920-я гг. традыцыйна разглядаюцца ў беларускай гістарыяграфіі ў кантэксце беларусізацыі альбо правядзення ў рэспубліцы НЭПу. Аўтар паспрабаваў кінуць погляд на гэтае дзесяцігоддзе праз прызму найбольш «нябачнай» для гісторыкаў сферы чалавечага жыцця – сэксуальных адносін. Выбар такога ракурсу – невыпадковы. З аднаго боку, сэксуальная культура сёння стала прызнанай галіной гістарычных, антрапалагічных, сацыялагічных, культуралагічных даследаванняў. З іншага – у разгляданы час БССР разам з іншымі савецкімі рэспублікамі стала полем маштабнага эксперыменту, падчас якога адбылася карэнная трансфармацыя мадэлі гендарных адносін.

У абраным для даследавання гістарычным феномене аўтара цікавілі перш за ўсё сацыяльныя аспекты сэксуальнасці, іншымі словамі, тое, як на чалавечае цела ўздзейнічалі розныя сацыяльна-палітычныя сілы. Меркаванне, згодна з якім біялагічныя імпульсы, памкненні і жаданні пераўтвараюцца ў сэксуальнасць пад уздзеяннем сацыяльных сіл, падзяляецца вядучымі навукоўцамі свету. Аб’ектам іх міждысцыплінарных даследаванняў сёння з’яўляецца тое, як культура ў шырокім сэнсе фарміруе гендарную ідэнтычнасць, нормы сэксуальных паводзін, нарэшце, біялагічную сэксуальнасць чалавека ў цэлым. Асаблівую вартасць, перш за ўсё для асэнсавання сучасных працэсаў, што адбываюцца ў сэксуальнай і сямейна-шлюбнай сферы, а таксама прагназавання іх у будучым, мае рэканструкцыя гэтай сферы жыцця грамадства ў мінулым [29].

Як рэагавала на ідэі савецкіх сэксуальных рэвалюцыянераў поліэтнічнае і шматканфесійнае беларускае грамадства, дзе інтымная сфера на працягу стагоддзяў лічылася табуяванай для публічнага абмеркавання? Якія перашкоды і змены сустрэліся на шляху гэтых ідэй ад уладных ідэолагаў і законатворцаў да насельніцтва? Як увасабляліся тэарэтычныя пастулаты аб «новай жанчыне» ў паўсядзённым жыцці беларусаў? Якім чынам змяніліся сэксуальныя паводзіны гарадской і вясковай моладзі? Чаму і калі савецкая дзяржава спыніла разбурэнне традыцыйнай сям’і і дэкларавала вяртанне да сямейных каштоўнасцей? Пошукам адказаў на пералічаныя пытанні прысвечана гэтая кніга. Яна адрасавана самым шырокай чытацкай аўдыторыі, але перш за ўсё – моладзі.

Спачатку было слова

Стаўленне да сэксу ў еўрапейскім грамадстве да пачатку ХХ ст. грунтавалася перадусім на сплаве традыцыйнай і хрысціянскай маралі. У такім грамадстве сэкс быў непрымальны па-за шлюбам, як непрымальныя былі таксама кантрацэптывы і аборты. Развіццё навуковых ведаў, падзенне аўтарытэту царквы, а таксама пераход ад аграрнага да індустрыяльнага грамадства прывялі да размывання маральнага канона. З’яўленне на мяжы ХІХ і ХХ стст. руху суфражыстак і яго лагічнага працягу – фемінізму прывяло да таго, што масы жанчын адчулі сябе роўнымі мужчынам. Гэта кардынальна адбілася на сэксуальных зносінах.

Сацыялісты ўключылі вырашэнне гендарных праблем у сваю праграму, прычым адразу ж абвясцілі сацыялізм адзіным вучэннем, здольным канчаткова іх вырашыць. Яны тлумачылі, што большасць праблем ва ўзаемаадносінах паміж паламі выкліканы заняволеннем жанчыны, а таксама падзелам працы і прыватнай уласнасцю. Праз адсутнасць сродкаў да існавання эксплуатаваная капіталістычным грамадствам жанчына вымушана прапаноўваць сябе мужчынам у якасці прастытуткі, утрыманкі альбо жонкі. Прычым буржуазная мараль прымушае жанчын хлусіць пра каханне нават тады, калі яны кіруюцца халодным разлікам. Згодна з марксісцкім вучэннем, жанчыны цярпелі двайны прыгнёт – ад капіталу і буржуазнай сям’і. Пралетарская рэвалюцыя мусіла знішчыць прыватную ўласнасць на сродкі вытворчасці, а разам з ёю і буржуазную сямейную ячэйку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x