Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Петербург, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Невский простор, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга, з якой цяпер можа пазнаёміцца беларускі чытач, – не шараговая. Напісаная выбітнымі славацкімі інтэлектуаламі, яна падае шырокі погляд на самыя розныя праблемы славацкага грамадства – ад пачаткаў нацыянальнай свядомасці да ўступлення краіны ў Еўрасаюз. І ўжо ад першых старонак чытач будзе вымушаны канстатаваць: паўставанне сучаснай палітычнай нацыі ды культурніцкай ідэнтычнасці славакаў надзвычай добра карэлюецца з гэткімі ж працэсамі і нашай гісторыі.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Радыкальнае крыло СНПГ імкнулася, хай і без асаблівага поспеху, надаць Славацкай дзяржаве характар, блізкі да характару нямецкага нацыянал-сацыялізму. Старшыня ўраду Войцех Тука сфармуляваў гэтую пазіцыю наступным чынам: “Партыя будзе працаваць у Глінкавым духу, але гітлераўскімі метадамі”.

Каб давесці, што прынцыпы аўтарытарнай сістэмы з Правадыром на чале (у 1942 г. аформленыя ў выглядзе закону) генетычна закадаваны ў славаках, малады народніцкі радыкал Ёзэф Кіршбаўм ужо на пачатку 1940 г. сцвярджаў: “у нашым нацыянальным характары, які доўга кіраваўся чужым дыктатам, склаліся перадумовы, хутчэй, для аўтарытарнай сістэмы, з’яўленне якой штучна задоўжылася на дваццаць гадоў”. Першая славацкая дзяржава заснавала традыцыю, якая дзесяцігоддзем пазней будзе ўсяго толькі мадыфікавана ў канстытуцыі камуністычных улад. Згадаем, дзеля прыкладу, хаця б наступны тэзіс: “славацкі народ удзельнічае ў дзяржаўнай уладзе праз пасярэдніцтва Славацкай народнай партыі Глінкі”. Альбо вось яшчэ прыклад. Ідэолаг першай славацкай дзяржавы Шцефан Полакавіч дэклараваў: “хто стаіць па-за партыяй, той стаіць па-за народам і значыць аказваецца блізка да здрадніцтва. Слушна палітычна думаць — значыць быць з партыяй і Правадыром”.

Першая славацкая дзяржава скампраметавала ідэю самастойнай славацкай дзяржаўнасці.Паколькі ўзнікла яна пад прымусам, дык пазбавіліся яе славакі ў 1945 г. адносна лёгка. Ясна, што за фашызмам славацкае пытаннене магло быць развязана, нават калі для гэтага існавалі б усе фармальныя ўмовы (зрэшты, як і ў “савецкай Славакіі”). Аднак Славацкае нацыянальнае паўстанне ў жніўні 1944 г. ужо чынілася з перспектывай рашэння гэтай праблемы, у якой не было месца рэканструкцыі ўнітарнай дзяржавы. Славацкая нацыянальная рада, што дзейнічала ў падполлі, на Каляды 1943 г. прыняла заяву, у якой адназначна задэкларавала: “Мы змагаемся за тое, каб славацкі і чэшскі народы — як сваяцкія славянскія народы — надалей жылі ў новай Чэхаславацкай Рэспубліцы, агульнай дзяржаве чэхаў і славакаў, на аснове прынцыпу роўнага з роўным” (згадайце цытаваныя раней словы Бенеша, датаваныя тым самым годам).

Акрамя таго, што праз нацыянальнае паўстанне Славакія збавілася ад нямецкай залежнасці і далучылася да антыгітлераўскай кааліцыі, пасля вайны яна змагла ўступіць у адноўленую рэспубліку як упэўнены ў сабе партнёр. Праўда, з гэтай нагоды Ёзэф Цыгер Гронскі, выбітны славацкі пісьменнік першай паловы стагоддзя, напісаў ў эміграцыі: “Няма больш прыкладу таго, каб народ паўстаў супраць уласнай дзяржавы”. Паўстанне сапраўды было й выступленнем супраць уласнай дзяржавы. Але ж улічым, што гэтая дзяржава ўзнікла з ініцыятывы Гітлера, а таму супраціў у адносінах да яе быў і супрацівам Гітлеру. Як удакладняе гісторык Даніель Рапант: “Славацкае нацыянальнае паўстанне перш за ўсё было выступам супраць гвалту нацыстаў і клерыкальнага ўраду … які часта забываўся й на прынцыпы хрысціянскай маралі”. Нават “ліберальны” ці “гуманны” фашызм славацкай дзяржавы не мог затрымацца надоўга. Таму Паўстанне, натуральна, было й барацьбой за аднаўленне Чэхаславакіі, хаця ўжо ў іншай форме. Пасля яго ўжо ні Бенеш, ні хто іншы не маглі ставіць пад сумнеў роўнасці славакаў і чэхаў. Барацьба за аднаўленне ЧСР была ідэнтычнай антыфашызму, тоеснілася з антытаталітарным супрацівам. Паўтараючы за Ладзіславам Новамескім, скажам, што Паўстанне дало свету новую гісторыю славакаў, а славакам дало новую гістарычную свядомасць. Яно сталася вызначальным чыннікам сучаснай славацкай ідэнтычнасці і ў значнай ступені магло прычыніцца да развязання славацкага пытання.Але не спрычынілася. Праз перманентныя дэфармацыі краіны, якія не канчаюцца й сёння, роля Паўстання ў нацыянальнай гісторыі славакаў і надалей застаецца праблематычнай.

ДЗЕСЯЦЬ ГОД У ЗАЧАРАВАНЫМ КОЛЕ

Славацкае нацыянальнае пытанне не было вырашана й Кошыцкай урадавай праграмай, прынятай у красавіку 1945 г., хаця Бенешаў артадаксальны чэхаславізм у ёй ужо быў адрынуты. Дзякуючы Паўстанню, узаемаадносіны славакаў і чэхаў былі перафармуляваны. Палітык-камуніст Густаў Гусак у лютым 1945 г. аптымістычна прагназаваў суіснаванне двух раўнапраўных народаў у федэратыўнай дзяржаве, дзе кожны з іх меў бы свой урад і парламент, а “агульным засталося б тое, што неабходна для захавання моцнай і адзінай дзяржавы”, прычым, вызначальныя для краіны рашэнні прымалі б “супольны ўрад і супольны парламент”. Аднак жа, калі надышла пара славацкія патрабаванні, падтрымліваныя ў Славакіі абедзьвюма галоўнымі палітычнымі партыямі (камуністамі і дэмакратамі), рэалізоўваць на практыцы, сітуацыя адразу ўскладнілася. Чэшскія палітыкі (і не толькі Клемент Готвальд) пачалі сцвярджаць, што да такога рашэння грамадская думка пакуль не дастаткова падрыхтавана. Час паказаў усю дэкларатыўнасць Кошыцкай урадавай праграмы, у якой сцвярджалася, “што славакі павінны быць панамі ў сваёй краіне гэтак жа сама, як чэхі ў сябе на радзіме, і што рэспубліка будзе адноўлена ў якасці агульнай дзяржавы роўных народаў — чэшскага і славацкага”. Славацкае пытаннезноў не атрымала адэкватнага адказу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Обсуждение, отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x