• Пожаловаться

Невядома: Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома: Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Петербург, год выпуска: 2006, ISBN: 5-94716-104-4, издательство: Невский простор, категория: История / Политика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядома Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый
  • Название:
    Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый
  • Автор:
  • Издательство:
    Невский простор
  • Жанр:
  • Год:
    2006
  • Город:
    Санкт-Петербург
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-94716-104-4
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга, з якой цяпер можа пазнаёміцца беларускі чытач, – не шараговая. Напісаная выбітнымі славацкімі інтэлектуаламі, яна падае шырокі погляд на самыя розныя праблемы славацкага грамадства – ад пачаткаў нацыянальнай свядомасці да ўступлення краіны ў Еўрасаюз. І ўжо ад першых старонак чытач будзе вымушаны канстатаваць: паўставанне сучаснай палітычнай нацыі ды культурніцкай ідэнтычнасці славакаў надзвычай добра карэлюецца з гэткімі ж працэсамі і нашай гісторыі.

Невядома: другие книги автора


Кто написал Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Салідарнасць з краінамі, якім яна патрэбна, і грамадзяне якіх маюць у ёй патрэбу, ёсць асновай сучасных еўрапейскіх узаемадачыненняў. Асабіста мне сям‘я еўрапейскіх народаў бачыцца няпоўнай без дэмакратычнай Беларусі, якая ў будучыні сама абярэ для сябе шлях супрацоўніцтва з усім астатнім светам. Веру, што беларускія аналітыкі выдадуць некалі і ўласную кнігу, прысвечаную свайму шляху да дэмакратыі, якая станецца крыніцай натхнення і адвагі для людзей з іншых краін, што імкнуцца да свабоды, дабрабыту і чалавечай годнасці.

Павал ДЭМЭШ, Старшыня Таварыства сяброў Беларусі, Браціслава

I. Чыннік гісторыі і славацкая незалежнасць

Рудольф Хмел. Славацкае пытанне ў ХХ стагоддзі

“Роўна сто гадоў будзілі

розныя энтузіясты і вар’яты гэты народ”.

Аляксандар Матушка, 1946 г.

Гэты артыкул спрабуе хаця б часткова адказаць на пытанне, якой была логіка гістарычнага развіцця славакаў, паўставання іх нацыянальнай ідэнтычнасці ды гістарычнай свядомасці і наколькі яны былі ў згодзе са станам іх дзяржаўнага ўладкавання, з формай дзяржаўна-прававога ладу.

ПЕРМАНЕНТНАЯ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧАЯ БАРАЦЬБА

Ад 28 кастрычніка 1918 г., калі на руінах Габсбургскай манархіі пасля Першай сусветнай вайны ўзнікла Чэхаславацкая Рэспубліка, амаль тры чвэрці стагоддзя, да 1993 г., больш ці менш інтэнсіўна славакі доўжылі сваю нацыянальна-вызваленчую барацьбу, якая агулам атрымала назву “славацкае пытанне”.У славацкім пытаннісканцэнтраваліся нацыянальныя, дзяржаўна-прававыя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя праблемы, як і праблемы стаўлення славакаў да суседзяў (перш за ўсё да чэхаў і венграў, але да рускіх і немцаў таксама), і ўвогуле ўсе праблемы славацкай знешнепалітычнай арыентацыі, інакш кажучы, — геапалітыкі. Такім чынам, славацкае пытаннеёсць комплексным і, калі заўгодна, экзістэнцыйным пытаннем славацкай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Безумоўна, не выдае на выпадковы той факт, што пасля больш як сямідзесяцігадовых перыпетый (нагадаем асноўныя этапы: кастрычнік 1918 г. — стварэнне Чэхаславацкай Рэспублікі, кастрычнік 1938 г. — аўтаномія, сакавік 1939 г. — дзяржаўная самастойнасць з ласкі ці прымусу Гітлера, травень 1945 г. — вяртанне ў Чэхаславакію з прыкметамі федэрацыі, люты 1948 г. — нарастанне асіметрыі і цэнтралізацыі, кастрычнік 1968 г. — федэрацыя, усталяваная танкамі Брэжнева і хуткая яе атрафія, лістапад 1989 г. — аксамітная рэвалюцыя) унутрыпалітычная праблематыка Чэхаславакіі напрыканцы 80-х зноў сканцэнтравалася на славацкім пытанні.Бо нават нягледзячы на легітымізацыю федэрацыі ў 1968 г., гэтае пытанне ўсё яшчэ заставалася адкрытым. Таму цалкам заканамерна, што пасля лістапада 1989 г. славацкія і чэшскія нацыянальныя інтарэсы чарговы раз сутыкнуліся. Спачатку адно ў, нібыта, фармальнай ці арфаграфічнай палеміцы пра новую назву дзяржавы, дзе празрыстым чынам мусіла праявіцца раўнавартасць славакаў і чэхаў.

“Празрыстым чынам” — гэта значыць праз злучок. Але прынялі іншую назву: Чэшская і Славацкая Федэратыўная Рэспубліка,хаця славакі ўжывалі скарочаную форму са злучком (Чэха-Славакія), а чэхі без злучка (Чэхаславакія). Цікава, што прысутны ў назве злучок першы раз быў скасаваны канстытуцыяй 1920 г., каб вярнуцца на шэсць месяцаў у 1938 г., пасля ўсталявання славацкай аўтаноміі. Нібыта правапісная дробязь, аднак у ёй латэнтна пачаткаваўся канец супольнай дзяржавы.

Гэта першая (пасля лістапада 1989 г.) праява зацятасці (пры юрыдычным раўнапраўі Чэхіі і Славакіі) ужо тады паказвала на верагоднасць будучага “разводу”. Калі пазней дыскусіі пра кампетэнцыі федэральнага і нацыянальных урадаў не канцаваліся кампрамісам, калі не толькі ў свядомасці, але й на практыцы (асабліва з чэшскага боку) узнаўляліся старыя унітарысцкія бар’еры і дзяржаўнасць атаясамлівалася з чэхаславацкай дзяржаўнасцю і калі на супраціў гэтаму славацкая дзяржаўнасць дэкларавалася, наадварот, радыкалізавана абвострана, з не самымі карэктнымі гістарычнымі рэмінісцэнцыямі, асобамі і партыямі, дык станавілася ясна, што ўсе мы ўжо з’яўляемся закладнікамі дывергентнага працэсу.

Выбары ў чэрвені 1992 г. далі, у прынцыпе, канчатковы адказ на славацкае пытанне.Чэхі вызнавалі ідэю функцыянальнай федэрацыі (з латэнтнымі унітарысцкімі элементамі), а славакі патрабавалі канфедэрацыі з міжнародна-прававой суб’ектнасцю абедзвюх рэспублік (што ад пачатку ўяўляла сабой неспалучальную камбінацыю). Да таго ж, чэхі былі нязгодны з эканамічнай рэформай у славацкім варыянце (акцэнт на сацыяльны аспект). Усё гэта разам прывяло да дэмантажу супольнай дзяржавы — і нават без плебісцыту.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый»

Обсуждение, отзывы о книге «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.