Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Петербург, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Невский простор, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга, з якой цяпер можа пазнаёміцца беларускі чытач, – не шараговая. Напісаная выбітнымі славацкімі інтэлектуаламі, яна падае шырокі погляд на самыя розныя праблемы славацкага грамадства – ад пачаткаў нацыянальнай свядомасці да ўступлення краіны ў Еўрасаюз. І ўжо ад першых старонак чытач будзе вымушаны канстатаваць: паўставанне сучаснай палітычнай нацыі ды культурніцкай ідэнтычнасці славакаў надзвычай добра карэлюецца з гэткімі ж працэсамі і нашай гісторыі.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Славацкі канфесіяналізм адыгрываў у нацыянальным адраджэнні асаблівую ролю: у ім спалучаліся (паводле гісторыка-літаратара Антона Аўгусціна Баніка) “каталіцкая палкасць, нацыянальна-калектыўная імпульсіўнасць і евангелічная стрыманасць”, якія, з меркавання Даніеля Рапанта, адначасна уяўлялі з сябе рухальныя і стрымлівальныя сілы нацыяналізму. У ХІХ ст. у нацыянальным адраджэнні рухальнай сілай былі евангелікі, стрымлівальнай — каталікі, а пасля ўзнікнення Чэхаславацкай Рэспублікі — наадварот. Хаця, у рэшце рэшт, гласісты таксама ж былі каталікамі. Заўважна, што каталікі разумелі нацыянальнае жыццё па аналогіі з рэлігійным жыццём, пра што пісаў і Ціса. Праўда, былі й іншыя інтэрпрэтацыі повязі каталіцызму з нацыяналізмам. Напрыклад, паводле Антона Шцефанэка, каталіцкая царква адчувала пагрозу не з боку чэшскай мовы, а з боку чэшскіх чыноўнікаў і прагрэсіўнай часткі парламенту, таму ксяндзы, “каб прыкрыць чыста царкоўны характар сваёй партыі (народнай) і сваёй праграмы, усюды ўстаўлялі словы на абарону славацкай мовы”. Але як бы там ні было насамрэч, насенне палітычнага аўтанамізму, якое прарасло менавіта ў Славацкай народнай партыі (дзе каталіцкія ксяндзы і клір наагул адыгрывалі вельмі важную ролю), у трыццатыя гады набыло палітычную моц.

Адзін з галоўных прапагандыстаў аўтанамізму, Фердынанд Дзюрчанскі, у 1932 г. пісаў: раз аўтанамісты, патрабуючы федэрацыі ў Чэхаславацкай Рэспубліцы, “дзейнічаюць толькі у рамках тых прынцыпаў, на базе якіх замежныя славакі падчас сусветнай вайны аб’ядналіся з чэхамі, дбаючы пра рэалізацыю права на самавызначэнне двух народаў” у адной дзяржаве. З ягонага меркавання, чэхаславацкая дзяржава ўзнікла “як кампраміс паміж нацыянальным ідэалам і экзістэнцыйнымі перадумовамі дзяржавы. Пасланне чэхаславацкай дзяржавы палягае на забеспячэнні патрэб і выкананні функцый, якіх славацкі і чэшскі народы не могуць рэалізаваць паасобку, а толькі разам. Але на гэтым ранейшая справа закончана. Далей свае ролі мусяць выканаць народы. Праз папярэдні кампраміс чэхаў і славакаў, такім чынам, была вызначана й форма будучай дзяржавы — федэралісцкая”. Варта быць адзначанай і наступная заўвага Дзюрчанскага: “як толькі з боку палітычнага і нацыянальнага цэнтралізму перастане зыходзіць небяспека — гэта значыць у будучай федэрацыі — мы зможам больш увагі прысвяціць венграм і іх антыславацкай дзейнасці”.

КАРОТКАЕ ЖЫЦЦЁ ВАЕННАЙ СЛАВАЦКАЙ ДЗЯРЖАВЫ

6 кастрычніка 1938 г. ідэя аўтанамізму рэалізавалася ў славацкай аўтаноміі, якая была замацавана стварэннем славацкага краявога ўраду, выбарамі сойму і прыняццём канстытуцыйнага закону. Хаця такое рашэнне й не задаволіла народніцкіх радыкалаў, але ў цэлым яно ўяўляла з сябе рэалізацыю славацкіх дзяржаўна-прававых памкненняў. (Між іншым, у лістападзе 1938 г. у Славакіі засталася толькі адна палітычная партыя: Славацкая народная партыя Глінкі — Партыя славацкага нацыянальнага адзінства). Але новая міжнародная сітуацыя настолькі перайначыла ўсё былое, што славацкія аўтанамісты раптам апынуліся ў становішчы, да якога зусім не імкнуліся: яны павінны былі прыняць рашэнне аб заснаванні самастойнай Славацкай дзяржавы. 14 сакавіка 1939 г. Славацкі сойм і абвясціў яе стварэнне, хаця насамрэч ўсё гэта было накінута Гітлерам і з’яўлялася толькі ўскосным прадуктам разгрому нацыстамі Чэха-Славакіі.

Вось так і ўзнікла дзяржава, якую пасля шасці гадоў яе існавання як толькі ні абзывалі. Назва рамана Дамініка Татаркі “Фарная рэспубліка” была ці не самай прыстойнай, а найбольш папулярным заставалася найменне “клерыкальна-фашысцкая дзяржава”. Славацкі сойм, у якім, як любіў казаць яго старшыня, было дастаткова дэпутатаў чэхаславацкай скіраванасці, галасаваў за самастойнасць славацкай дзяржавы аднагалосна. “Мы вымушаны абвясціць самастойнасць, іначай нас спляжаць і захопяць венгры, альбо немцы з палякамі”,— так гучала версія прэзідыюму сойму, згодна са словамі тадышняга міністра гаспадаркі Гейзы Медрыцкага, які ад сябе ўдакладніў: “Альтэрнатыва была адназначнай: альбо аб’яўленне самастойнасці, альбо захоп Славакіі венграмі”.

Марцін Сокал, старшыня славацкага сойму, успамінаў: “Славацкі сойм не вырашаў лёсу Чэха-Славацкай Рэспублікі. Гэта ўжо раней вырашыў Адольф Гітлер. Пытанне, якое перад намі стаяла, было наступным: ці Славакію далучаць да Венгрыі, ці мы ўтворым сваю дзяржаву — і тады яна захаваецца як цэлае. Адказ славацкіх дэпутатаў на гэта пытанне не мог быць іншым, як абвяшчэнне Славацкай дзяржавы. Дзеля салідарнасці з чэхамі мы не маглі ўчыніць нацыянальнага самазабойства, нам у гэтай сітуацыі найперш трэба было дбаць пра славацкі народ”. Так перамагла тэорыя меншага зла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Обсуждение, отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x