Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Урбанізацыя, пераразмеркаванне рынку працы, збядненне дробнай гандлёва-рамесніцкай масы, што суправаджала развіццё капіталістычных адносін, назаўсёды змянілі сэксуальна-сямейнае жыццё беларускага мястэчка. Ужо згаданы А. Я. Багдановіч наступным чынам апісвае працэс дэзарганізацыі традыцыйнай сям’і ў мястэчку Халопенічы: «Напрыканцы 70-х гадоў… агульнае становішча на рынку нявест было такое, што не я шукаў збліжэння, а мяне шукалі… “перавыраб” нявест пры адсутнасці адпаведных і надзейных жаніхоў… Шкада, што ўсім ім, халопеніцкім дзяўчынам майго пакалення, выпала цяжкая, нават горкая доля… толькі адна Ліза Шаблоўская своечасова і шчасліва выйшла замуж… Усе астатнія, каго я толькі ні памятаю са сваіх равесніц, пайшлі ў жыццё цяжкім шляхам… і ўсе “не захавалі сябе”. Што гэта значыць? Ці былі яны менш стрыманыя, менш маральныя, чым іх папярэдніцы? Вядома – не: яны былі дзяўчыны сціплыя, можа быць, сціплейшыя за іншых. Але змяніліся абставіны – менавіта гаспадарчыя абставіны: няма заробкаў, няма з чым замацавацца і завесці ўласную сям’ю. Няма “пасагу”, а голую хто возьме, нават і добрую работніцу. За невялікімі выключэннямі гэта ўсё былі дзеці беднаты» [13] Богданович А. Я всю жизнь стремился к свету… С. 499. .

У трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» таксама цяжка знайсці чыстыя, незаплямленыя адносіны паміж мужам і жонкай. У сем’ях персанажаў пануе атмасфера недаверу і жорсткасці, нявернасці і эгаізму. Новыя сэксуальныя паводзіны местачкоўцаў у апавяданні «Мутэрка» паказаў М. Гарэцкі. Прычым сэксуальна-распусныя паводзіны галоўнага героя – сялянскага сына, «абмаскаленага беларуса», рэпетытара Данілы, які адначасова жыў з 35-гадовай маці сваёй вучаніцы і заляцаўся да яе 15-гадовай дачкі, аўтар звязаў з яго адмовай ад беларускай ідэнтычнасці [14] Гарэцкі М. Мутэрка. Вільня, 1921. .

Існавала нацыянальна-канфесійная спецыфіка сэксуальна-шлюбных адносін яўрэйскага насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак. Да прыкладу, трэба адзначыць большую ўстойлівасць у іх патрыярхальных традыцый, што тлумачылася рэлігійнымі прычынамі. Традыцыйны юдаізм прадугледжваў розныя ролі для мужчыны і жанчыны ў сэксуальнай сферы, строга кантраляваў кантакты паміж імі ў шлюбе і па-за ім. Звычайна яўрэйская сям’я з’яўлялася буйнейшай, чым хрысціянская. Значную ролю выконвала жанчына, якая часта не абмяжоўвалася хатнімі заняткамі, а займалася прадпрымальніцтвам, ствараючы матэрыяльны падмурак для сямейнага існавання. Яўрэйскія аўтары згадваюць багата трагічных гісторый пра заўчасныя шлюбы, якія часта распадаліся – часам самі па сабе, часам праз тое, што бяднелі бацькі, якія ўтрымлівалі маладзёнаў. Часта яўрэі ўступалі ў шлюб у падлеткавым узросце і сталелі разам з уласнымі дзецьмі. Нярэдкія былі выпадкі, калі жаніліся стрыечныя браты і сёстры, бо іх бацькі і дзяды імкнуліся захаваць капіталы ад падзелу [15] Венгерова П. Воспоминания. СПб., 2005. С. 234. .

Традыцыйная сям’я ў беларускіх татар, якую яны разглядалі ў якасці адзінай формы паўнавартаснага функцыянавання гаспадаркі, будавалася на пачатках Карана. Беларуская татарская сям’я была патрыярхальнай, вольнасць адносін моладзі ў ёй стрымлівалася шарыятам. Але ў ёй адсутнічаў жорсткі падзел палоў, а таксама палігамныя практыкі, што засведчыў краязнавец напачатку ХХ ст.: «Няпрыхільнасьць да полігаміі выяўляецца часам даволі яскрава. Калі адзін немясцовы мусульманін пасяліўся зь дзьвюма жонкамі сярод менскіх татар, усе суседзі выкпівалі яго, як нейкага вар’ята» [16] Цьвяткоў Л. Некалькі слоў аб менскіх татарах // Наш край. 1927. № 6–7. С. 10–16. .

Аўтарытарнымі парадкамі характарызаваліся адносіны ў сем’ях стараабрадцаў, якім былі ўласцівыя адасобленасць, замкнёнасць, рэлігійная нецярпімасць. У вялікай па памерах стараабрадніцкай сям’і панаваў дух поўнага і беспярэчнага падпарадкавання ўсіх членаў яе галаве – мужчыну. Найбольш складанае становішча ў сям’і было ў нявесткі, якая мусіла падпарадкоўвацца ўсім мужчынам незалежна ад іх узросту [17] Гарбацкі А. Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII – пачатку XX стст. Брэст, 1999. С. 176. .

Галоўным захавальнікам традыцыйных сэксуальна-шлюбных адносін у Беларусі з’яўлялася вёска. Патрыярхальныя адносіны ў беларускіх вясковых сем’ях панавалі і напачатку ХХ ст. Кіраўніком вялікай непадзельнай сям’і з’яўляўся старэйшы па ўзросце мужчына-бацька. Ён адказваў за арганізацыю гаспадарчай дзейнасці, сямейны побыт, распараджаўся фінансавымі сродкамі сям’і, размяркоўваў працу сярод яе членаў, прадстаўляў сям’ю на сельскіх сходах і г. д. Яго аўтарытэт быў бясспрэчны. Жанчына ў сям’і займала другараднае становішча. Паводле звычаёвага права жанчына не магла ўзначаліць сям’ю, яна не мела права ўспадкаваць рухомую і нерухомую маёмасць, за выключэннем свайго пасагу. Нягледзячы на гэта, роля жанчыны ў сям’і была вялікая. Яна арганізоўвала паўсядзённы побыт сям’і, спрыяла фарміраванню ўнутрысямейных адносін, падтрымлівала пэўны псіхалагічны клімат. Кіраўніком сярод жанчын у вялікай сям’і была маці. Яна лічылася гаспадыняй, размяркоўвала хатнюю працу, кіравала выхаваннем дзяцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x