Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацька быў абавязаны ўтрымліваць незаконнанароджанае дзіця і яго маці, але гэтае ўтрыманне разглядалася не як аліменты, а як кампенсацыя шкоды. Адпаведна да 1902 г. патрабаванні аб іх утрыманні разглядаліся не грамадзянскім, а крымінальным судом. Усынаўленне дазвалялася ўсім саслоўям акрамя дваран, якія маглі гэта рабіць толькі ў дачыненні да сваякоў. Згодна з Крымінальным улажэннем 1903 г. існавала адказнасць за аборт і для лекара і для маці ў выглядзе турэмнага зняволення да 6 і 3 гадоў адпаведна.

Працэдура разводу ў імператарскай Расіі была вельмі складанай. Шлюбаразводны працэс ажыццяўляўся судамі духоўных кансісторый. Развод па ўзаемнай згодзе наўпрост забараняўся 46-м артыкулам Законаў грамадзянскіх. Нагодамі для разводу з’яўляліся: пералюб мужа ці жонкі, знаходжанне ў двух шлюбах, няздольнасць да шлюбнага сужыцця, адсутнасць мужа звыш 5 гадоў, замах на жыццё сужэнца, прыняцце манаства, ссылка ў катаржныя работы з пазбаўленнем усіх правоў. Пералюб з’яўляўся адначасова крымінальным злачынствам і мог разглядацца таксама крымінальным судом па скарзе другога сужэнца. Суд меў права пакараць вінаватага турэмным зняволеннем тэрмінам ад трох да васьмі месяцаў, а яго саўдзельніка – тэрмінам ад двух да чатырох месяцаў, калі ён быў нежанаты, і тэрмінам ад чатырох да васьмі месяцаў, калі ён знаходзіўся ў шлюбе. Вінаватаму ў блудзе сужэнцу пасля разводу дазвалялася ўступіць у новы шлюб толькі пасля царкоўнага пакаяння. Напрыклад, у 1809 г. мінская духоўная кансісторыя дала згоду на развод настаўніка філасофіі мінскай семінарыі П. Занчэўскага з жонкай Аленай і наклала на апошнюю як на «публічную блудніцу» епітымію ў выглядзе 7-гадовага пакаяння ў слуцкім жаночым манастыры. Шлюбаразводныя справы магнатэрыі вырашаліся на найвышэйшым узроўні. Так, імператар Аляксандр І у 1816 г. асабіста займаўся шлюбам удавы князя Д. Радзівіла Т. Мараўскай і князя А. І. Чарнышова, а праз тры гады іх разводам [5] Анофранка Н. Дваранкі беларуска-літоўскіх губерняў у канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. Мінск, 2016. С. 65, 67. .

Расійскае шлюбнае заканадаўства, як свецкае, так і кананічнае, заўсёды будавалася на аснове рэлігійных правілаў. Таму асобы розных веравызнанняў траплялі пад дзеянне розных законаў у залежнасці ад прадпісанняў сваёй рэлігіі. Шлюб паміж каталікамі быў непарыўны, дазваляліся толькі сепарацыі – судовае разлучэнне сужэнцаў. Уступіць у новы шлюб сужэнцы, якія атрымалі рашэнне аб сепарацыі, не маглі. Пратэстанцкая царква дапускала большую свабоду разводаў, у тым ліку ў выпадку «агіды мужа да шлюбнага жыцця». Паводле юдэйскіх рэлігійных законаў муж мог развесціся са сваёй жонкай пры наяўнасці любой сур’ёзнай прычыны. Жонка ж мела права патрабаваць разводу толькі ў строга вызначаных выпадках. Мусульманам дазвалялася заключаць палігамны шлюб. Развод паміж мусульманамі рэгуляваўся законамі шарыяту, якія прадуледжвалі развод па ўзаемнай згодзе і па волі мужа ў аднабаковым парадку [6] Антокольская М. Семейное право. М., 2002. С. 53–62. .

У шляхецкім саслоўі на працягу ХІХ ст. пераважалі шматдзетныя сем’і, а ў іх – патрыярхальна-аўтарытарныя адносіны. Галава сям’і меў унутры яе амаль неабмежаваную ўладу, аднаасобна распараджаўся сямейнай маёмасцю і асабістым лёсам кожнага з яе членаў, прадстаўляў сям’ю ў знешніх сувязях. Распараджэнні бацькі было трэба выконваць беспярэчна, да непаслухмяных ужываліся пакаранні, у тым ліку фізічныя. Усе працы падзяляліся на мужчынскія і жаночыя: першыя рабіліся пад наглядам гаспадара, другія – гаспадыні. Галоўным абавязкам жанчыны была арганізацыя сямейнага побыту, яе сэксуальнасць жорстка кантралявалася галавой сям’і. Нават з’яўленне незамужняй дзяўчыны па-за межамі дома без суправаджэння сваякоў было сур’ёзным парушэннем тагачасных этычных норм. Мужчыны мелі значна большыя магчымасці для сэксуальных сувязей, у тым ліку пазашлюбных. Гэтаму спрыялі частыя і доўгія падарожжы па службовых і маёмасных справах. Падобныя сувязі жанатых мужчын у пераважнай большасці выпадкаў не прыводзілі да разводаў. Пазашлюбныя сэксуальныя адносіны жанчын лічыліся непрымальнымі для далейшых сямейных адносін і звычайна сканчаліся разлукай.

Спецыфічны менталітэт беларускай шляхты не заўсёды ўкладаўся ў рэчышча сямейна-шлюбнай традыцыі і заканадаўства. В. Дунін-Марцінкевіч, працуючы ў сярэдзіне 1830-х гг. у Вільні сакратаром ссуднай канторы, закахаўся і выкраў 15-гадовую дачку гаспадара, пасля чаго патаемна абвянчаўся з ёю. 18-гадовы канцылярыст упраўлення маёмасцю Радзівілаў у Нясвіжы У. Сыракомля ў 1840 г. закахаўся ў 13-гадовую пляменніцу свайго начальніка і праз некалькі гадоў ажаніўся з ёю. Яго наступнае каханне да жонкі А. Кіркора, акторкі Г. Маеўскай прывяло да сепарацыі апошніх. Спадкаемніца старажытнага беларускага роду Корвін-Крукоўскіх, першая ў свеце жанчына – прафесар матэматыкі С. Кавалеўская, каб насуперак бацькоўскай забароне паступіць у Гейдэльбергскі ўніверсітэт, у 1868 г. пайшла на фіктыўны шлюб са знаёмым нігілістам [7] Масляніцына І., Багадзяж М. Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі. Мінск, 2008. С. 67, 113, 117. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x