• Пожаловаться

Невядома: Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома: Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Петербург, год выпуска: 2006, ISBN: 5-94716-104-4, издательство: Невский простор, категория: История / Политика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядома Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый
  • Название:
    Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый
  • Автор:
  • Издательство:
    Невский простор
  • Жанр:
  • Год:
    2006
  • Город:
    Санкт-Петербург
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-94716-104-4
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга, з якой цяпер можа пазнаёміцца беларускі чытач, – не шараговая. Напісаная выбітнымі славацкімі інтэлектуаламі, яна падае шырокі погляд на самыя розныя праблемы славацкага грамадства – ад пачаткаў нацыянальнай свядомасці да ўступлення краіны ў Еўрасаюз. І ўжо ад першых старонак чытач будзе вымушаны канстатаваць: паўставанне сучаснай палітычнай нацыі ды культурніцкай ідэнтычнасці славакаў надзвычай добра карэлюецца з гэткімі ж працэсамі і нашай гісторыі.

Невядома: другие книги автора


Кто написал Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
ПЕРАДГІСТОРЫЯ СЛАВАЦКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ І ЎЗНІКНЕННЕ ЧЭХАСЛАВАКІІ

Разам з тым, нельга сцвярджаць, што самі славакі ніяк не ўдзельнічалі ў гістарычных падзеях, якія пакрысе рыхтавалі краіну да дзяржаўнай самастойнасці. Гэты ўдзел пачынае быць заўважным з 1848 г., калі славакі фактычна запатрабавалі федэралізацыі Венгрыі. Яшчэ больш ён выразніўся ў шасцідзесятыя і сямідзесятыя гады XIX ст., калі настойліва загучала патрабаванне фармалізацыі славацкага асяродку, кажучы сучаснай мовай, — тэрытарыяльнай аўтаноміі. Ліберальныя праекты супольнай з венграмі краіны ў другой палове ХІХ ст. не спраўдзіліся — і не з віны славакаў. Надзеі другой часткі славакаў, якія ў той самы час звязваліся з Расіяй, аказаліся не менш утапічнымі. Між тым, на пераломе стагоддзяў, дзякуючы маладым славацкім інтэлектуалам, выхаваным у пражскім асяроддзі і пераважна на вучэнні Т.Г.Масарыка, мацнела ідэя чэшска-славацкай лучнасці.Да гэтай лучнасці схіляла, прынамсі, ад другой паловы ХІХ ст., і венгерская палітыка, фармальна ліберальная, аднак без дапушчэння нават магчымасці дзяржаватворнасці славацкага народу.

Каб лепей зразумець перадгісторыю славацкай дзяржаўнасці, нагадаем: на тую пару славакі не мелі палітычнага прадстаўніцтва ў хоць якіх структурах улады, (дарэчы, як і ўласнага капіталу). Больш за тое, за выключэннем аднаго дзесяцігоддзя, да 1918 г. у іх не было нават сваіх сярэдніх школ, амаль ніякіх культурных і навуковых устаноў, тэатраў, бібліятэк, выдавецтваў, адсутнічалі культурна-палітычныя цэнтры, а ўсю палітыку прэзентавалі сабой некалькі пісьменнікаў і публіцыстаў. Ведаючы гэта, няма чаго здзіўляцца, што славакі аказаліся не падрыхтаванымі да радыкальных змен пасля Першай сусветнай вайны.

Калі ў 1918 г. была заснавана новая дзяржава на канцэпцыі адзінага чэхаславацкага народу, тая непадрыхтаванасць стала выяўляцца ва ўсім. Аднак не будзем забывацца, што без ідэі чэха-славацкай нацыянальнай еднасці вялікія дзяржавы наўрад ці ўхвалілі б стварэнне Чэхаславакіі, хаця б з перасцярогі канфліктаў унутры краіны, якія маглі б пашырыць “балканізацыю” рэгіёну. Вядома, знешнепалітычнае і ўнутрыпалітычнае разуменні ідэі адзінага чэхаславацкага народу не тоесніліся міжсобку, але для еўрапейскай ці амерыканскай палітыкі паняцце чэхаславацкага (чэшскага) народу было добра знаёмым, і таму магло выступаць у якасці сіноніма чэхаславацкай дзяржаўнасці, як і існавання Чэхаславацкай Рэспублікі наагул. З усяго гэтага атрымалася, што новая дзяржава, у працэсе свайго станаўлення, замяніла мадзьярызацыю славакаў багумізацыяй, хаця палітычнае кіраўніцтва ўвесь час і падкрэслівала: канкрэтная дапамога чэшскіх педагогаў і чынавенства “не азначае ніякага нацыянальнага праглынання славакаў, як і іх багумізацыі”. Прынамсі, гэтак пісаў Іван Дэрэр.

Аднак насамрэч ідэя чэшскай дзяржавы вельмі хутка падпарадкавала сабе ідэю чэхаславацкай дзяржавы. Славакі такога выпрабавання не вытрымалі, бо тады ім неставала пачуцця ўласнай дзяржаўнасці. Славакам даволі было ідэі чэхаславацкай еднасці, што пацьвярджаецца прынятай 30 кастрычніка 1918 г. у Марціне Дэкларацыяй славацкага народу. Цытаваны вышэй артадаксальны чэхаславіст (і сацыял-дэмакрат) Іван Дэрэр, бадай, меў рацыю, калі яшчэ ў 1933 г. даводзіў, што “ў славацкай літаратуры няма ані следу амбіцый да самастойнага дзяржаўнага жыцця”, няма яго “ні ў якой літаратурнай, грамадскай ці палітычнай праяве”. У славакаў, паводле Дэрэра, “ніколі нацыянальныя пачуцці не заходзілі так далёка, каб для сваёй рэалізацыі патрабаваць уласнай дзяржавы, хай сабе й не цалкам самастойнай”. Ні ў Шцефаніка, Глінкі, Гвіездаслава, ні ў легіянераў (Есенскага, Таяўскага), ні ў Марцінскай дэкларацыі не выяўлялася, згодна з Дэрэрам, ніякіх памкненняў да дзяржаўнай самастойнасці. Зрэшты, для гэтага не было нават рэальных падстаў, бо, як троху ўтрыравана пісаў напрыканцы трыццатых гадоў літаратурны крытык Міхал Хорват, пасля 1918 году “славацкі народ, разам са сваім касцёлам, становіцца масавай арганізацыяй”, пазбаўленай хоць якой ідэі дзяржаўнай самастойнасці. Дарэчы, як з унутрыпалітычных, так і знешнепалітычных абставін, у тыя гады яе (дзяржаўнасць) цяжка было абгрунтаваць нават чыста тэарэтычна, а вось розныя формы аўтанамізму ці федэралізму, як і яго рэдукаванай формы — рэгіяналізму, мелі рэальны і прадуктыўны патэнцыял вырашэння славацкага пытанняўжо й тады.

Гісторык літаратуры Міхал Гафрык заўважае: у перыяд перад Першай сусветнай вайной яшчэ кволы славацкі нацыянальны арганізм аказаўся перад экзістэнцыйным пытаннем “супраціўляцца мадзьярызацыі як славакам альбо адмовіцца ад нацыянальнай тоеснасці, адхіліць сваё папярэдняе развіццё і стацца складовай часткай адзінага чэхаславацкага народу”. (Палітык Ваўра Шробар аргументаваў мэтазгоднасць другога варыянту тым, што ў такім разе нас станавілася дзесяць мільёнаў.)

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Обсуждение, отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.