Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Петербург, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Невский простор, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга, з якой цяпер можа пазнаёміцца беларускі чытач, – не шараговая. Напісаная выбітнымі славацкімі інтэлектуаламі, яна падае шырокі погляд на самыя розныя праблемы славацкага грамадства – ад пачаткаў нацыянальнай свядомасці да ўступлення краіны ў Еўрасаюз. І ўжо ад першых старонак чытач будзе вымушаны канстатаваць: паўставанне сучаснай палітычнай нацыі ды культурніцкай ідэнтычнасці славакаў надзвычай добра карэлюецца з гэткімі ж працэсамі і нашай гісторыі.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля 1948 г. дэфармацыя славацкай праблемы ўжо працягвалася ў рамках адной партыі (Камуністычнай партыі Чэхаславакіі) і яе славацкага філіялу (Камуністычнай партыі Славакіі). Чэхаславізм, скарыстаўшыся дактрынамі дэмакратычнага цэнтралізму і пралетарскага інтэрнацыяналізму, зноў расквітнеў. Пасля татальнага выкаранення славацкага “буржуазнага нацыяналізму” палітычны аспект славацкага пытаннязнік на дзесяцігоддзі. Нават марксісцкая гістарыяграфія пазней прызнавала, што “чым больш мацаваліся сацыялістычныя стасункі, тым больш выразна звужаліся кампетэнцыі славацкіх нацыянальных органаў” (Мілаш Гасяроўскі).

Да галоўных правадыроў вышэй згаданага буржуазнага нацыяналізму (Чэхію, што характэрна, гэтая рэпрэсіўная тэндэнцыя абмінула, а ў якасці альтэрнатывы тут выступіла змова “сіяністаў”) у Славакіі прылічылі Густава Гусака, Караля Шмідке (nota bene чэха з паходжання), Ладзіслава Новамескага, Уладзіміра Клементыса, Даніеля Окалі, Івана Хорвата і многіх іншых вядомых даваенных палітыкаў, якіх засудзілі на доўгія тэрміны зняволення, а Клементыса — нават на смяротнае пакаранне. Цікава, што рэпрэсіі найперш закранулі асоб, якія ў 1943—1945 гг. свядома аддалі перавагу не ідэі збудовы савецкай Славакіі, а ідэі аднаўлення Чэхаславакіі. Гэтымі рэпрэсіямі Камуністычная партыя паставіла сваіх “нацыяналістаў” на адзін узровень з “народніцкімі” фашыстамі. Адзін з суддзяў, старшыня Камуністычнай партыі Славакіі і чэхаславацкі міністар замежных спраў Вільям Шырокі, у красавіку 1951 г. абгрунтоўваў жорсткі прысуд надзвычай проста: “Дакументальна ўстаноўлена, што Гусак і Новамескі ў партыі праводзілі лінію Аляксандра Маха” (міністра ўнутраных спраў першай славацкай дзяржавы). Відочна, што ў задачу была пастаўлена ліквідацыя славацкіх камуністычных інтэлектуалаў, якія імкнуліся пасля вайны ўвасобіць у палітычнае жыццё свае вызваленчыя нацыянальныя ідэі. Праз татальныя рэпрэсіі вельмі хутка атрымалася дасягнуць сітуацыі, калі аб правах славакаў людзі пачалі баяцца нават згадваць. Тым самым была створана спрыяльная магчымасць і для канстытуцыйнага (1960 г.) абсячэння правоў і паўнамоцтваў славакаў, што тлумачылася неабходнасцю поўнай палітыка-адміністратыўнай цэнтралізацыірэспублікі (апошняе азначала зняпад ідэі славацкага самакіравання). Пасля гэтай рэформы на славацкай тэрыторыі не засталося ўласных адміністратыўных інстытутаў, усе органы ўлады былі падпарадкаваны дзяржаўным міністэрствам, якія дзейнічалі на этнічнай тэрыторыі чэхаў.

Усё гэта, натуральна, выклікала прыхаваны супраціў славакаў, а пазней зматывавала рэактуалізацыю славацкага пытання,перш за ўсё ў інтэлектуальнай сферы, а таксама сярод часткі камуністычнай наменклатуры. Пасля рэабілітацыі “буржуазных нацыяналістаў” (увесну 1963 г.) адбылося павольнае вяртанне да рэфлексіі над гэтай праблемай, а ў другой палове шасцідзесятых гадоў (праўда, у рамках, вызначаных камуністычнай ідэалогіяй) на парадак дня выйшлі пытанні гаспадарчай і палітычнай роўнасці, улучна са спробамі федэратыўнага ўладкавання дзяржавы. У гэтую пару на той факт, што “ў адной дзяржаве існуюць два народы, якія не з’яўляюцца раўнапраўнымі” (Эўген Лёбл), пачалі спасылацца не толькі пісьменнікі, гісторыкі, філосафы, але й эканамісты. Гвездань Кочтух, напрыклад, першым зважыў, што Славацкая нацыянальная рада (абсечаны славацкі парламент) магла самастойна выкарыстоўваць толькі 2,7 працэнта нацыянальнага прыбытку Славакіі. Яму належаць і наступныя словы: “У Славакіі асіметрычная мадэль за дваццаць гадоў існавання паспела настолькі дыскрэдытавацца як палітычна, так і эканамічна, што сёння яе “плюсам” ніхто не верыць”.

Імкненне да федэрацыібыло складовай часткай палітыкі славацкіх камуністаў-рэфарматараў у 1968 г., калі яны ставілі за мэту ў дзяржаўна-прававой форме гарантаваць славакам сапраўднае нацыянальнае раўнапраўе з чэшскім народам. Уласна, такім чынам адстойваліся ідэі, сфармаваныя Славацкім нацыянальным паўстаннем (не выпадкова ў справу заангажаваліся шматлікія прадстаўнікі так званага пакалення паўстанцаў, раней асуджаныя як “буржуазныя нацыяналісты”). Сталінская мадэль сацыялізму, якая ажыцьцяўлялася з 1948 г., зразумела, не была схільна да хоць якога дэмакратычнага ўрэгулявання міжнацыянальных стасункаў. Таму выглядала парадоксам, што гарантам федэрацыі мелася быць манакратычная, унітарысцкая, цэнтралізаваная Камуністычная партыя Чэхаславакіі. Але ўжо нават не парадоксам, а ганьбай сталася тое, што закон аб федэрацыі ад 27 кастрычніка 1968 г. быў прыняты якраз у той момант, калі дэмакратыю ў Чэхаславакіі на дваццацігоддзе пахавалі брэжнеўскія танкі. Хаця фармальна славацкае пытаннебыло вырашана, але рэальна Чэхаславакія заставалася ўнітарысцкай дзяржавайпад кіраўніцтвам унітарысцкайКамуністычнай партыі Чэхаславакіі. Гэтак званы дэмакратычны цэнтралізм у Камуністычнай партыі і яе вядучая роля ў дзяржаве з азначэння не маглі дазволіць суверэнітэту нацыянальных рэспублік. Урэшце сталася тое, пра што казаў яшчэ ў 1968 г. гісторык Даніель Рапант: “Федэрацыя будзе служыць задушэнню дэмакратыі”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Обсуждение, отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x