Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Петербург, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Невский простор, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга, з якой цяпер можа пазнаёміцца беларускі чытач, – не шараговая. Напісаная выбітнымі славацкімі інтэлектуаламі, яна падае шырокі погляд на самыя розныя праблемы славацкага грамадства – ад пачаткаў нацыянальнай свядомасці да ўступлення краіны ў Еўрасаюз. І ўжо ад першых старонак чытач будзе вымушаны канстатаваць: паўставанне сучаснай палітычнай нацыі ды культурніцкай ідэнтычнасці славакаў надзвычай добра карэлюецца з гэткімі ж працэсамі і нашай гісторыі.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На неабходнасць такой дамовы звяртаў увагу й “кааліцыйны” партнёр Глінкі, лідэр Славацкай нацыянальнай партыі, пісьменнік, евангелічны святар Марцін Разус, які шмат разважаў і пра геапалітычны кантэкст славацкага пытання.“Самастойнасць Чэхіі і Маравіі без Славакіі цяжка сабе ўявіць, але й Славакія праз лучнасць з Чэхіяй мае найлепшыя ўмовы для свайго развіцця, — пісаў ён на пачатку трыццатых гадоў. — Аднак трэба шукаць modus vivendi... Пасля справядлівай дамовы з чэхамі, мы адпаведна вырашым свае адносіны з немцамі і венграмі”. Разус ясна ўсведамляў, што вырашыць славацкае пытаннеазначае “вырашыць кардынальнае пытанне гэтай дзяржавы”. У 1934 г. у газеце “Народнэ Новіны” ён пісаў, што “Дэрэр з Годжай і іх прыхільнікі за амаль шаснаццаць гадоў мелі досыць часу развязаць славацкую праблему. Калі ж гэта праблема існуе й сёння, дык гэта азначае, што як канцэпцыя, так і метады існага рэжыму і яго славацкіх прадстаўнікоў аблудныя”. А незадоўга да гэтага ў парламенцкай прамове Разус звярнуўся да чэшскіх дэпутатаў з наступнымі словамі: “Чаму вы трымаеце такіх прадстаўнікоў ад Славакіі, якія вам не кажуць праўды пра Славакію? Тут прысутнічаюць два чалавекі, адказныя за тое, што сягоння робіцца ў Славакіі. Гэта міністар д-р Дэрэр і міністар д-р Годжа. Яны — славакі!” Разус апантана тлумачыў: “Мы гэту дзяржаву любім, мы гатовы за яе ахвяраваць жыцці… Мы аўтаноміяй не хочам разбіць рэспубліку… стаім за гэту дзяржаву, будзем яе бараніць, але патрабуем, каб вы разам з намі ўпарадкавалі адносіны так, каб мы, славакі, пачуваліся ў гэтай дзяржаве як дома!” А ў “Адкрытым лісце” да паноў міністраў д-ра Мілана Годжы і д-ра Івана Дэрэра ў кастрычніку 1933 г. Разус дакарае, што тыя за пятнаццаць гадоў нічога не зрабілі для вырашэння славацкага пытання,якое “сілкуецца гаспадарчымі, сацыяльнымі і культурнымі нястачамі, лепей сказаць — крыўдамі…” У сваёй лекцыі славацкім міністрам Разус кажа: “Славакія — гэта не толькі класавая ці саслоўная праблема, Славакія — гэта перадусім нацыянальная праблема”. Паводле Разуса, сутву славацкага пытанняфармуе палітычнае вымярэнне — г.зн. прызнанне права славацкага народу на самавызначэнне ў форме аўтаноміі і дзяржаўна-прававая арганізацыя краіны.

Палітыка Славацкай народнай партыі Глінкі (СНПГ) і Славацкай нацыянальнай партыі (СНП) за дваццаць гадоў набралася сілы, а прагнозы англійскага пасла ад 1919 г. набрынялі канкрэтнасцю і надзённасцю.

Іншы каталіцкі ксёндз — ужо ў Славацкай народнай партыі Глінкі — пазней прэзідэнт першай славацкай дзяржавы Ёзэф Ціса больш задумваўся над прагматычнымі ды ідэалагічнымі аспектамі славацкага пытання.У канцы 1935 г. ён сфармуляваў у парламенце свае роздумы наступным чынам: “Мы ніяк не асмелімся падступіцца да ўрадавай працы з мэтай вырашэння славацкага пытання… А ў ім важней за ўсё прынцып роўны з роўным — славацкі народ роўны з чэшскім народам”.

На думку Цісы, якую ён выказаў у брашуры пад назвай “Ідэалогія Славацкай народнай партыі” (1930 г.), “аўтаномія — гэта нішто іншае, як працяг тысячагадовай гісторыі славацкай самабытнасці, дастасаванне палітычнай дзейнасці да адвечных памкненняў славацкага народу ў патрэбе самастойнага жыцця”. Ціса ўжывае гістарычнае права ў якасці галоўнага аргументу, які дазваляе змагацца “за аўтаномію славацкага народу на тэрыторыі славацкага краю. Такім чынам, мы дабіваемся тэрытарыяльнай аўтаноміі, а не нацыянальнай, каб падкрэсліць вяршэнства славацкага народу на тэрыторыі славацкага краю”. Ціса адхіляе закіды, “што мы патрабаваннем аўтаноміі нясём пагрозу цэласці чэхаславацкай дзяржавы, бо з наяўнасцю аўтаноміі дзяржава перадае некаторыя свае функцыі аўтаномнаму ўтварэнню, але ж гэтыя функцыі не перакрэсліваюць вяршэнства агульнадзяржаўных”. І ўжо зусім аксіёмай гучаць наступныя словы Цісы: “Хто шчыра хвалюецца за чэхаславацкую дзяржаву”, той павінен “паслядоўна і шчыра” дбаць пра “два асноўныя апірышчы гэтай дзяржавы — чэшскі і славацкі народ”.

Да месца будзе зазначыць, што ксяндзы і розныя рэлігійныя канфесіі традыцыйна бяруць удзел у славацкай палітыцы ужо з ХІХ ст. Дарэчы, якраз Ціса часта разважаў пра лучнасць каталіцызму і нацыяналізму. У 1933 г. ён пісаў, што абодва гэтыя феномены стасуюцца “адзін з адным”. Таму не выпадкова, што “славацкі народ па сваім уваскрашэнні якраз у каталіцкай частцы так самааддана прытрымліваецца нацыянальнай самабытнасці і менавіта славакі-каталікі так рашуча бароняць чысціню мовы…” Каталік, на думку Цісы, “дзяржаватворны на аснове сваёй веры ў Бога, які, стварыўшы чалавечую прыроду такой, якой яна ёсць, стварыў і дзяржаву”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Обсуждение, отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x