Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Славацкая надзея - досвед дэмакратычных трансфармацый» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Петербург, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Невский простор, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга, з якой цяпер можа пазнаёміцца беларускі чытач, – не шараговая. Напісаная выбітнымі славацкімі інтэлектуаламі, яна падае шырокі погляд на самыя розныя праблемы славацкага грамадства – ад пачаткаў нацыянальнай свядомасці да ўступлення краіны ў Еўрасаюз. І ўжо ад першых старонак чытач будзе вымушаны канстатаваць: паўставанне сучаснай палітычнай нацыі ды культурніцкай ідэнтычнасці славакаў надзвычай добра карэлюецца з гэткімі ж працэсамі і нашай гісторыі.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ідэя аўтаноміі з усіх пунктаў гледжання бачылася гласістам непрымальнай. Паводле Шцефанэка (1923 г.), барацьба супраць чэхаў і лозунг аўтаноміі з’яўляюцца “відочна антыдзяржаўнымі і антынацыянальнымі”, яны “шкодныя для славакаў, і для ўсёй дзяржавы таксама не будуць мець спрыяльных наступстваў”. І далей ён сцвярджае: лозунгі народнай партыі ( чэхаў — вон, жадаем аўтаноміі, славацкі сойм, славацкія суды, славацкія школы і г.д.) “ніводзін разумны чалавек не можа ўспрымаць інакш, як заклікі да раздваення рэспублікі і адасаблення Славакаіі ад Чэхіі”. Шцефанэк тады быў далёка не адзіны, хто лічыў, што славакі яшчэ не саспелі да “дзяржаўнага самакіравання”, што спярша ім варта было б зазірнуць у майстэрню сусветнай палітыкі і ў дзяржаўную навуку. Яго абурала, што марцінцы і народнікі — гэта значыць прыхільнікі Славацкай нацыянальнай партыі і Славацкай народнай партыі не прымаюць слова “чэхаславацкі” без злучніка і нават палітычна не прызнаюць чэхаславацкага народу.

З гэтай адпачатку недавырашанай двухнароднасці паступова вырасталі канцэптуальныя крызісы, якія пазней і атрымалі назву славацкага пытання.Шцефанэк, Дэрэр, Ваўра Шробар ды многія іншыя бачылі выйсце ў больш ці менш артадаксальным чэхаславізме, Мілан Годжа ад гэтай ідэі паступова пазбаўляўся і, магчыма, таму карыстаўся большым дзяржаўным аўтарытэтам (яго абіралі членам некалькіх кабінетаў), аднак пад націскам віхуры міжнародных падзей і ён быў не ў стане ўвасобіць свае думкі ў жыццё.

РЭГІЯНАЛІЗМ МІЛАНА ГОДЖЫ

Славакія ў канцэпцыі Мілана Годжы была геапалітычным фундаментам Чэхаславакіі, толькі з ёй тая станавілася цэнтральна-еўрапейскай дзяржавай, якая магла самастойна выступаць супраць Германіі. Мілан Годжа (асоба з багатай кар’ерай журналіста, дэпутат вугорскага сойму, славацкі палітык у Чэхаславакіі) бесперастанна заклікаў чэхаў, што з увагі на міжнародную сітуацыю важна, “каб і Прага дакладна ўсвядоміла ўсё палітычнае і геаграфічнае значэнне Славакіі і Падкарпацкай Русі”. Ён бачыў сваю краіну ў Цэнтральнай Еўропе, таму так акцэнтаваў цэнтральна-еўрапейскую арыентацыю Чэхаславакіі (магчыма, не зусім у згодзе з міністрам замежных спраў Эдвардам Бенешам). А “ўмовай гэтай арыентацыі з’яўляецца менавіта Славакія”, — пісаў Годжа ў 1934 г. Чэхаславізм Годжы грунтаваўся на вельмі простай арыфметыцы: адну міжнародную і ўнутраную вагу мела дзяржава, у якой шэсцьдзесят сем адсоткаў насельніцтва было чэхаславацкай нацыянальнасці (а дваццаць тры працэнты складалі немцы і пяць — венгры), а іншую — дзяржава, дзе было недзе каля пяцідзесяці адсоткаў чэхаў, дваццаць тры адсоткі немцаў і шаснаццаць — славакаў. Аднак Годжа не быў артадаксальным цэнтралістам: на ягоную думку (1934 г.), адзінства дзяржавы мусіць палягаць на “рэгіяналізме, які праз задавальненне кожнай нацыянальнай мары і кожнай гаспадарчай патрэбы скансалідуе наша цэлае”. Ужо на пачатку дваццатых гадоў ён патрабаваў у парламенце адміністрацыйнага самакіравання для Славакіі і рыхтаваў для яе рэгіянальнае самакіраванне (падобны праект рэалізаваўся толькі ў 1937 г.). Сваёй канцэпцыяй рэгіяналізмуён, папраўдзе, касаваў нежыццяздольны чэхаславізм, імкнучыся да дзяржаўна-палітычнай еднасці, заснаванай на чэшскім і славацкім нацыяналізмах. Гэты чалавек інтэнсіўна папулярызаваў маральна-культурны, ці канструктыўны, нацыяналізм — славацкі гэтаксама, як і чэхаславацкі. Мысліў палітык амбівалентна: адначасова баронячы славацкі і чэшскі нацыяналізмы, лічыў, што чэхаславацкая дзяржава будзе моцнай у міжнародным плане толькі за конт узаемнага збліжэння чэхаў і славакаў. Аднак, з ягонага меркавання, “дзяржава не можа мець двух суверэнітэтаў — толькі адзін, то бок чэхаславацкі”. А таму Годжа выступаў супраць аўтаноміі і катэгарычна патрабаваў “безумоўнага адзінства чэхаславацкага палітычнага народу”. Канцэптуальная Годжава выснова гучала наступным чынам: “Славацкі нацыяналізм — як маральны прынцып, але пры любых абставінах адзіны палітычны чэхаславацкі народ”. На практыцы гэта азначала “ані цэнтралізм, ані аўтаномія, а дзяржаўна-палітычнае адзінства і рэгіяналізм з адміністрацыйным самакіраваннем”.

Годжа (і не толькі пад уплывам гітлераўскай небяспекі) заклікаў чэхаў лічыць Славакію раўнавартым чыннікам у “агульным дзяржаўным арганізме” і ўвесь час падкрэсліваў, што без Славакіі ёсць немагчымай цэнтральна-еўрапейская палітыка Чэхаславакіі. Летам 1934 г. ён канстатаваў як аксіёму наступнае: сучасны чэхаславацкі дзяржаўна-палітычны нацыяналізм азначае “поўную раўнавартасць Славакіі з гістарычнымі краінамі, аж да апошніх дробязяў”. Раўнавартасцьнават насуперак таму, што, адрозна ад радыкальных, урбанізаваных ды рацыянальных чэхаў, славакі былі псіхалагічна і палітычна больш кансерватыўнымі, пераважна жылі ў вёсках і дэманстравалі нязвыклую чэхам рэлігійнасць. Аднак Годжа перадусім разумеў раўнавартасць як “натуральнае збліжэнне чэхаў і славакаў, цудоўнае спалучэнне чэшскага рацыяналізму са славацкім ідэалізмам”, хаця ў 1933 г. падобныя ідэі ўжо радыкальна разыходзіліся з рэчаіснасцю, на якую Годжа быў не ў стане ўплываць,нават тады, калі на схіле 1935 г. стаў старшынём чэхаславацкага ўраду (першы славак на такой высокай пасадзе). Між тым, тагачасная яго ідэя так званага “вялікага” ўраду, дзе б былі прадстаўнікі самых розных партый, з сённшняй рэтраспектывы ўяўляецца досыць слушнай… Але ўжо было позна. Пытанне судэцкіх немцаў перакрыла славацкае, ініцыятыву перахапілі “народнікі”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Обсуждение, отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x