Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Класікі кідаюць выклік

Ужо першыя сацыялісты даволі хутка зразумелі, што сям’я будучыні не можа быць саюзам індывідуальнасцей. Арыентацыя традыцыйнай сям’і на падтрымку волі індывіда ад пачатку супярэчыла інтарэсам калектыву і класа. Таму сацыял-рэфарматары кшталту Б. П. Анфантэна ўжо ў першай палове ХІХ ст. паставілі за мэту ператварыць сэксуальна-сямейнае партнёрства ў вольнае каханне-сяброўства. Іх тэорыі і практычныя эксперыменты ў камунах паўплывалі на тое, як сямейна-шлюбныя адносіны разумелі заснавальнікі марксізму.

Ужо ў «Камуністычным маніфесце», выдадзеным у 1848 г., стваральнікі камуністычнай тэорыі, якія дакладна не былі панылымі ханжамі, палемізуюць з крытыкамі сацыялізацыі жонак. «Зрэштай, няма нічога сьмяшнейшага, як высока-моральнае абурэньне нашых буржуёў проціў нібыта офіцыяльнай супольнасьці жанок пры комуністычным ладзе. Тымчасам, комуністым няма патрэбы заводзіць супольнасьць жанок, бо гэтая супольнасьць была бадай што заўсёды». Наступны пасаж класікаў крыху прыўздымае завесу над таямніцай адносін палоў пры камунізме: «У рэчавістасьці буржуазнае малажонства (шлюб) зьяўляецца супольнасьцю жанок. Комуністых можна было б упікнуць хіба ў тым, што яны хочуць паставіць адкрытую супольнасьць жанок на месца брыдкай, патаемнай» [30]. Акрамя абмеркавання вяртання да палігамных адносін пры камунізме, К. Маркс і Ф. Энгельс на адной са старонак свайго праграмнага дакумента паведамляюць пра намер камуністаў замяніць хатняе выхаванне дзяцей грамадскім. Пазней, у 1884 г., Ф. Энгельс вярнуўся да абмеркавання адносін паміж паламі ў камуністычным грамадстве ў сваёй працы «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы». Ахарактарызаваўшы сучаснае яму грамадства як патрыярхальнае, заснаванае на ўладзе бацькі, аўтар прапанаваў наступную сямейную мадэль будучыні: манагамны саюз, заснаваны на вольным каханні, і лёгкі развод у выпадку, калі яно сышло [31].

Тэму вольнага кахання ў камуністычным грамадстве ў 1879 г. у сваёй працы «Жанчына і сацыялізм» развіў вядомы барацьбіт за правы жанчын, германскі сацыял-дэмакрат А. Бебель. Ён, у прыватнасці, лічыў, што «задавальненне палавой патрэбы – такая ж асабістая справа кожнага чалавека, як задавальненне ўсякай іншай натуральнай патрэбы. Ніхто не павінен даваць у гэтым справаздачу іншаму і не пакліканы сюды ўмешвацца» [32]. Акрамя таго, А. Бебель развіў марксісцкую думку пра разбурэнне традыцыйнай сям’і шляхам сацыялізацыі дзяцей, а менавіта пра іх грамадскае выхаванне з ясельнага ўзросту супольнымі камітэтамі, куды павінны ўваходзіць бацькі і педагогі.

Бальшавікі не мелі дакладнай праграмы ў галіне сэксуальнай і сямейна-шлюбнай палітыкі. Іх рыторыка на гэты конт зводзілася пераважна да сацыяльна-эканамічнага вызвалення жанчыны і пераадолення гендарнай няроўнасці. Меркавалася, што на месца традыцыйнай сям’і павінны былі прыйсці квазісямейныя формы арганізацыі людзей, звязаныя не кроўнай еднасцю, а вытворчымі абавязкамі. У. І. Ленін, як і яго папярэднікі, разумеў «буржуазную» сям’ю як перашкоду на шляху рэалізацыі сацыялістычнага эксперыменту. У той жа час Ленін здагадаўся, што ў сэксуальнай свабодзе хаваецца небяспека індывідуалізму. Так, у 1915 г. ён рэзка раскрытыкаваў план артыкула І. Ф. Арманд, прысвечанага сям’і, жаночаму пытанню і свабодзе кахання: «Патрабаванне свабоды кахання раю зусім выкінуць, гэта не пралетарскае, а буржуазнае патрабаванне» [33].

Калі рэвалюцыя разбурыла традыцыйныя нормы і рэгулятары сэксуальных паводзін – царкву, шлюб і нават само паняцце кахання, – замяніць іх не было чым. У 1920 г. у размове з К. Цэткін У. І. Ленін высунуў цьмяную думку пра тое, што сэксуальнай рэвалюцыі папярэднічае рэвалюцыя сацыяльная: «У галіне шлюбу і палавых зносін набліжаецца рэвалюцыя, сугучная пралетарскай рэвалюцыі». Разам з тым, паводле ўспамінаў нямецкай камуністкі, ён не ўхваляў празмерныя захапленні тэорыяй полу, увагі да палавых адносін, заклікаў моладзь займацца фізічнымі практыкаваннямі замест сэксу. У той жа размове з К. Цэткін Ленін назваў шкоднай думку аб тым, што пры сацыялізме задаволіць палавую смагу будзе гэтак жа проста, як выпіць шклянку вады [34].

Найбуйнейшым спецыялістам у галіне гендарных адносін у рускай сацыял-дэмакратыі была А. М. Калантай, погляды якой уяўлялі сабой складаны сімбіёз фемінізму і марксізму. Яна лічыла, што толькі вольныя і, як правіла, шматлікія сэксуальныя сувязі дазволяць жанчыне захаваць уласную індывідуальнасць у грамадстве, дзе гаспадараць мужчыны. Першую сур’ёзную тэарэтычную працу на гэтую тэму пад назвай «Сацыяльныя асновы жаночага пытання» яна напісала ў 1909 г. Сярод вялікага фактычнага матэрыялу, які характарызаваў працу і быт жанчын у Расійскай імперыі, мы знаходзім у гэтай кнізе пакуль што яшчэ вельмі няпэўныя контуры новых сэксуальных адносін пры сацыялізме: «Пасля пераносу выхавальніцкай функцыі з сям’і на грамадства знікне апошняе замацаванне сучаснай закрытай сямейнай ячэйкі… На змену сучаснай прымусовай форме шлюбу ідзе вольны саюз свабодных індывідуумаў… Ідэал вольнага кахання несумненна адпавядае той норме зносін паміж паламі, якую ўсталюе калектывісцкае грамадства» [35]. У рэчышчы крытыкі «буржуазнай сям’і» і «буржуазнай падвойнай маралі» А. М. Калантай выказвае ўпэўненасць, што ў недалёкай будучыні «палавая маральнасць зробіцца справай асабістага сумлення кожнага» [36].

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x