Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Петербург, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Невский простор, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга, з якой цяпер можа пазнаёміцца беларускі чытач, – не шараговая. Напісаная выбітнымі славацкімі інтэлектуаламі, яна падае шырокі погляд на самыя розныя праблемы славацкага грамадства – ад пачаткаў нацыянальнай свядомасці да ўступлення краіны ў Еўрасаюз. І ўжо ад першых старонак чытач будзе вымушаны канстатаваць: паўставанне сучаснай палітычнай нацыі ды культурніцкай ідэнтычнасці славакаў надзвычай добра карэлюецца з гэткімі ж працэсамі і нашай гісторыі.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
КАМУНІСТЫЧНЫЯ ВЕРСІІ РАЗВЯЗАННЯ СЛАВАЦКАГА ПЫТАННЯ

Ад славацкага пытання,хаця і ў мадыфікаванай форме, не ўхіліліся й камуністычныя палітыкі ды інтэлектуалы. На пачатку дваццатых гадоў яны яшчэ ганілі памкненні да аўтаноміі, але ўжо з другой паловы змянілі сваю пазіцыю. Цяпер іхны лозунг гучаў наступным чынам: “Ачысціць Славакію ад чэхаў!”, то бок ад чэшскай буржуазіі. Аднак сапраўды легендарнай стала пагроза Готвальда, якой у снежні 1929 ён напалохаў парламент, заявіўшы, што замест капіталістычнай дзяржавы будзе створана “Чэхаславацкая федэрацыя сацыялістычных савецкіх рэспублік”. Гэта былі яшчэ не больш чым словы, але вядомы факт, што ў трыццатыя гады камуністы ўжо казалі пра федэратыўнае права славацкага народу (альбо права на самавызначэнне) і да 1937 г. нават распрацавалі План гаспадарчага, сацыяльнага і культурнага ўздыму Славакіі, дзе першай умовай выроўнівання адносна больш развітых чэшскіх земляў мусіла стаць індустрыялізацыя Славакіі. Гэта праграма яшчэ не вырашала цалкам дзяржаўна-прававога і нацыянальнага пытанняў, але яна нібы спрагназавала палітыку Камуністычнай Партыі Чэхаславакіі пасля 1948 г.: цэнтралісцкі унітарызм, асіметрызм і звужэнне праблемы славакаў да гаспадарчага і культурнага выроўніванняабедзвюх частак рэспублікі.

Інтэлектуалы-камуністы, распрацоўваючы славацкае пытанне,сваю крытыку ў аднолькавай меры скіроўвалі як на чэхаславізм, так і на радыкальны нацыяналізм Славацкай нацыянальнай партыі і Славацкай народнай партыі Глінкі. Асабліва тут вылучаўся паэт і рэдактар, а пазней і палітык Ладзіслаў Новамескі, які разглядаў славацкае пытаннене толькі ў чэхаславацкім, але і ў еўрапейскім кантэксце. У сваёй уступнай прамове на Кангрэсе славацкіх пісьменнікаў у 1936 г. ён выступіў супраць нацыянальнай абмежаванасці, якую й раней часта крытыкаваў, і падаў канцэпцыю, здольную злучыць славацкую культуру як з захадам, так і з усходам. (Між іншым, адной з асноўных тэм Кангрэсу сталася крытычная рэфлексія над чэхаславізмам.) Калі пазней, ужо ў часы аўтаноміі, падкрэслівалася, што, паводле прынятага канстытуцыйнага закону аб аўтаноміі, Славакія мае ў Чэха-Славакіі канчаткова самастойны статус, Новамескі звяртаў увагу на адсутнасць падрыхтаваных і адукаваных працаўнікоў для ўсіх сфер грамадскага жыцця і гаспадаркі. Немагчыма — казаў ён — “быць дзяржаве самастойнай, калі яе атрыбуты яшчэ не сфармаваны”.

Згодна з ягоным перакананнем, “воля да самастойнасці была сярод славакаў і раней. Але галоўная заслуга ў тым, што яна перарасла ў нацыяналістычную жарсць, належыць ідэі чэшска-славацкага аб’яднання, дзе яна канчаткова й выспела”. Новамескі звінавачвае ў запозненым станаўленні славакаў “кансерватыўнае мяшчанства і святарства”, два слаі славацкага грамадства, якія (у разуменні Новамескага) рэпрэзентавалі чэхаславізм і сепаратызм. Падобна да іншага інтэлектуала-камуніста — Уладзіміра Клементыса, Новамескі быў ў гэтым плане гэтаксама класава зацятым, і ўсіх, хто супрацьстаяў ягонай канцэпцыі, лічыў рэакцыйнымі клерыкаламі.

Гэткага кшталту выказванні славацкіх камуністаў далі падставу пасля Другой сусветнай вайны сцвярджаць, што “славацкі камунізм з’яўляецца чарговым звяном у нашых нацыянальных памкненнях … уяўляе з сябе арганічны працяг найбольш значных ініцыятыў да вызвалення славацкага чалавека з матэрыяльнага рабства і культурнай адсталасці”. Паводле Новамескага, “камунізм — гэта не ідэалогія адной партыі, а ідэалогія славацкага народу” (1946 г.).

АЎТАНАМІСТЫ І СЛАВАЦКАЕ ПЫТАННЕ

Андрэй Глінка, каталіцкі святар, загартаваны яшчэ ў змаганнях з венгерскім нацыяналізмам, правадыр нацыянальнай партыі, якая з 1925 г. насіла яго імя (Славацкая народная партыя Глінкі), ніколі не выказваў ідэі славацкай дзяржаўнасці, хаця потым стаўся яе сімвалам. За вяршыню сваіх палітычных задач ён лічыў аўтаноміюі адраджэнне славацкай мовы. “Сваёй радзіме, рэспубліцы чэхаў і славакаў ні за якую цану, ні за якія абяцанні і выгоды не здрадзім”, — пісаў ён за некалькі год да смерці. І падкрэсліваў: “Мы хочам, каб славак быў панам у Славакіі, каб ён пачуваўся ў Славакіі дома, каб пасады, хлеб і перавагі належалі яму. Гэту ідэалістычную нацыянальную барацьбу мы назвалі словам “аўтаномія”, за што нас сёння шмат хто лічыць ерэтыкамі, пазбаўляе свабоды, хлеба і існавання”. Таму для Глінкі першаснай умовай хоць якога супрацоўніцтва была “дамова роўнага з роўным”.Між іншым, у славацкім пытаннігэтая вонкава простая ўмова лейтматывам гучала праз усё ХХ ст.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Обсуждение, отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x