Грыгорый Мясежнікаў(Grigorij Meseћnikov, 1958), палітолаг, вывучае развіццё партыйнай сістэмы ў СР. Сузаснавальнік Інстытуту грамадскіх пытанняў, у якім працуе з чэрвеня 1997 г. З лютага 1999 г. з’яўляецца яго прэзідэнтам. У 1983—1993 гг. працаваў ва Ўніверсітэце імя Коменскага ў Браціславе, у 1993—1997 гг. — у Паліталагічным аддзеле Славацкай Акадэміі навук. Суўкладальнік і суаўтар некалькіх зборнікаў. У іх ліку: “Візія развіцця Славацкай Рэспублікі да 2020 г.” (2002), “Славацкія выбары’02: вынікі, наступствы, акалічнасці”(2003), “Славакія: Дзесяць гадоў незалежнасці і год рэформ” (2004), “Рэформы і адказнасць: акторы, вынікі, камунікацыя” (2005),“Выбары 2006. Аналіз выбарчых праграм палітычных партый і рухаў” (2006).Суўкладальнік і суаўтар “Усеагульных штогадовых дакладаў аб Славакіі” (1995—2005).
Барыс Стрэчанскі(Boris Streиanskэ, 1967), інструктар і кансультант у галіне развіцця мясцовых фондаў, інстытуцыйнага развіцця няўрадавых арганізацый, ацэнкі грантавых праграм і праграм развіцця, праектанага кіравання. З 2003 г. — праграмны дырэктар Фонду “Ekopolis”. Адзін з заснавальнікаў НДА “Цэнтар філантропіі” (2002), які займаецца развіццём донарства ў Славакіі. Суаўтар некалькіх зборнікаў, якія аналізуюць развіццё і становішча няўрадавага сектару ў Славакіі, а таксама “Усеагульных штогадовых дакладаў аб Славакіі”. Разам з Ёзафам Майхракам і Марцінам Бутарам быў укладальнікам зборніка “Калі абыякавасць — не адказ. Гісторыя грамадскага сектару ў Славакіі пасля зрыну камунізму” (2004).
Соня Самалані(Soтa Szomolбnyi, 1946), сацыёлаг. Вывучае праблематыку посткамуністычнай трансфармацыі славацкага грамадства ў кантэксце Ўсходняй і Сярэдняй Еўропы. З ліпеня 1997 г. загадвае кафедрай паліталогіі філасофскага факультэту Ўніверсітэту імя Коменскага. У 1992—1994 гг. кіравала Інстытутам сярэднееўрапейскіх даследаванняў Універсітэту імя Коменскага, у 1994—1997 гг. працавала ў Інстытуце сацыялогіі САН. Аўтарка шматлікіх даследаванняў і публіцыстычных артыкулаў. Укладальніца, суўкладальніца і суаўтарка многіх зборнікаў, у тым ліку “Славакія. Крокі да еўрапейскай супольнасці. Сцэнар сацыяльна-палітычных умоў да 2005 г.” (1993), “Славакія: Выбары 1994. Прычыны — вынікі — перспектывы” (1994); “Славакія: праблемы кансалідацыі дэмакратыі. Спрэчка за правілы гульні працягваецца” (1997); “Пакручасты шлях Славакіі да дэмакратыі” (1999); “Трансфармацыйны працэс у 1993—2000 гг.” (2001), “Грамадства і палітыка ў Славакіі. Шляхі да стабільнасці. 1989—2004” (2005).
Іван Штулайтэр(Ivan Љtulajter, 1962), журналіст і музыкант. Займаецца пытаннямі эканомікі, унутранай і знешняй палітыкі і музыкі. Загадчык эканамічнага аддзелу штодзённай газеты “ Sme ”, эканамічны і палітычны каментатар. Раней працаваў рэдактарам славацкай службы Радыё Свабодная Еўропа.
Мілан Земка(Milan Zemko, 1944), гісторык і палітолаг. Даследуе праблемы развіцця Славакіі ў ХХ ст., а таксама міжнародныя дачыненні і сувязі, асабліва ў сярэднееўрапейскім рэгіёне. Працуе ў Інстытуце гісторыі Славацкай Акадэміі навук. На пачатку 90-х гадоў быў намеснікам старшыні Славацкай нацыянальнай рады, працаваў навуковым сакратаром Славацкай Акадэміі навук. Аўтар многіх даследаванняў і эсэ. Некаторыя з іх апублікаваў у кнізе “Славакія — краіна ў міжчассі” (2002).