Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сістэма дашлюбных адносін вясковай моладзі ўключала ў сябе знаёмства, заляцанне, сватанне, заручыны. Першы досвед цялеснага кантакту з прадстаўнікамі іншага полу набываўся на вячорках і падначоўках. Сумнымі наступствамі для дзяўчын мог скончыцца іх удзел у самым эратычна насычаным народным свяце – Купаллі. Разам з тым для беларускай традыцыі даволі катэгарычным было патрабаванне дзявоцкасці маладой да шлюбу. Гэтая якасць дзяўчыны маркіравала яе сацыяльнае становішча і разумелася не столькі як асабістая вартасць, колькі як сцвярджэнне сямейнага, нават родавага гонару.

Бацькі маладых людзей, а таксама самі юнакі і дзяўчаты стараліся выбіраць будучых мужа і жонку са свайго саслоўя, у сем’ях з добрым матэрыяльным становішчам і дастойнай рэпутацыяй. Абавязковым складнікам гэтага абраду было вянчанне ў царкве або касцёле. Бралі шлюб звычайна ў нядзелю або ў рэлігійнае свята, каб вяселле надоўга запомнілася ўсім членам сям’і. Адзін з заснавальнікаў беларускай этнаграфіі П. В. Шэйн пісаў у 1902 г.: «Здаецца, нідзе больш сялянскае вяселле не суправаджаецца такімі цырымоніямі і абрадамі, як у Беларусі… Змяніць або прапусціць што-небудзь з вясельнага абраду лічыцца злачынствам. Калі ж нешта падобнае адбылося падчас вяселля, то гэта ўспрымаецца як нядобрае прадвесце для маладой пары. Адным словам, абрадавы бок вяселля ўзведзены ў догмат і раўнасільны, на іх думку, царкоўнаму шлюбу» [18] Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, собранные и приведенные в порядок П. В. Шейном. Т. 3. СПб., 1902. С. 462. .

З маленства кожная дзяўчынка рыхтавалася да сваёй найгалоўнейшай функцыі – нараджаць і мець дзяцей. Цяжарная жанчына як увасабленне плоднасці выклікала да сябе павагу, ёй прыпісваўся цэлы шэраг станоўчых уласцівасцей. Хрысціянскую і народную традыцыі яднала жорсткае асуджэнне абортаў і забойстваў навароднага дзіцяці.

Род пільна сачыў за захаваннем сем’яў, нёс за іх маральную адказнасць. Развод перажываўся не толькі ўласна параю, але і родам, грамадою. Да таго ж развод рэзка асуджаўся царквою. Падставаю для царкоўнага разводу прызнаваліся здрада жонкі, няздольнасць мужа да выканання шлюбных абавязкаў, замах на жыццё аднаго з сужэнцаў. Жонка магла сысці, калі муж беспадстаўна абвінаваціў яе ў здрадзе. Пытанні кахання, характараў, удзелу ў выхаванні дзяцей, маёмасныя спрэчкі не абмяркоўваліся. Здрады мужа да ўвагі не прымаліся. Акрамя царкоўнага існаваў самавольны развод – так званы роспут, які практыкаваўся і мужамі і жонкамі. Існавала таксама такая форма вырашэння сямейных канфліктаў, як прочкі – калі жонка не магла больш трываць здзекаў мужа ці яго сям’і, яна ўцякала, бегла да бацькоў [19] Валодзіна Т. Жанчына і жаночае ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў // ARCHE. 2011. № 12. С. 266–310. .

Беларускі фальклор захаваў згадкі пра сэксуальныя пазіцыі, сродкі кантрацэпцыі, дэвіяцыі, якія звычайна тлумачыліся псіхічнымі захворваннямі. На падлеткавую мастурбацыю глядзелі як на сродак зняцця напругі. Для прафілактыкі палавых дысфункцый выкарыстоўвалася народная фітатэрапія. Як небяспечныя з сэксуальнага пункту гледжання ў беларускім фальклоры паўстаюць прадстаўнікі іншых этнічных супольнасцей – маскалі, жыды, цыганы, хахлы, а таксама салдаты [20] Лобач В. Эрос в белорусской традиционной культуре // Белорусский эротический фольклор. М., 2006. С. 104, 107. .

Эканамічнае і сацыякультурнае развіццё Беларусі ў парэформенны час не магло не адбіцца на традыцыйнай сялянскай сям’і. Старыя рытуалы ўжо не паўсюль і не заўсёды рэгламентавалі паводзіны моладзі. Вось як апісвае П. В. Шэйн узаемны пошук жаніхоў і нявест на кірмашах у канцы ХІХ ст.: «Хлопцы частуюць дзяўчын гарэлкаю, а дзяўчыны хлопцаў закускамі. Трэба адзначыць, што на гэтых гульнях хлопцы і дзяўчыны часам напіваюцца да агіднасці, што цягне сумныя наступствы для дзяўчын» [21] Материалы для изучения быта и языка русского населения… С. 190. .

Істотным фактарам, які разбураў падмуркі традыцыйнай вясковай сям’і, было павелічэнне сацыяльнай мабільнасці насельніцтва. Ад’езд «на промыслы» ў горад надоўга адрываў тысячы жанатых мужчын ад сямей, парушаў, а ў шэрагу выпадкаў спыняў іх нармальнае сэксуальнае жыццё. Па вяртанні дамоў гэтыя «піянеры гарадской культуры» карысталіся вялікай папулярнасцю ў сялянскіх дзяўчын, адваротным бокам якой было павелічэнне колькасці запісаў аб незаконнанароджаных у метрычных кнігах. Павялічылася таксама колькасць міжэтнічных і міжканфесійных палавых сувязей без шлюбнай перспектывы. Найчасцей «грубыя жарты» і «пагрэшнасці» адбываліся ў вёсках, дзе спыняліся на пастой вайскоўцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x