Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакаранне смерцю прызначалася распуснай жанчыне, якая нарадзіла дзіцё, а потым яго забіла з прычыны сораму ці страху (паводле магдэбургскага права яе закопвалі жыўцом). У Статуце 1588 г. было ўведзена пакаранне зводнікам абодвух палоў за намаўленне замужніх і незамужніх жанчын займацца прастытуцыяй. Зводнікам адразалі нос, вушы і вусны. За падобную паўторную правіну каралі смерцю. Падобным чынам караліся таксама кровазмяшальнікі, тыя, хто ўступаў у сэксуальныя стасункі з духоўнымі асобамі, а таксама прафесійныя прастытуткі («вшэтэчніцы») [2] Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў ХVІ–ХVІІ стст. Смаленск, 2015. С. 50–77. .

Устаноўкі на заключэнне шлюбу былі вельмі моцныя сярод усіх слаёў грамадства Вялікага Княства Літоўскага. Падобныя ўстаноўкі фарміравалі ўсеагульны характар шлюбнасці насельніцтва Рэчы Паспалітай. Адной з галоўных прычын, якія вызначылі ўсеагульнасць шлюбнасці, было традыцыйнае стаўленне да сям’і як да абавязку перад Богам і грамадствам. Падобныя каштоўнасныя ўстаноўкі базаваліся на рэлігійным светапоглядзе людзей.

Інстытут шляхецкай сям’і, які былі закліканы абараняць статуты, моцна паслабеў у сувязі з сямейна-шлюбным крызісам, што ахапіў сацыяльную эліту ўсёй Еўропы ў галантнае ХVІІІ стагоддзе. Гэта быў час пачуццёвага геданізму, калі, паводле трапнага выразу Э. Фукса, «цнатлівасць, сціпласць, вернасць, як і іншыя маральныя прынцыпы, лічыліся перажыткам» [3] Фукс Э. EROTICA. Галантный век. Пиршество страсти. М., 2001. С. 89. . Стала добрым тонам мець каханага ці каханку. Сціпласць высмейвалася. Пазашлюбныя сувязі падкрэслена афішавалі. Усё больш шляхціцаў-сужэнцаў жылі «ў сепарацыі». Муж шукаў уцехі на фальварку, сярод прыгонных маладзіц, а жонка – сярод рэзідэнтаў і слуг.

У гэты час удзельнікі гродзенскіх баляў пасля танцаў з амаль аголенымі жанчынамі знікалі ў спецыяльныя наёмныя пакоі або карэты. Брат караля Станіслава Аўгуста К. Панятоўскі вазіў у карэце артыстку тэатра Юзэфку ў касцюме Евы. Князь Іеранім Радзівіл меў тры афіцыйныя жонкі – Тэрэзу Сапегу, Магдалену Чапскую і Анжаліку Менчынскую. Стары рускі генерал І. Я. Ферзен падчас кватаравання ў Нясвіжы меў трох каханак з мясцовай шляхты. Губернатар Магілёўскага намесніцтва П. Б. Пасек адкрыта жыў з каханкай М. Салтыковай. Князь І. Р. Гарчакоў у сваёй рагачоўскай рэзідэнцыі саджаў абедаць разам з гасцямі каханку – прыгонную дзеўку Парашу.

Галантнае стагоддзе паспрыяла сэксуальнаму разняволенню жанчын. Мецэнатка і калекцыянер Ганна Ябланоўская жыла асобна ад мужа, не ўмешваючыся ў яго прыватнае жыццё. Урач Саламея Русецкая змяніла некалькі мужоў, каханкаў, а дзяцей перадала на выхаванне ў кляштар. Тэафіля Радзівіл, якая ў карыстанні зброяй не саступала мужчынам, насуперак волі свайго брата «пане Каханку» ўцякла са сваім абраннікам у Львоў. У вір ліберальных сэксуальных адносін услед за шляхтай уцягваліся прадстаўнікі «простага народу» ў асобах лакеяў, цырульнікаў, пакаёвак і іншай прыслугі [4] Мальдзіс А. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. Мінск, 2001. С. 282. .

Імкненнем умацаваць інстытут сям’і кіраваліся аўтары Законаў грамадзянскіх Зводу законаў Расійскай імперыі 1830 г., якія з дапаўненнямі дзейнічалі да 1917 г. Згодна з імі вянчанне адбывалася ў прыходскай царкве аднаго з будучых сужэнцаў, г. зн. шлюб не быў свецкім. Вянчанню папярэднічала абвяшчэнне. Для ўступлення ў шлюб вельмі важна было атрымаць згоду бацькоў незалежна ад узросту жаніха і нявесты (а для афіцэраў і гімназічных настаўнікаў яшчэ і начальства). Шлюб, заключаны без згоды бацькоў, тым не менш, прызнаваўся сапраўдным, але дзеці пазбаўляліся права атрымліваць у спадчыну маёмасць бацькоў паводле закону, калі бацькі ім не даравалі. Месца жыхарства жонкі вызначалася па месцы жыхарства мужа. Жонка мусіла ісці за ім, у адваротным выпадку яна магла быць змешчана ў дом мужа прымусова. Жонка была абавязаная насіць прозвішча мужа і прытрымлівацца яго стану. У шлюб забаранялася ўступаць блізкім сваякам, а таксама хлопцам да 18 і дзяўчынам да 16 гадоў. Шлюбам не стваралася агульная маёмасць мужа і жонкі, кожны з іх мог мець і набываць асобную маёмасць.

Бацькі не толькі мелі права, але былі абавязаны выхоўваць уласных дзяцей. Мэтай выхавання была падрыхтоўка дзяцей да карыснай дзейнасці: сыноў – да службы, дачок – да выканання абавязкаў жонкі і маці. Бацькі таксама мусілі ўтрымліваць непаўналетніх дзяцей у адпаведнасці з уласнымі магчымасцямі. Права бацькоў фізічна караць дзяцей так і не было адменена ў дарэвалюцыйнай Расіі. Улажэнне пра пакаранні дазваляла па патрабаванні бацькоў заключаць дзяцей у турму на тэрмін ад трох да чатырох месяцаў за непадпарадкаванне бацькам або распуснае жыццё. Для разгляду скаргаў бацькоў на дзяцей быў створаны адмысловы суд гонару, які не толькі вёў разбіральніцтвы, але і прыміраў бакі. Пазбаўлення бацькоўскіх правоў тагачаснае расійскае заканадаўства не ведала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x